Навіны на тэму: дапамога

У Віцебску затрыманы журналіст Уладзіслаў Старавераў

26.04.2011 У Віцебску затрыманы журналіст Уладзіслаў Старавераў

Хлопец здымаў на відэакамеру пачатак малебну за ахвяраў Чарнобыльскай аварыі, які праходзіў ля крыжа недалёка ад Успенскага сабору. Начальнік міліцыі грамадзкай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкаму Ігар Скарыновіч выказаў незадавальненне, што міліцыянты таксама трапляюць у кадр.

У Полацку на двое сутак асуджаны актывісты, якія збіраліся праводзіць акцыю ў памяць Чарнобыля

26.04.2011 У Полацку на двое сутак асуджаны актывісты, якія збіраліся праводзіць акцыю ў памяць Чарнобыля

Суддзя Полацкага суду Наталля Дзеравянка прызнала Калесніка і Калінцава вінаватымі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і пакарала іх двума суткамі арышту. Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты.

Віцебскага каардынатара Руху “За свабоду” выклікалі ў міліцыю

26.04.2011 Віцебскага каардынатара Руху “За свабоду” выклікалі ў міліцыю

Хрыстафор Жаляпаў распавёў, што па тэлефоне яму патлумачылі мэту выкліку: каб ён даў тлумачэнні пра тое, чаму заклікае людзей прыходзіць на несанкцыянаваную “чарнобыльскую” акцыю. Ісці на гутарку без позвы актывіст адмовіўся.

Кантроль за апазіцыяй у гадавіну аварыі на ЧАЭС

26.04.2011 Кантроль за апазіцыяй у гадавіну аварыі на ЧАЭС

У 25 гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС салігорскія ўлады ўсталявалі пільны кантроль за перасоўваннем мясцовых дэмакратычных актывістаў. Раніцай 26 красавіка выканкамаўскія чыноўнікі праз адміністрацыю прадпрыемства, дзе працуе маладафронтавец Аляксей Валабуеў, пачалі аказваць на яго ціск з мэтай не дапусціць яго ўдзел у акцыі ў Мінску.

Ціск на праваабаронцу працягваецца

26.04.2011 Ціск на праваабаронцу працягваецца

У Гродне працягваецца ціск на правабаронцу з БХК Святлану Рудкоўскую, якая актыўна працавала ў назіранні на апошніх выбарчых кампаніях. Нагадаем, што ў лютым АБЭЗ двойчы правяраў яе фінансава-гаспадарчую дзейнасць як старшыні жыллёва-будаўнічага кааператыва. Але далей зачэпкі да праваабаронцы не скончыліся.

У Гродне на ўгодкі Чарнобылю замест памятных мерапрыемстваў -- канцэрт “ВіаГры”

26.04.2011 У Гродне на ўгодкі Чарнобылю замест памятных мерапрыемстваў -- канцэрт “ВіаГры”

Замест жалобных і памятных акцый у горадзе над Нёманам у мясцовым Лядовым палацы запланаваны канцэрт поп-гурта “Віа-Гра”. Відавочна, што ні адміністрацыя спартовага комплексу, ні ўлады нават не задумаліся пра недарэчнасць такога канцэрту ў трагічную і сумную для Беларусі дату.

Да Яўгена Васьковіча не даходзяць лісты

26.04.2011 Да Яўгена Васьковіча не даходзяць лісты

Бабруйскі актывіст ствараемай партыі БХД журналіст Яўген Васьковіч, які зараз знаходзіцца ў СІЗА ў якасці падазраванага па справе падпала будынка КДБ, не атрымлівае ўсіх дасланых яму лістоў. Ён пакуль не ведае, калі будзе суд, але паведаміў, што зараз яго справу разглядае пракурор.

АМАП перашкодзіў Барысу Хамайду правесці  акцыю да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі

26.04.2011 АМАП перашкодзіў Барысу Хамайду правесці акцыю да ўгодкаў Чарнобыльскай аварыі

Віцебскі апазіцыянер выйшаў на вуліцу Леніна да так званага “сіняга дому” з плакатам, дзе было напісана “Людзі, памятайце пра Чырнобыль і разважайце пра лёс сваіх дзяцей. Будаўніцтва АЭС у Рэспубліцы Беларусь – вар’яцтва”. Але яшчэ да таго, як ён разгарнуў плакат, да яго падышлі два “амапаўцы”.

Суд не задаволіў іск назіральніц кампаніі “За справядлівыя выбары”

26.04.2011 Суд не задаволіў іск назіральніц кампаніі “За справядлівыя выбары”

У дзень выбараў 19 снежня назіральніцы абвінавацілі старшыню выбарчай камісіі ў тым, што яна знаходзіцца ў нецвярозым стане. У той дзень Ірына Зямцова святкавала свой дзень нараджэння і была затрымана супрацоўнікамі міліцыі, на яе быў складзены пратакол. Аднак у судзе яна здолела даказаць, што ў той дзень не была ў стане алкагольнага ап’янення.

Баранавіцкім украінцам адмовілі ў правядзенні пікета

26.04.2011 Баранавіцкім украінцам адмовілі ў правядзенні пікета

Старшыні аргкамітэту па стварэнні Баранавіцкага аб’яднання ўкраінцаў “Кабзар” Мікалаю Чарнавусу адмовілі ў правядзенні пікета 27-29 траўня, падчас агульнагарадскога свята “Баранавіцкая вясна”, на якім актывіст збіраўся праінфармаваць грамадзян горада ад адмове ў прадастаўленні памяшкання для рэгістрацыі арганізацыі.

Чарнобыльская памяць: наведванне забруджаных рэгіёнаў, тэматычная вечарына, гадзіна смутку

26.04.2011 Чарнобыльская памяць: наведванне забруджаных рэгіёнаў, тэматычная вечарына, гадзіна смутку

25 красавіка была зладжана паездка па раёнах Гомельскай вобласці, найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Бабруйску адбылася тэматычная вечарына, прысвечаная 25-й гадавіне аварыі. Бярозаўскія актывісты адзначаць гадавіну Чарнобыльскай трагедыі правядзеннем гадзіны смутку.

Барысаўскія дэмакраты - у ліквідатараў

25.04.2011 Барысаўскія дэмакраты - у ліквідатараў

Сёння ў Барысаве прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці правялі сход, прымеркаваны да 25-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнікі прыйшлі да меркавання, што будаваць атамную станцыю ў Беларусі можна толькі ва ўмовах поўнай галоснасці, якой цяпер у краіне проста не існуе.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (18-24 красавіка)

25.04.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (18-24 красавіка)

Пасля тэракту ў сталічным метро значна ўзмацніўся ціск на незалежныя мас-медыя: былі вынесены папярэджанні асобным журналістам і калектывам некаторых рэдакцыяў. Дзяржвыданні пачалі кампанію дыскрэдытацыі прадстаўнікоў незалежных СМІ. У сувязі з гэтым “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прыняла заяву “Патрабуем спыніць пераслед нашых калег!”. Прызначаны суды над 11 абвінавачанымі за ўдзел у Плошчы-2010. 19 красавіка былі прэвентыўна затрыманыя, а на наступны дзень пакараныя адміністрацыйным арыштам актывісты грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Валер Шчукін, Алег Баршчэўскі, Павел Левінаў і Павел Станеўскі. Вольга Карач пакараная штрафам.

Выканкам увасобіў ідэю дэмактывіста

25.04.2011 Выканкам увасобіў ідэю дэмактывіста

Рэдкі для сённяшняй Беларусі выпадак: у Жодзіна мясцовыя ўлады падтрымалі і ўвасобілі ў жыццё ідэю старшыні грамадскага аб'яднання «Саюз Чарнобыль - Беларусь» (Кіеў) Аляксандра Валчаніна - 22 красавіка на тэрыторыі царквы Святога архангела Міхаіла быў урачыста адкрыты помнік ліквідатарам аварыі на ЧАЭС.

Чарнобыльскі пікет у Воршы забаронены

25.04.2011 Чарнобыльскі пікет у Воршы забаронены

Аршанскі гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам БХД у правядзенні пікетавання, прымеркаванага да 25-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, матывуючы тым, што ў заяўцы паказана не узгодненае раней месца. Утварыўся замкнёны круг: ва ўзгодненым месцы правесці пікет немагчыма, а ў іншых месцах - забаронена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства