Навіны на тэму: забарона
30.09.2008 Мінск адмовіў журналістам у перадачы тэлеінтерв’ю з Мілінкевічам
Тэлерадыёкампанія “Мір” адмовіліся забяспечваць перадачу відэасігналу для ўкраінскага “5-га канала” і польскага канала “TVN24”. Замежныя журналісты планавалі інтэрв’ю ў прамым эфіры з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам. Лідэру Руху “За Свабоду” не дазволілі прайсці ў будынак тэлерадыёкампаніі. Замежным журналістам адмовілі ў паслугах адзінага ў Мінску цэнтра перадачы відэаінфармацыі, нягледзячы на папярэднія дамоўленасці і аплату перадачы відэасігналу. Лідэр Руху “За Свабоду” мусіў адказваць на пытанні журналістаў па тэлефоне.
26.09.2008 Акцыя 28 верасня забаронена
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт не дазволіў правядзенне 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску акцыі пратэсту.
17.09.2008 Улады Барысава забаранілі хрысьціянскі фэстываль
Улады Барысава забаранілі праводзіць фэстываль хрысьціянскай музыкі. Яго пачатак быў прызначаны на 17 гадзін 16 верасня, заканчэньне — на 21 верасьня. Арганізатарамі фэстывалю выступілі прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай канфэсіяў. Удзел у ім меліся прыняць каля сотні музыкаў і сьпевакоў з розных рэгіёнаў Беларусі.
04.09.2008 Пікеты аб зніклых забароненыя
Суд Ленінскага раёну Берасьця 3 верасня адмовіў актывістам апазыцыі Андрэю Шарэндзе і Віталю Сымоніку ў задавальненні скаргі на забарону праводзіць 7 ліпеня пікет, прымеркаваны да восьмых угодкаў знікнення Зміцера Завадскага.
04.09.2008 Друкарня адмовілася рабіць улёткі на “тарашкевіцы”
Паводле Тацяны Севярынец, якая балятуецца па Віцебскай-Горкаўскай акрузе №17, адмову друкаваць яе інфармацыйныя ўлёткі яна пачула ад начальніцы вытворчага аддзелу дзяржаўнай віцебскай друкарні.
07.08.2008 Правядзенне фэсту – ужо поспех?
Другі фэст сярэдневяковай музыцы ў Мсціслаўле не давядзецца правесці у раней заяўленным фармаце. Ініцыятары гэтай маштабнай культурнай акцыі не знайшлі паразумення з мясцовымі ўладамі. Літэральна за 10 дзён да адкрыцця.
03.07.2008 У Мінску забароненыя пікеты ў падтрымку Казуліна
Улады Мінска не дазволілі правядзенне пікетаў салідарнасці з Аляксандрам Казуліным на вуліцы Арлоўская. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Марцалеў.
30.06.2008 Студэнты-каліноўцы патрапілі ў сьпіс невыязных
Беларускіх хлопцаў, якія вучацца ў замежных унівэрсытэтах, здымаюць на мяжы і паведамляюць, што ім забаронены выезд за межы Беларусі. Прозьвішчы студэнтаў унесеныя ў так званыя “чорныя сьпісы”. Ваенкаматы такім чынам спрабуюць забраць няўгодных апазыцыянэраў у войска. Моладзевага актывіста партыі БНФ Франака Вячорку памежнікі не прапусьцілі празь беларуска-літоўскую мяжу. Гэта здарылася на памежным пераходзе Каменны Лог. Франаку не назвалі прычыну забароны выезду з тэрыторыі Беларусі.
16.06.2008 Суд адмовіў журналістам у праве бараніць свае правы
Рэдакцыя газеты «Народная Воля» і намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш днямі атрымалі з суда Маскоўскага раёна афіцыйныя адказы на свае скаргі, накіраваныя тыдзень таму. Суддзя Гусакова В.А. адмовіла журналістцы ў праве прыцягнуць да судовай адказнасці Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу за адмову акрэдытаваць яе ў ПП НС. Рэдакцыя выдання, якая хацела з той самай нагоды прыцягнуць да адказнасці Службу бяспекі прэзідэнта, атрымала гэткую ж адмову - на той падставе, што як у журналісткі, так і ў рэдакцыі нібыта адсутнічае права на зварот у суд.
20.05.2008 Аўтар «Народнай волі» – «персона нон грата» для дзяржаўнай газеты
Ветэрану пінскай журналістыкі Фёдару Глінскаму адмоўлена ў размяшчэнні публікацый на старонках гарадской дзяржаўнай газеты «Пінскі веснік», дзе ён працаваў да выхаду на пенсію і працягваў друкавацца дагэтуль. Як распавёў у гутарцы са службай маніторынгу БАЖ спадар Глінскі, у рэдакцыі «Пінскага весніка» яму патлумачылі, што прычынай таму стала яго супрацоўніцтва з недзяржаўнай газетай «Народная воля».
12.05.2008 Чэрыкаў: журналісту-вэтэрану пагражалі арыштам
Рэдактару недзяржаўнай газэты «Чэрыкаўскія навіны» Мікалаю Царкову й фотакарэспандэнту гэтага выданьня Сямёну Панізоўцаву забаранілі здымаць удзельнікаў мітынгу да Дня Перамогі.
02.05.2008 Гродзенскія ўлады забаранілі школьнікам удзел у гістарычнай навуковай канферэнцыі
Грамадзянская пазіцыя вучняў школы №28 Сяргея Батуры і Аляксандра Лютомскага, а таксама іх настаўніка Аляксандра Рабкова стала падставай для прыняцця карных мераў прадстаўнікамі гарвыканкама.
02.05.2008 Просіце пікет – атрымайце сустрэчную акцыю
Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэалогіі Сяргей Меркулаў у чарговы раз забароніў правядзенне незапланаванга вертыкаллю мерапрыемства.
30.04.2008 Медыйная выстава без незалежных СМІ
28 красавіка ў Мінску распачалася ХІІ Міжнародная выстава “СМІ ў Беларусі – 2008”, на якой не прадстаўлена аніводнага незалежнага грамадска-палітычнага беларускага выдання.
14.04.2008 Пажарнікі закрылі офіс АГП у Гродне
Дзяржаўны інспектар па пажарнаму нагляду Іван Койта афіцыйна забараніў старшыні гродзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну выкарыстоўваць партыйны офіс для правядзення мерапрыемстваў, на якія збіраецца больш за 15 чалавек.











