Навіны на тэму: палітвязьні

Марына Адамовіч: “Мікола – сам, як сонейка”

19.12.2013 Марына Адамовіч: “Мікола – сам, як сонейка”

Тры гады таму, у марозны снежаньскі вечар, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалай Статкевіч браў удзел у акцыях на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасці ў Менску. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў адбыўся жорсткі разгону шматтысячнага мітынгу, Статкевіч быў заблакаваны спецназам ў аўтамабілі і затрыманы.

FIDH і ПЦ "Вясна" патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча і іншых палітзняволеных

19.12.2013 FIDH і ПЦ "Вясна" патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Статкевіча і іншых палітзняволеных

Сумесная заява Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна" з нагоды трэцяй гадавіны зняволення кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча.

18.12.2013 Алесь Бяляцкі: “Тутэйшыя” існавалі ў вельмі шчыльнай звязцы з беларускім рухам

Праваабаронца Алеся Бяляцкі ў зняволенні працягвае працу над кнігай публіцыстыкі. У кнізе будуць змешчаныя шматлікія артыкулы і інтэрв’ю пра праваабарончую дзейнасць, а таксама ўспаміны пра культурны супраціў у Беларусі ў 80-ыя гады, Адным з лідараў гэтага супраціву быў Алесь Бяляцкі.

Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму

18.12.2013 Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму

Праваабаронца з Бахрэйна выказвае словы падтрымкі свайму беларускаму калегу. Як і Бяляцкі, Раджаб зараз знаходзіцца ў турме.

17.12.2013 Уладзь Яроменак будзе адбываць арышт у Баранавічах

Жонцы актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка Валянціне паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС, што неўзабаве мужа перавядуць з «Валадаркі» для адбыцьця пакараньня ў арыштны дом у Баранавічах.

17.12.2013 Ад Уладзя Яроменкі прыйшоў першы ліст

Валянціна Яроменак атрымала першы ліст ад свайго мужа, палітвязьня Ўладзімера Яроменка.

16.12.2013 «Пераднавагоднія шмоны» у калёніі Эдуарда Лобава

У івацэвіцкай калёніі, дзе адбывае пакараньне маладафронтавец Эдуард Лобаў, пачаўся пэрыяд, які вязьні называюць «пераднавагоднім шмонам».

Адміністрацыя магілёўскай турмы лічаць законным знішчэнне лістоў

15.12.2013 Адміністрацыя магілёўскай турмы лічаць законным знішчэнне лістоў

Гарадоцкі актывіст атрымаў адказ ад начальніка турмы А.В.Дзмітрова на сваю скаргу. Ён патрабаваў тлумачэнняў, чаму ягоны ліст не дайшоў да палітвязня Мікалая Статкевіча. "У адказе з турмы напісана: "парушэнняў супрацоўнікамі турмы №4 парадку вымання накіраванага Вамі ліста не ўстаноўлена." І ўсё...

12.12.2013 Працягваецца ціск на Міколу Статкевіча

З надыходам маразоў у камеры палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча раптам сапсаваліся батарэі ацяплення. Цяпло адсутнічае ўжо больш за 4 дні як у камеры палітыка, так і ў дзвюх суседніх. Статкевіч адбывае пакаранне ў турме №4 у Магілёве. Пра камунальныя метады ўздзеяння на палітзняволенага даведалася жонка палітыка Марына Адамовіч:

Палітвязень Ігар Аліневіч – першы лаўрэат прэміі імя Аляхновіча

11.12.2013 Палітвязень Ігар Аліневіч – першы лаўрэат прэміі імя Аляхновіча

У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня Беларускі Пэн-цэнтр і Радыё “Свабода” абвясцілі лаўрэатаў на прэмію імя імя Францішка Аляхновіча — за найлепшы твор, які быў напісаны ў зняволенні.

Бабруйчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём правоў чалавека

10.12.2013 Бабруйчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём правоў чалавека

Тэкст тэлеграмы такі: “Паважаны Алесь! Вiншуем Вас з Мiжнародным днём правоў чалавека. Выказваем Вам нашу павагу i падтрымку. Мы салiдарны з Вамi. Чакаем на волi. Рада Демакратычных сiл г. Бабруйска”.

Баранавічы: Алеся Бяляцкага павіншавалі з Днём правоў чалавека

07.12.2013 Баранавічы: Алеся Бяляцкага павіншавалі з Днём правоў чалавека

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 6 снежня накіравалі каляровыя паштоўкі Алесю Бяляцкаму, у якіх павіншавалі праваабаронцу-палітвязня з 65 угодкамі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

“Афганцы” дамагаюцца праўды пра стан Аўтуховіча

06.12.2013 “Афганцы” дамагаюцца праўды пра стан Аўтуховіча

Тэкст скаргі даслаў кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву», сустаршыня аргкамітэта Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны ў Афганістане «Абаронцы Айчыны» Алег Волчак

Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” і РГА БХК з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову

06.12.2013 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” і РГА БХК з нагоды крымінальнага прысуду Васілю Парфянкову

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РГА БХК расцэньваюць асуджэнне грамадскага актывіста Васіля Парфянкова да пазбаўлення волі за парушэнне прывентыўнага нагляду як палітычна матываны пераслед.

06.12.2013 Палітвязень Мікалай Дзядок амаль тыдзень як патрапіў у шпіталь

Палітвязень Мікалай Дзядок патрапіў у рэспубліканскі турэмны шпіталь у Жодзіне. Ён быў пераведзены туды з Магілёўскай турмы 30 лістапада па прычыне хваробы страўніка. Пра гэта Рацыі паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства