Навіны на тэму: дапамога
22.04.2011 Паклёп на незалежных журналістаў пайшоў гуляць па раённых газетах
Пачалі кампанію дыскрэдытацыі незалежных журналістаў дзяржаўныя рэспубліканскія выданні, у прыватнасці, «Народная газета» і «Рэспубліка». Затым паклёпніцкія матэрыялы пачалі гуляць па раённых выданнях — ад Барысава да Мазыра.
22.04.2011 У Салігорску забаранілі мітынг у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі
На мінулым тыдні салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікетаў пад лозунгамі “За стабільнасць” і “За нашага Прэзідэнта”, а таксама пікет супраць забароны пікетаў. У сакавіку быў забаронены шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Волі.
21.04.2011 Уладзімір Шульжыцкі вызвалены
Увечары 21 красавіка пасля 17 гадзінаў быў адпушчаны моладзевы актывіст Уладзімір Шульжыцкі, які суткі правёў у Смаргонскім КДБ. На пытанне аб тым, чаму ён быў затрыманы, Уладзімір адказаў, што не мае права нічога распавядаць.
21.04.2011 Магілёўскую краму “Евроопт” замініравалі?
Сёння днём крама “Евроопт”, што знаходзіцца на вуліцы Піянерскай у цэнтры Магілёва, была ачэплена супрацоўнікамі міліцыі. Усе наведвальнікі, а таксама персанал крамы былі выдалены на вуліцу на адлегласць 50 метраў ад будынка. Праз некалькі хвілін да крамы пад’ехаў грузавік з надпісам на бартах “размініраванне”.
21.04.2011 Скарга журналіста Уладзіміра Лапцэвіча не задаволена
Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу журналіста “БелаПАН” Уладзіміра Лапцэвіча. Журналіст намагаўся адмены адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе сямі сутак адміністрацыйнага арышту, вынесенага суддзёй Ленінскага раённага суда Магілёва Ірынай Ланчавай 28 сакавіка.
21.04.2011 Сайт барысаўскай “раёнкі” далучыўся да масавага шэльмавання
Сёння на сайце газеты “Адзінства” Барысаўскага райвыканкама з'явіліся артыкулы “Шеремет - лгун. Штрихи к портрету” і “Поворотись-ка, сынку!”, у якіх шэльмуюцца прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Трэба адзначыць, што ў апошні час друкаваная версія “Адзінства”, роўна як і версія электронная, напрамую палітычных тым не тычылася.
21.04.2011 Пасля затрымання падазраваных у тэракце 11 красавіка – маштабныя праверкі ў Віцебску
Правяраюць навучальныя установы, дзе вучыліся ўраджэнцы Віцебску – меркаваныя арганізатары тэракту ў мінскім метро, а таксама прадпрыемствы, дзе яны працавалі. Вынікі праверак – звальненні і вымовы.
21.04.2011 СМІ Салігоршчыны вярнуліся ў культурніцка-калгаснае “гета”
Агляд публікацый і матэрыялаў сродкаў масавай інфармацыі Салігорскага рэгіёна ў паслявыбарчы перыяд дазваляе канстатаваць вяртанне дзяржаўных і праўладных СМІ у “гета” культурніцка-калгаснай тэматыкі. Падобна на тое, што яны ўзялі на ўзбраенне даклад Алены Яловік для студэнтаў БДУ аб змяншэнні колькасці негатыўных навінаў і пачалі “лакіраваць рэчаіснасць”.
21.04.2011 У Пінску павінны зрабіць дактыласкапію яшчэ 5 тысячам гараджан
У пінскіх СМІ была зладжана цэлая рэкламная кампанія пад назвай “Адбіткі пальцаў: сёння гэта актуальна”. У мясцовых газетах і тэлеканалах намеснік начальніка пінскай міліцыі папулярна тлумачыў, якая карысць ад тых адбіткаў, хто іх павінен здаваць і якая кара напаткае тых , хто адмовіцца “катаць пальчыкі”.
21.04.2011 Лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў дапыталі ў КДБ
20 красавіка на працягу трох годзін дапытвалі лідэра бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Юрыя Грынявецкага. Допыт вёў старэйшы лейтэнант КДБ Сілкоў. На допыт у якасці грамадскага прадстаўніка не быў дапушчаны сябра БСДП (Грамады) Уладзімір Чабан.
20.04.2011 Папярэджанне рэдактару “Бабруйскага кур’ера” даслалі поштай
Пасля няўдалай спробы намесніка пракурора Ленінскага раёна Анатоля Каберніка асабіста вынесці папярэджанне галоўнаму рэдактару “Бабруйскага кур’ера” ён вырашыў зрабіць гэта праз пошту. Вечарам 18 красавіка Анатоль Санценка атрымаў заказны ліст, у якім знаходзілася “Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сферы парадку кіравання”.
20.04.2011 “Intex-press” праводзіць апытанне наконт расследавання выбуху ў метро
На 20 красавіка 68% наведвальнікаў сайта незалежнай газеты адказалі, што не вераць афіцыйным дадзеным аб расследаванні выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая”. 16% ад удзельнікаў апытання адказалі, што вераць ў афіцыйныя дадзеныя раследавання, а яшчэ 16% – не вызначыліся ў сваім рашэнні.
20.04.2011 Рэдактар газеты “Вольны горад” абскардзіць папярэджанне пракуратуры
У папярэджанні адзначаецца, што ў артыкуле “Чорныя дні”, аўтарам якога з’яўляецца Сяргей Няроўны, утрымліваецца крытыка дзеянняў вышэйшых службовых асобаў дзяржавы, а таксама службовых асобаў праваахоўных органаў і ходу расследвання па крымінальнай справе па факце здзяйснення тэрарыстычнага акта на станцыі метро “Кастрычніцкая” 11 красавіка.
20.04.2011 Віцебскіх дворнікаў прымусілі вычышчаць“лабараторыі з выбухоўкай”
“Удакладняем адразу: ніякай лабараторыі ў падвалах “пяціпавярховак”, дзе жылі затрыманыя за тэракт у метро віцебскія хлопцы, мы не бачылі”, - кажуць супрацоўнікі ЖКГ Першамайскага раёну Віцебска. Насуперак таму, што гаварылася па дзяржаўным тэлебачанні, ні выбухоўкі, ні іншых падазроных прадметаў у старых падвалах не было – толькі друз і смецце.
20.04.2011 Журналіст Уладзімір Лапцэвіч абскарджвае дзеянні суддзі і адказ старшыні Ленінскага раённага суда
Журналіст “БелаПАН” Уладзімір Лапцэвіч 19 красавіка накіраваў скаргу начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандру Маймусаву з нагоды дзеянняў суддзі Ленінскага раённага суда г.Магілёва спадарыні Ланчавай, а таксама ў сувязі з адказам старшыні гэтага суда спадарыні Кужалевай.










