Навіны на тэму: дапамога
12.05.2011 Яшчэ адно «дробнае хуліганства»
Актывісту прапанавалі выбар: альбо ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання да таго часу, пакуль усе супрацоўнікі міліцыі не змогуць прыбыць у суд, альбо ён можа адразу заплаціць мінімальны штраф за дробнае хуліганства. Віктар Калеснік абраў штраф.
12.05.2011 Бабруйскія дэмакраты баронюць “Нашу Ніву” і “Народную Волю”
Рада дэмакратычных сіл Бабруйска распачала збор подпісаў у падтрымку незалежных газет “Нашай Нівы” і “Народнай Волі”. Дэмакратычныя актывісты патрабуюць спыніць пераслед гэтых незалежных выданняў.
12.05.2011 Гарадзенская праваабаронца змагаецца за свае правы
Пасля кампаніі па выбарах прэзідэнта, калі праваабаронца актыўна займалася назіраннем, яе цягам 5 месяцаў мясцовыя ўлады імкнуцца пазбавіць працы на пасадзе старшыні жыллёвага кааператыву.
12.05.2011 У Брэсце раздавалі кнігі Някляева і раздрукоўкі судовага працэса
Удзельнікі акцыі на вуліцах горада раздавалі кнігі з вершамі Уладзіміра Някляева і расказвалі людзям пра палітычныя судовыя працэсы. Было раздадзена больш 50 кніг з вершамі паэта, да якіх прыкладаліся раздрукоўкі з суда над ім.
12.05.2011 Алеся Кіркевіча перавялі з ізалятара КДБ у турму на Валадарцы
Гарадзенца Алеся Кіркевіча, асуджанага па крымінальнай справе аб так званых “масавых беспарадках” у Мінску 19 снежня да чатырох гадоў зняволення, перавялі з сталічнага ізалятара КДБ у турму на вуліцы Валадарскага.
12.05.2011 Затрымалі трох наваполацкіх актывістаў
Каля 19 гадзін вечара 11 мая міліцэйскі патруль затрымаў трох наваполацкіх актывістаў - Віктара Калесніка, Яўгена Парчынскага і Іллю Багданава ў цэнтры горада. Ніякіх пратаколаў аб правапарушэннях па словах актывістаў, складзена не было.
12.05.2011 Следства па крымінальнай справе Андрэя Пачобута скончана
Сёння, 12 траўня, гарадзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту афіцыйна паведамяць пра заканчэнне следства па крымінальнай справе. Не выключана, што ўжо ў бліжэйшы час можа пачацца судовы працэс.
12.05.2011 Справа салігорскіх анархістаў
Адным з галоўных момантаў “справы анархістаў” з’яўляецца напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску, які меў месца 9 сакавіка 2010 году. Анархісты адкрыта ўзялі на сябе адказнасць за гэтую акцыю і нават выклалі відэа падзеі ў сеціва.
12.05.2011 Пакаранне Васілю Палякову за адмову ад дактыласкапіі пакінута ў сіле
Суддзя Гомельскага абласнога суда Дзмітрый Улога 11 мая разгледзеў скаргу старшыні Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова і пакінуў у сіле рашэнне суда Савецкага раёна аб прыцягненні яго да адказнасці за адмову ад дактыласкапіі.
12.05.2011 Скарга на адмову пікетавання блукае паміж судамі
Спярша Уласевіч накіраваў скаргу ў раённы суд, а потым у абласны. Актывіст лічыць, што ўлады папросту маніпулююць тэрмінамі абскарджвання, а дабіцца права на публічнае выказванне сваёй думкі ў сённяшніх рэаліях практычна немагчыма.
11.05.2011 У Хоцімску нагадалі пра палітвязняў
10 траўня ў гарадскім пасёлку Хоцімску Магілёўскай вобласці з’явіліся ўлёткі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!”. Акцыя была прымеркавана да пачатку судовага працэса над Уладзімірам Някляевым і сябрамі яго ініцыятыўнай групы.
11.05.2011 Жыхары Баранавічаў збіраюць подпісы за “Народную волю” і “Нашу ніву”
Баранавічы займаюць другое месца ў краіне па колькасці падпісчыкаў газеты “Наша ніва” пасля Мінска. На 10 мая ўжо сабрана 53 подпісы, якія адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта. Жадаючыя падпісацца могуць звяртацца і зараз, збор подпісаў працягваецца.
11.05.2011 Дэпутат не захацеў сустракацца з выбаршчыкамі
Відаць адказваць на пытанні выбаршчыкаў у народнага выбранніка вялікага жадання не было. За некалькі гадзін да пачатку яго шырока разрэкламаваная сустрэча з выбаршчыкамі была скасаваная без тлумачэння прычын.
10.05.2011 Бараньскі гарвыканкам выявіў “здраднікаў народу”
9 траўня ў горадзе Барань, які з'яўляецца спадарожнікам Оршы, прайшоў мітынг, прысвечаны гадавіне Перамогі. Арганізатар мітынгу - Бараньскі гарвыканкам. У гэтай падзеі не было б нічога выбітнага - падобныя мітынгі прайшлі па ўсёй Беларусі - калі б не прынятая на тым самым мітынгу рэзалюцыя.
10.05.2011 Уладзіслава Стараверава аштрафавалі на 875 тысяч рублёў
Судовы працэс, на якім віцебскі журналіст адмовіўся прысутнічаць, бо катэгарычна не прызнае сваю віну, скончыўся двума штрафамі: на 3 базавыя велічыні Уладзіслаў Старавераў аштрафаваны за нецэнзурную лаянку і на 22 – за непадпарадкаванне міліцыі падчас затрымання 26 красавіка.










