Навіны на тэму: дапамога
19.05.2011 Прысуды па справе падпала бабруйскага КДБ агучаныя
Фігуранты справы Яўген Васьковіч, Павел Сырамолатаў і Арцём Пракапенка атрымалі па сем год зняволення ў колоніі ўзмоцненага рэжыму. На апошнім слове Яўген Васьковіч сказаў, што ўсведамляе ўсё, што зрабіў. Арцём Пракапенка заявіў, што лічыць зробленае памылкай, Павел Сырамолатаў сказаў, што асэнсаваў за чатыры месяцы ў СІЗА свае паводзіны.
18.05.2011 Справа Андрэя Пачобута перададзена ў суд
У бліжэйшы час высветліцца, у судзе якога раёну гораду – Кастрычніцкага ці Ленінскага будзе праходзіць працэс. Публіцысту Андрэю Пачобуту за ягоныя артыкулы ў інтэрнэце і польскай “Gazece Wzborczej” пагражае максімальна 4 гады турэмнага зняволення.
18.05.2011 Суд пакінуў Дзмітрыя Салаўёва на прафілактычным уліку ў КДБ
Сёння, 18 траўня, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Дзмітрый Салаўёў у Магілёўскім абласным судзе спрабаваў дамагчыся адмены рашэння Ленінскага раённага суда Магілёва з нагоды дзеянняў Магілёўскай абласной управы КДБ.
18.05.2011 «Белая Русь» у Маладэчне ўжо гатова да парламенцкіх выбараў
Пакуль палітычныя аналітыкі мяркуюць аб тым, ці ператворыцца нарэшце “Белая Русь” у палітычную партыю, яе актывісты паведамлюць, што арганізацыя для гэтага гатова і фактычна ўжо з’яўляецца грамадска-палітычным рухам.
18.05.2011 У Магілёве адзначылі Міжнародны дзень супраць гамафобіі (фота)
17 траўня ў Магілёве прайшла акцыя супраць гамафобіі. Ініцыятарамі выступілі актывісты моладзевай арганізацыі “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада”, а таксама прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці Магілёва. Да акцыі далучылася і моладзь, неабыякавая да праблемы гамафобіі адносна прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў.
18.05.2011 У Стакгольме заўтра адбудзецца мітынг за вызваленне беларускіх палітвязняў
19 траўня Шведская ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen арганізуе ў цэнтральным Стакгольме мітынг за вызваленне палітвязняў у Беларусі, паведаміў кіраўнік арганізцыі Марцін Угла.
18.05.2011 У Пінску 47 “ухілістаў” ад дактыласкапіі
Усяго адбіткі пальцаў узялі ў 29669 жыхароў сталіцы Палесся, што складае амаль 96% ад ваеннаабавязаных асобаў. 1275 пінчукоў знаходзяцца па-за межамі гораду, таму іхнія адбіткі ўзяць пакуль немагчыма, яшчэ 47 чалавек з розных падставаў ухіляюцца ад дактыласкапічнай рэгістрацыі.
17.05.2011 Справа падпалу бабруйскага КДБ: падсудныя заяўляюць пра ціск з боку следства
17 траўня адбылося другое паседжанне па справе падпала будынка КДБ ў Бабруйску. На ім двое падазраваных – Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч заявілі аб ціску падчас следства. Перад гэтым журналістам забаранілі карыстацца фота і відэакамерамі.
17.05.2011 У Гродне залілі фарбай аўтамабіль журналіста
У ноч з 16 на 17 траўня ў Гродне фарбаю для падлогі невядомымі злаўмыснікамі была залітая шыба аўтамабіля Ігара Банцара, галоўнага рэдактара польскамоўнага часопіса "Głos znad Niemna na uchodźstwie". Іншыя аўтамабілі, што знаходзіліся побач, не былі пашкоджаны.
17.05.2011 За зламаную руку ніхто не панясе пакарання
19 снежня на Плошчы ахоўнікі правапарадку зламалі руку і рассеклі галаву маладэчанскаму актывісту Яну Лагвіновічу, які не аказваў ім ніякага супраціву. Ён накіроўваў скаргу ў пракуратуру аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця яшчэ ў студзені і толькі зараз даведаўся аб тым, што справы не будзе.
17.05.2011 Месца для масавых мерапрыемстваў у Магілёве застаецца адно
Гэта стадыён па вуліцы Чалюскінцаў, 64в. Галоўны ўваход на яго адбываецца праз аварыйную зону былога будынку палаца культуры імя Куйбышава. Такім з'яўляецца рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва. Цудаў не адбылося.
17.05.2011 У раёнках Гомельскай вобласці – спрэс пазітыў
На сайтах мясцовых раённых газет няма ніводнага паведамлення, ніводнага радка са словамі «крызіс», «валюта», «рост коштаў». Здаецца, час там спыніўся яшчэ колькі дзесяцігоддзяў таму. Мы прагарталі сайты ўсіх раёнак Гомельскай вобласці, і ўпэўніліся, што выданні перадаюць чытачам спрэс пазітыў і аптымізм.
17.05.2011 Андрэй Пачобут падаў хадайніцтва пра спыненне крымінальнай справы
Як паведаміў Аляксандар Бірылаў, адвакат журналіста Андрэя Пачобута, ягоны падабаронны падаў хадайніцтва пра спыненне справы ў звязку з тым, што пасля азнаямлення з матэрыяламі следства ў Андрэя Пачобута ёсць цвёрдае перакананне пра тое, што няма падставаў да прыцягнення яго да крымінальнай адказнасці.
17.05.2011 Магілёўскі журналіст за харчаванне ў ІЧУ павінен заплаціць цалкам
Падставай для гэтага стала тое, што падчас свайго знаходжання ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч не напісаў адпаведную заяву на імя начальніка ізалятара, дзе б указаў, што адмаўляецца ўжываць ежу ў сувязі з рэлігійным пастом.
17.05.2011 Шасцярым барысаўчанам выбары «адгукаюцца» дагэтуль
Трое барысаўчан да гэтага часу не могуць знайсці працу, якой пазбавіліся пасля прэзідэнцкіх выбараў з-за сваіх палітычных поглядаў, а трое вымушаны жыць за межамі Беларусі.










