Навіны на тэму: дапамога
28.04.2011 Жодзінская міліцыя папярэдзіла дэмактывістаў (дапоўнена)
Дэмактывістаў, удзельнікаў сённяшняга семінара, Жодзінская міліцыя папярэдзіла, што калі працягнуць мерапрыемства ці яшчэ раз збяруцца ў Жодзіна, зноў трапяць у ГАУС.
27.04.2011 Апазіцыя прапануе «Гомельскай праўдзе» абмеркаваць праблемы свабоды слова
Каардынацыйная рада гомельскай кааліцыі АДС накіраваў рэдакцыі абласной газеты «Гомельская праўда» зварот з прапановай зладзіць сумесны круглы стол да 3 мая — сусветнага Дня свабоды друку.
27.04.2011 Вобыскі ў Бабруйску працягваюцца
Бабруйчанін Максім Чарняк, якога апошнім часам даволі часта выклікалі на допыты ў міліцыю, сцвярджае, што ўвага да яго з боку праваахоўных органаў не зменшылася.
27.04.2011 У Барысаве і Брэсце першамайскія пікеты забаранілі
Заяўнік пікету, прымеркаванага да Міжнароднага дня салідарнасці працоўных, старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Мікалай Пахабаў атрымаў адказ з мясцовага райвыканкама.
27.04.2011 У Гомелі распаўсюджваюцца запрашэнні на санкцыянаваны мітынг апазіцыі
«Калі вы за абарону правоў чалавека працы, за сацыяльна-эканамічную стабільнасць, супраць павышэння коштаў, супраць рашэння створаных уладамі эканамічных праблем за кошт простых людзей — мы чакаем вас на мітынгу», - гаворыцца ў запрашэнні.
27.04.2011 Бараніць правы працоўных таксама забаронена
Запланаваны дэмакратычнымі актывістамі Салігорска першатравеньскі пікет у абарону правоў працоўных забаронены мясцовымі чыноўнікамі. Афіцыйнай прычынай адмовы ў правядзенні пікету ўладамі была зноў названа рэканструкцыя стадыёну, якая разам з тым не замінае правядзенню на ім матчаў ФК “Шахцёр”, на якія збіраюцца тысячы жыхароў гораду.
27.04.2011 Суд над віцебскім журналістам Уладзіславам Стараверавым працягнецца 10 траўня
27 красавіка працэс распачала суддзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава. У якасці сведкаў з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якім не падабалася, што журналіст іх фатаграфуе, і віцебскія актывісты, гатовыя распавесці пра тое, як жорстка міліцыянты збівалі Уладзіслава Стараверава падчас затрымання.
27.04.2011 У Магілёўскай вобласці 80% турмаў -- перанаселеныя
Пракуратура праверыла турмы і СІЗА Магілёўскай вобласці. Па выніках праверкі стала вядома, што 80% калоній, у тым ліку і Бабруйскі следчы ізалятар №5, з’яўляюцца перанаселенымі.
27.04.2011 У Жодзіна помнік чарнобыльцам адкрылі двойчы
Учора, у 25-ю гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у Жодзіна ў другі раз «адкрылі» помнік ліквідатарам. Нагадаем, 22 красавіка помнік ужо адкрывалі: на цырымоніі прысутнічаў ініцыятар закладкі памятнага знака дэмактывіст Аляксандр Валчанін.
27.04.2011 Глыбоцкага актывіста будуць судзіць за пікет салідарнасці з палітвязнямі
Пікет праходзіў у Глыбокім яшчэ 19 сакавіка, прычым з дазволу мясцовых уладаў. Але сёння да арганізатара Яраслава Берніковіча прыйшлі міліцыятны і склалі пратакол за парушэнне заканадаўства пра масавыя акцыі.
27.04.2011 У Жодзіна «маёўка» забаронена
«Адказ - адмоўны, - сказалі жодзінскія ідэолагі. - Заява на правядзенне пікету 1 мая 2011 года не адпавядае артыкулу 5 Закона «Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў». Патлумачыць, у чым менавіта праяўляецца «неадпаведнасць», у аддзеле ідэалогіі Жодзінскага гарадскога выканкама адмовіліся.
27.04.2011 Барысаўскіх дэмакратаў пільнуюць людзі ў цывільным
Сёння ў Барысаве павінна адбыцца сустрэча дэмактыва горада, дзе плануецца абмеркаваць паўсядзённыя пытанні. З самай раніцы некаторыя дэмакраты заўважылі, што «нешта не так ». Як паведамляюць арганізатары сустрэчы Сяргей Салаш і Міхаіл Васільеў, яны ўжо адчуваюць на сабе пільную ўвагу нейкіх «людзей у цывільным ».
27.04.2011 Гадзіна смутку ў Бярозе
Гадзіна смутку праводзіцца ў Бярозе з 2000-га году. Мінулыя гады выходзіла шмат людзей, станавіліся ў ланцуг на плошчы з запаленымі свечкамі. Але маўклівы ланцуг людзей раздражняў мясцовае начальства, і актывісты караліся судом, таму ў гэтым годзе быў зменены фармат мерапрыемства.
27.04.2011 Гомельскім «левым» дазволены мітынг на Першамай
Упершыню за апошнія амаль сем гадоў, з восені 2004 года, Гомельскі гарвыканкам дазволіў правядзенне ў горадзе мітынга апазіцыі, запланаванага на 1 мая, у дзень салідарнасці працоўных.
26.04.2011 Ваўкавыск: чарговае затрыманне Віталя Гуляка
26 красавіка ў Ваўкавыску нарадам міліцыі зноў быў затрыманы грамадскі актывіст Віталь Гуляк. Гэта адбылося, калі ён расклейваў на рэкламных месцах гораду партрэты палітычных зняволеных.










