Навіны на тэму: дапамога
17.05.2011 Пасля скаргі журналіста з міліцыянтамі правялі ідэалагічны занятак па беларускай мове
Пасля скаргі Уладзіміра Лапцэвіча на супрацоўнікаў ізалятара часовага ўтрымання, з міліцыянтамі ў межах ідэалагічнай падрыхтоўкі правялі занятак на тэму “Вывучэнне беларускай мовы як умова ўзвышэння прафесійнай і прававой культуры, фармаванне станоўчых установак у практычнай дзейнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”.
17.05.2011 І пальчыкі “адкаталі”, і штраф за адмову ад дактыласкапіі далі
Жыхара Пінска аштрафавалі за адмову ад дактыласкапіі, яшчэ чатыры падобныя справы знаходзяцца ў судзе горада Пінска. Пад час свайго візіту ў міліцыю пінчук папрасіў прадставіць яму афіцыйны дакумент, на падставе якога яму хочуць “адкатаць” пальчыкі. Міліцыянты напаўжартам прапанавалі яму напісаць пісьмовую адмову ад гэтай працэдуры.
16.05.2011 Магілёўскі абласны суд не ўбачыў дыскрымінацыі
Калі Аляксей Паўлоўскі знаёміўся з вакансіямі, якія прапаноўваў трэст, і прыходзіў каб працаўладкавацца туды – яму казалі, што на гэтыя месцы ўжо знойдзены спецыялісты. Так паўтаралася некалькі разоў. Паўлоўскі расцаніў гэта як дыскрымінацыю, звязаную з яго грамадска-прафсаюзнай дзейнасцю, і звярнуўся ў суд.
16.05.2011 Журналіст Аляксей Салей зрабіў заяву ў сувязі з узбуджанай крымінальнай справай
Аляксей Салей: "Пасля таго, як яны даведаліся, што я ездзіў з Андрэем Пачобутам – іх больш зацікавіла гэтая асоба. Мне было прапанавана даць паказанні супраць яго, паколькі я быў фактычна заўсёды побач з Пачобутам. Калі ж я адмовіўся – сказалі, што будзе горш. Праз некаторы час у мяне дома адбыўся ператрус".
16.05.2011 Яшчэ 73 жыхары Бабруйску падпісаліся ў падтрымку “Народнай волі” і “Нашай Нівы”
Сёння, 16 траўня, бабруйскія сябры АГП даслалі чарговы ліст міністру інфармацыі. У ім – яшчэ 73 подпісы ў падтрымку газет “Народная Воля” і “Наша Ніва”. Віктар Бузінаеў: "Народ займае актыўную пазіцыю, пачынае разумець, што лепш збіраць подпісы за свабоду СМІ, чым сядзець на кухні і шаптацца".
16.05.2011 Магілёўскія актывісты “Гавары праўду” нагадалі пра палітычныя суды
У суботу і нядзелю (14-15 траўня) актывісты кампаніі “Гавары праўду” нагадалі жыхарам Магілёва пра палітычныя працэсы над лідэрамі кампаніі – Уладзімірам Някляевам, Аляксандрам Фядутам, Андрэем Дзмітрыевым і Сяргеем Вазняком.
16.05.2011 Белыя і чырвоныя стужкі – да гадавіны рэферэндуму па змене дзяржаўнай сімволікі
У ноч з суботы на нядзелю ў цэнтры Оршы з'явіліся белыя і чырвоныя стужкі, прывязаныя да высаджаных тут кустоў. Таксама падобныя стужкі можна было ўбачыць прымацаванымі на аўтобусных прыпынках і рэкламных шчытах.
16.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (9-15 траўня)
На мінулым тыдні ў Менску судзілі рэкордную колькасць удзельнікаў Плошчы – 27 чалавек. Вынесены першы прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванню ў арганізацыі масавых беспарадкаў – экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму тэрмінам на 5 гадоў. Па-ранейшаму абмяжоўваецца свабода слова і асацыяцыяў, аказваецца адміністрацыйны ціск.
15.05.2011 У Магілёве з’явіліся суперміліцыянты: затрымліваюць у адзін час у розных месцах
Суперміліцыянтамі з’яўляюцца старэйшыя сяржанты Магілёўскага ўпраўлення ўнутраных спраў патрульна-паставой службы Амосаў і Дарашко. Гэта высветлілася пасля азнаямлення з пастановай Магілёўскага абласнога суда і адказам камандзіра палка ППСМ УУС Хаўратовіча.
15.05.2011 Шарамета “абліла брудам” і салігорская афіцыйная прэса
Аналіз матэрыялу, а таксама аналагічных істэрычных артыкулаў у іншых рэгіянальных выданнях, дае падставы сцвярджаць аб дзяржаўным загадзе па дыскрэдытацыі вядомага беларуска-расійскага журналіста і створанага ім незалежнага інфармацыйнага рэсурсу.
15.05.2011 Гомельскай журналістцы Ларысе Шчыраковай КДБ вярнуў рэчы
У прыватнай хаце журналісткі прайшоў вобшук 11 студзеня, у межах якога спецслужбы канфіскавалі два камп'ютары, ноутбук, дыктафон, нанатнікі, каля 150 дыскаў. Забралі нават камп'ютарныя мышкі.
15.05.2011 Вілейскі актывіст атрымаў штраф за адмову ад дактыласкапіі
13 мая ў Вілейцы адбыўся суд над мясцовым актывістам Валянцінам Суслам. Хлопцу прысудзілі трыццаць базавых велічыняў штрафу за адмову здаць адбіткі пальцаў. Суд адбываўся хутка і па словах “правапарушальніка”, вынік быў прадказальны спачатку.
14.05.2011 Дэмактывіст скардзіцца на неправамернасць ператрусу ў яго кватэры
Барысаўскі дэмактывіст, член Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў, які падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года з'яўляўся даверанай асобай кандыдата Ўладзіміра Някляева, падаў скаргу на неправамернасць праведзенага ў яго кватэры ператрусу.
14.05.2011 Суд не задаволіў скаргу на адмову ў правядзенні акцыі салідарнасці
У акцыі было адмоўлена на падставе таго, што заяўнікі ў мэтах правядзення акцыі напісалі аб выказванні салідарнасці з палітвязнямі. Вячаслаў Дурноў прычынай адмовы назваў тое, мінская акцыя 19 снежня была "антыканстытуцыйнай".
14.05.2011 Супрацоўнікі «Дняпроўскай праўды»дамагліся змены рэдактара
Рэдкі па цяперашніх часах выпадак адбыўся ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Тут супраць рэдактара мясцовай раёнкі «Дняпроўская праўда» паўстаў уласны працоўны калектыў. І дамогся-ткі яго, дакладней яе адстаўкі.










