Навіны на тэму: дапамога

У Бярозе збіраюцца правесці пікет салідарнасці з палітзняволенымі

07.05.2011 У Бярозе збіраюцца правесці пікет салідарнасці з палітзняволенымі

Грамадскія актывісткі Таццяна Аліхвер і Галіна Кавалевіч з Бярозы падалі заяву на пікет у Бярозаўскі райвыканкам. Пікет запланаваны на 22 траўня перад ўваходам на вялікі базар. Мэта пікету – салідарнасць і маральная падтрымка палітычных зняволеных.

Рэчы кампаніі «Гавары праўду!» сталі рэчавымі доказамі па справе аб масавых беспарадках

07.05.2011 Рэчы кампаніі «Гавары праўду!» сталі рэчавымі доказамі па справе аб масавых беспарадках

Ноўтбукі міліцыя забірала ў Юрыя Варонежцава па месцу жыхарства ў Гомелі, і амаль год камп'ютэрная тэхніка знаходзілася ў міліцыі, але ў той жа час нехта невядомы, відаць, скарыстаў яе, каб падрыхтаваць масавыя беспарадкі ў Мінску.

Маладэчанцы аддаюць перавагу ананімным абмеркаванням праблем

07.05.2011 Маладэчанцы аддаюць перавагу ананімным абмеркаванням праблем

Вольга Лагвіновіч: "Па маіх назіраннях, з кожным годам людзі ўсё больш баяцца адкрыта выказаць сваю пазіцыю. Хаця пратэстныя настроі растуць, але часта “запал” у людзей сканчаецца, калі трэба дзе-небудзь “засвяціць” сваю асобу".

Баранавіцкім укранцам дазволілі пікетаваць

07.05.2011 Баранавіцкім укранцам дазволілі пікетаваць

Мікола Чарнавус атрымаў дазвол на трохдзённы пікет, мэта якога – прыцягнуць увагу грамадскаці да пазбаўлення ўладамі выдзеленага імі ж памяшкання пад офіс для ўкраінскай меншасці, што стала падставай для нерэгістрацыі аб’яднання "Кабзар".

У Бялыніцкім раёне праблема сацыяльнага сіротства з’яўляецца вельмі актуальнай

07.05.2011 У Бялыніцкім раёне праблема сацыяльнага сіротства з’яўляецца вельмі актуальнай

У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, дзе пражывае толькі крыху больш за дваццаць адну тысячу чалавек, на пачатак сакавіка 2011 года зарэгістраваны 203 хлопчыкі і дзяўчынкі, якія засталіся без бацькоўскага клопату і ўвагі.

“Гродзенская праўда” далучылася да шальмавання Паўла Шарамета

07.05.2011 “Гродзенская праўда” далучылася да шальмавання Паўла Шарамета

Рэгіянальная праўладная прэса на Гарадзеншчыне актывізавала сваю “палітінфармацыйную” дзейнасць. На гэты раз аб’ектам нападак “Гродзенскай праўды” (у якой, дарэчы, акрамя назвы, ні слова не засталося па-беларуску) выступае вядомы журналіст Павел Шарамет.

Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай

06.05.2011 Андрэя Пачобута пакідаюць пад вартай

Журналіста Андрэя Пачобута, якога абвінавачваюць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: абраза прэзідэнта і паклёп на прэзідэнта, наведаў ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў. Ён паведаміў, што меру стрымання абвінавачанаму змяніць не ўдалося.

Забраць - не праблема. Праблема - вярнуць!

06.05.2011 Забраць - не праблема. Праблема - вярнуць!

Барысаўскія міліцыянты цяпер вырашаюць вельмі складаную праблему: як вярнуць канфіскаваную пры ператрусе ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» маёмасць. Прычым, 18 траўня споўніцца роўна год, як маёмасць апынулася ў “праваахоўных органах”.

У рэгістрацыі Баранавіцкага аб’яднання “Кабзар” -- адмоўлена

06.05.2011 У рэгістрацыі Баранавіцкага аб’яднання “Кабзар” -- адмоўлена

Брэсцкае ўпраўленне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Баранавіцкаму грамадскаму аб’яднанню ўкраінцаў “Кабзар”. Гэта стала вядома з ліста, які 5 траўня атрымаў старшыня аргкамітэту па стварэнні арганізацыі Мікалай Чарнавус.

ДзяржСМІ супярэчаць адно аднаму

06.05.2011 ДзяржСМІ супярэчаць адно аднаму

Пра правы чытачоў на аб'ектыўную і праўдзівую інфармацыю дзяржаўныя журналісты часам забываюць. Дайшло да таго, што нават пра мясцовыя навіны ў мясцовых выданнях (прынамсі, гомельскіх) можна прачытаць абсалютна супярэчліваю інфармацыю.

У Сяргея Каваленкі – арышт з перапынкамі

06.05.2011 У Сяргея Каваленкі – арышт з перапынкамі

За час 15-суткавага арышту, якія віцебскі актывіст КХП БНФ адбывае з 1 красавіка паводле распараджэння крымінальна-выканаўчай інспекцыі, Сяргея Каваленку двойчы адпускалі з ІЧУ па стане здароўя. Сёння за ім зноў прыехалі, каб ён дабыў арышт да канца.

У Бялынічах выказалі салідарнасць з палітвязнямі

06.05.2011 У Бялынічах выказалі салідарнасць з палітвязнямі

У гарадскім пасёлку Бялынічы і шэрагу населеных пунктаў Бялыніцкага раёна з’явіліся ўлёткі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!”.

Па справе падпала бабруйскага КДБ з’явіліся прэтэнзіі ў 2 мільярды рублёў

06.05.2011 Па справе падпала бабруйскага КДБ з’явіліся прэтэнзіі ў 2 мільярды рублёў

Рушанія Васьковіч: "Размова ішла нават пра нейкія два мільярды беларускіх рублёў, якія быццам бы павінныя заплаціць хлопцы за тое, што “хацелі спаліць КДБ”. Але пры гэтым пра артыкул 218 (пашкоджанне маёмасці) нават не ўзгадвалі".

Палітычнае супрацьстаянне па-івацэвіцку

06.05.2011 Палітычнае супрацьстаянне па-івацэвіцку

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Казімір Каржынеўскі з вёскі Любішчыцы Івацэвіцкага раёна накіраваў пракурору Івацэвіцкага раёна скаргу, дзе просіць праверыць законнасць і абгрунтаванасць судовай пастановы па яго адміністрацыйнай справе.

Глыбоцкага актывіста аштрафавалі на 700 тысяч за пікет салідарнасці з палітвязнямі

05.05.2011 Глыбоцкага актывіста аштрафавалі на 700 тысяч за пікет салідарнасці з палітвязнямі

Пікет праходзіў у райцэнтры Глыбокае 19 сакавіка – якраз праз тры месяцы пасьля мінскай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Гэта была адзіная на Віцебшчыне санкцыянаваная акцыя салідарнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства