Навіны на тэму: дапамога
14.05.2011 Сайт Knihi.net зноў узялі ў распрацоўку
12 траўня салігорскага дэмакратычнага актывіста Паўла Батуева выклікалі на допыт у дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па справе сайту Knihi.net. Гутаркі аб дадзенай справе пачаліся яшчэ на пачатку 2010 году.
14.05.2011 Аршанцы абараняюць кляштар базылянаў
Група жыхароў Оршы распачала кампанію па збору подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва горада. Іх непакоіць разбурэнне помніку архітэктуры канца 18-га стагоддзя - кляштара базылянаў. Гэта адзін з нямногіх гістарычных аб’ектаў, якім пашчасціла перажыць войны і шчыраванне вандалаў.
14.05.2011 КДБ вяртае камп'ютары, канфіскаваныя падчас вобшуку ў гомельскіх апазіцыянераў
Гаспадыні дома, ў якім арэндуе памяшканне офіс Гомельскай абласной арганізацыі АГП, патэлефанавалі з КДБ і запрасілі 16 мая з'явіцца ва ўпраўленне, каб забраць камп'ютары. 11 камп'ютараў і ноўтбукаў былі канфісканы падчас вобшукаў 6 і 26 студзеня.
13.05.2011 Уладзімір Няпомняшчых затрыманы за майку з «няправільным» надпісам
У Гомелі 13 мая супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста дэмакратычнага руху Уладзіміра Няпомняшчых. Прычынай затрымання сталі надпісы на майцы «За Беларусь без Лукашэнка», і «Хватит, достал», а таксама значак з надпісам «Купю нестабільную валюту».
13.05.2011 У Гродне бацькоў заклікаюць аддаваць дзяцей у беларускамоўныя класы
Аднак, ці ўдасца стварыць хоць адзін такі клас у горадзе – вялікае пытанне. Нагадаем, што летась адпаведных заяваў было пададзена толькі дзве – іх напісалі прафесар Алесь Астроўскі і журналіст Уладзімір Хільмановіч.
13.05.2011 За зрывам жодзінскага семінара стаіць намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама
Семінар па рэгіянальным развіцці, удзельнікаў якога 28 красавіка жодзінскія міліцыянтыадвозілі для дачы пісьмовых тлумачэнняў у мясцовы, як аказваецца, вельмі «перашкаджаў» намесніку старшыні Барысаўскага райвыканкама Валянціне Шутко.
13.05.2011 Абласная пракуратура адмяніла папярэджанне рэдактару газеты “Вольны горад”
Магілёўская абласная пракуратура адмяніла папярэджанне, якое было вынесена Крычаўскай раённай пракуратурай рэдактару незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргею Няроўнаму. Нагодай для стаў артыкул “Чорныя дні”, які быў прысвечаны тэракту ў мінскім метро 11 красавіка.
13.05.2011 Жыхары Віцебшчыны не задаволеныя працай міліцыі
Толькі 10% адсоткаў удзельнікаў галасавання (109 галасоў) лічаць, што віцебская міліцыя працуе “выдатна”; 13% наведнікаў (131 голас) згодныя з адзнакай “добра”; 24% прагаласаваўшых (249 галасоў) назвалі дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі здавальняючай.
13.05.2011 Толькі 5% чытачоў “Intex-press” лічаць, што ў Беларусі дастаткова свабоды слова
Толькі 5% чытачоў папулярнай гарадской газеты “Intex-press” лічаць, што ў Беларусі дастаткова свабоды слова, а 55% – прытрымліваюцца супрацьлеглай думкі. 23% наведвалькаў сайту www.intex-press.by адказалі, што свабоды слова няма нідзе.
13.05.2011 Пракуратура хоча дапытаць Івана Шылу па справе аб тэракце
Пра тое, што Івана Шылу можа дапытаць польская паліцыя па справе тэракту, бацьку салігорскага маладафронтаўца паведаміў следчы па найважнейшых справах пракуратуры Мінскай вобласці Ігар Масляк.
13.05.2011 Маці абвінавачанага ў тэракце шукае яшчэ аднаго адваката
Усе, да каго яна звярталася, ёй адмовілі, спаслаўшыся на сумны досвед сваіх калег, пазбаўленых адвакацкіх ліцэнзій пасля абароны ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня. Яна гатовая прыняць любую юрыдычную дапамогу.
13.05.2011 Барысаўская арганізацыя АГП аспрэчвае правамоцнасць снежаньскага ператрусу
У скарзе, якую падаў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў, указана, што «у ходзе правядзення ператрусу ў офісным памяшканні было канфіскавана 42 найменні прадметаў.
12.05.2011 Смалявіцкая "раёнка" да шэльмавання паставілася "творча"
У рэгіянальных дзяржаўных СМІ працягваецца кампанія па шэльмаванню журналіста, рэдактара сайта "Беларускі Партызан" Паўла Шарамета. Смалявіцкая раённая газета «Край Смалявіцкі» не засталася ў баку.
12.05.2011 Барысаўскім дэмактывістам вярнулі канфіскаваную пры ператрусе маёмасць
Барысаўскім актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Міхаілу Васільеву і Віктару Гарбачову міліцыя вярнула маёмасць, канфіскаваную пры ператрусе 18 мая 2010 года. Вярнулі не ўсё. У міліцыі засталося тое, што мае сімволіку кампаніі «Гавары праўду!» (майкі, нататнікі, сшыткі).
12.05.2011 Судзяць сябра партыі «Справядлівы свет» са Жлобіна
Кіраўнік не меў ніякіх прэтэнзій за час сваёй працы, непрыемнасці ў яго пачаліся тады, калі ён стаў сябрам партыі «Справядлівы свет», а затым вылучыў сваю кандыдатуру ў Гомельскі абласны савет дэпутатаў, на выбарах у мясцовыя саветы вясной 2010 года.










