Навіны на тэму: дапамога
25.05.2011 Прыёмным сем’ям утрымліваць дзяцей усё складаней
У сувязі з тым, што апошнім часам у краіне рэзка пачалі падвышацца кошты на самыя неабходныя прадукты і тавары, праблем у гэтых сем’ях значна прыбавілася. Тых грошай, якія выдзяляе дзяржава на ўтрыманне прыёмных дзяцей, катастрафічна не хапае.
24.05.2011 За двое сутак – дзве адпіскі
Сёння, 24 траўня, бабруйская каардынатарка руху “Гавары праўду” Алена Мядзведзева паведаміла, што атрымала яшчэ адну адпіску на заяву супраць будоўлі АЭС -- ужо ад Савета міністраў.
24.05.2011 На прадпрыемстве, дзе працаваў адзін з абвінавачаных у мінскім тэракце, мяняюць кіраўніцтва
Цалкам ці часткова будзе звольнена адміністрацыя Віцебскага завода трактарных запчастак, пакуль невядома. Але па выніках праверкі “ на заводзе выяўлены сур’ёзныя недахопы у ідэалагічнай, выхаваўчай, інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце, у кадравай службе”.
24.05.2011 Адміністрацыя прэзідэнта не здольная адказаць
Алена Мядзведзева, каардынатар кампаніі “Гавары праўду” у Бабруйску, атрымала 23 траўня адпіску з Адміністрацыі прэзідэнта на зварот супраць будоўлі АЭС у Беларусі.
23.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (15-22 траўня)
На мінулым тыдні завяршыліся 3 судовыя працэсы над 16-цю ўдзельнікамі Плошчы, 9 абвінавачаных асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел іх. Прысуд дастаткова мяккі, у параўнанні з папярэднімі: у асноўным пазбаўленне волі з адтэрміноўкай ці ўмоўна. Адкладзены прысуд сямі фігурантам крымінальнай справы, абвінавачаным у масавых беспарадках, у тым ліку 2 кандыдатам у прэзідэнты Міколу Статкевічу і Дзмітрыю Усу, які быў прызначаны на 20 траўня.
23.05.2011 Пётр Кузняцоў абскарджвае адміністрацыйнае спагнанне ў Вярхоўным судзе
Пётр Кузняцоў накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд у сувязі з адміністрацыйным штрафам, вынесеным за распаўсюд улётак. Нагадаем, што ў студзені ў выніку дагляду аўтамабіля міліцыя сканфіскавала ў яго каля пяці тысяч улётак, прысвечаных падзеям на Плошчы.
23.05.2011 У Барысаве з'явіліся графіці пра забастоўку
На днях у Барысаве, дзе, як і ў іншых гарадах краіны, людзі занятыя купляй-продажам валюты, а таксама масавай скупкай прадуктаў харчавання, на сценах будынкаў з’явіліся надпісы «Бастуем».
23.05.2011 Актывістка БХД застаецца на прафілактычным уліку КДБ
Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Таццяны Шамбалавай на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва па скарзе на дзеянні ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці і прызнаў правамоцнасць пастаноўкі яе на ўлік у КДБ.
23.05.2011 Салігорскія блогеры супраць блакіроўкі сайтаў
Салігорцы Павел Батуеў і Аляксей Валабуеў выклалі ў сваіх блогах звароты да аператара мабільнай сувязі і пастаўшчыка паслугаў перадачы дадзеных ЗАТ “БеСТ”, вядомага пад гандлёвай маркай life:).
23.05.2011 У Баранавічах адбыўся першы за апошнія 5 гадоў сход прадпрымальнікаў
Спачатку перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Ігар Стасевіч, а затым фінансавую сітуацыю ў краіне патлумачыў дырэктар Баранаіцкай філіі “Беларусбанка” Андрэй Навіцкі.
23.05.2011 “Сябрам усё, ворагам -- закон”
Салігорцы пачалі атрымліваць стандартныя адпіскі з Міністэрства інфармацыі на свае лісты з патрабаваннямі аб тэрміновым адкліканні іску супраць “Наша Нівы” і “Народнай Волі”.
23.05.2011 62 % чытачоў “Intex-press” лічаць, што судзіць ўдзельнікаў Плошчы няма за што
Толькі 10% чытачоў папулярнай гарадской газеты лічаць, што прысуды справядлівыя, а 62 % адказалі, што там увогуле судзіць няма за што, 14% наведвалькаў сайту адзначылі, што прысуды вельмі жорсткія і толькі 7% лічаць, што прысуды ўдзельнікам плошчы надта мягкія.
20.05.2011 Суды штрафамі папаўняюць бюджэт?
Пенсіянерка вёскі Кавердзякі Брэсцкага раёна Лідзія Шасцюк толькі пад час атрымання пенсіі даведалася, што пакарана судом штрафам у памеры 140 тысяч рублёў за абразу сваёй суседкі. Жанчына звярнулася ў суд, дзе даведалася, што паседжанне адбылося яшчэ ў снежні. Але Шасцюк не атрымліва ні позвы ў суд, ні пастановы суда.
20.05.2011 Не аплаціў паслуг дзяржустаноў – не можаш пікетаваць супраць збяднення
Бярозаўскія грамадскія актывісткі Галіна Кавалевіч і Таццяна Аліхвер атрымалі адмову на заяву аб правядзенні пікета, скіраванага супраць збяднення. Адкуль у заяўніц пенсійнага ўзросту сродкі, каб заплаціць службам, якія нібыта будуць абслугоўваць пікет?
20.05.2011 Лілія Ананіч апелюе да закона
17 чытачоў “Народнай Волі” і “Нашай нівы” з Бярозы атрымалі адказ з Міністэрства інфармацыі за подпісам першага намесніка міністра Ліліі Ананіч на свой зварот адклікаць іск супраць незалежных газет. Лілія Ананіч паведаміла, што Міністэрства дзейнічае ў адпаведнасці з законам “Аб сродках масавай інфармацыі”.










