Навіны на тэму: дапамога
05.05.2011 Безбар’ерны асяродак павялічваецца надзвычай марудна
Сябры Беларускага Хельсінскага Камітэту пры падтрымцы мясцовых маладафронтаўцаў правялі агляд сітуацыі па выкананню правоў інвалідаў-вазочнікаў у Салігорскім рэгіёне. Вынікі пакінулі неадназначнае ўражанне ў праваабаронцаў.
05.05.2011 Жыхары Бярозы звярнуліся да Праляскоўскага з просьбай адклікаць іскі супраць «Нашай Нівы» і «Народнай волі»
Бярозаўскія чытачы незалежных газет «Наша Ніва» і «Народная воля» напісалі зварот да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага, у якім просяць адазваць судовы іск супраць гэтых газет.
04.05.2011 Гродзенцы пра суд над Алесем Кіркевічам
Крымінальны працэс у сталіцы па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, дзе фігуруе ў якасці абвінавачанага і гродзенец Алесь Кіркевіч, адзін з лідараў “Маладога фронту”, у горадзе над Нёманам не заўважаны шырокай грамадскасцю. Нямала, аднак, і тых, хто неабыякавы да лёсу маладога хлопца з актыўнай пазіцыяй.
04.05.2011 Уладзімір Лапцэвіч абскарджвае выстаўлены рахунак за харчаванне ў ІЧУ
Журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч просіць начальніка ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама спадара Краснова правесці пераразлік рахунка за харчаванне, які быў выстаўлены яму за знаходжанне ў ізалятары.
03.05.2011 Чытачы “Intex-press” не давяраюць следчым органам
Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” на працягу амаль 2-х тыдняў праводзіла апытанне на ўласным сайце, дзе наведвальнікам прапаноўвалася адказаць на пытанне: “Ці верыце Вы афіцыйным дадзеным аб расследаванні выбуху ў мінскім метро?”
03.05.2011 Акцыя за стварэнне роварных дарожак забаронена ДАІ
Акцыю ўладальнікаў ровараў, якія выступаюць за стварэнне ў Віцебску адмысловых дарожак і парковак, супрацоўнікі ДАІ палічылі “апазіцыйнай”. Традыцыйнае “адкрыццё сезону” віцебскіх байкераў увогуле апынулася пад забаронай.
03.05.2011 Перапіска – пад кантролем
Рэдакцыя польскага культурна-асветніцкага выдання Czasopis, які друкуецца ў Беластоку, рэгулярна дасылае Віктару Сырыцы ў Баранавічы 2 нумары свайго выдання. Аднак канверты, якія цяпер прыходзяць з Польшчы, спадар Сырыца пачаў атрымліваць у разарваным стане.
01.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (25 красавіка-1 траўня)
Увесь тыдзень у судах Менску працягваліся працэсы па крымінальных справах, узбуджаных за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, разглядаліся справы 11-ці абвінавачаных. Вынесены прысуд каардынатару кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Змітру Бандарэнку - два гады зняволення. Наступ на свабоду слова ўзмацніўся. Праваабаронцы пад забаронай. Адміністрацыйны пераслед не спыняецца.
01.05.2011 Шклоўская раёнка ганьбіць інтэрнэт-сайт “Беларускі партызан” і Паўла Шарамета
У перадсвяточна-першамайскім нумары шклоўскай раённай газеты “Ударны фронт” ад 30 красавіка надрукаваны артыкул Кірыла Старыкава “Шеремет – позорник”, які ганьбіць вядомага беларускага журналіста і ўзначальваемы ім інтэрнэт-сайт “Беларускі партызан”.
30.04.2011 Свабоднаму прафсаюзу металістаў Магілёва адмоўлена ў правядзенні пікета 1 траўня
Члены прафсаюза хацелі правесці гэты пікет у цэнтры горада – на Савецкай плошчы, аднак гарвыканкам гэтага не дазволіў, і ў адказе падкрэсліў, што гэтая плошча не з’яўляецца вызначаным месцам для правядзення такіх мерапрыемстваў.
29.04.2011 У Гомелі першы за сем гадоў дазволены мітынг... адменены
“Мяне выклікалі ў гарвыканкам і паведамілі, што прынята іншае рашэнне – аб адмене дазволу мерапрыемства, – кажа старшыня абласной арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Уладзімір Сякерка. Ён быў заяўнікам мітынгу і выканаў усе патрабаванні гарвыканкаму, прапісаныя ў рашэнні.
29.04.2011 Зміцеру Дашкевічу на развітанне з маці далі паўгадзіны
28 красавіка Зміцера Дашкевіча прывезлі ў слуцкі морг у кайданках і пад канвоем. На развітанне з маці яму адвялі паўгадзіны. Каля слуцкага моргу працавала каля пятнаццаці прадстаўнікоў сілавых ведамстваў. Фотаздымка падчас знаходжання зняволенага была забароненая. Дворык морга і яго памяшканне былі зачыненыя для доступу.
29.04.2011 Палітыка – небяспечная тэма для рэгіянальных СМІ
Складаецца ўражанне, што некаторыя матэрыялы ў “Светлым шляху” друкуюць вымушана, па загадзе зверху. Напрыклад, у апошнім нумары ў рубрыцы “Ёсць меркаванне” з’явіліся вядомыя артыкулы пра “лайдака і алкаша” Аляксандра Класкоўскага і пра “безадказнага балбатуна” Паўла Шарамета. Але неяк не ўпісваюцца гэтыя матэрыялы ў агульны настрой і канцэпцыю выдання. Побач з імі – непараўнальна больш якасныя і відавочна больш цікавыя смаргонцам матэрыялы мясцовых журналістаў.
29.04.2011 У Барысаве «Стоп-Бензін»-2 праваліўся
Учорашняя акцыя «Стоп-Бензін» -2, запланаваная як масавы пратэст кіроўцаў супраць неабгрунтаванага падаражэння бензіну, не сабрала ў Барысаве і пяцёркі ўдзельнікаў. Аўтааматарка Алена, якая на запраўцы не ўбачыла масавасці пратэстуючых кіроўцаў, толькі ўздыхнула: «Шкада, што не здолелі арганізавацца. Няўжо так ужо гэта страшна?»
28.04.2011 Гарадзенскай актывістцы Кацярыне Герасімчык вярнулі тэхніку
Кацярыне Герасімчык праз два месяцы аддалі забраныя пад час ператрусу рэчы, у тым ліку ноўтбук. Нагадаем, што 12 лютага моладзевая актывістка была затрымана супрацоўнікамі міліцыі непадалёк помніка Леніна па падазрэнні ў нанясенні на пастамент графіці.










