Навіны на тэму: палітвязьні
09.01.2014 Алесь Бяляцкі павіншаваў баранавіцкіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў
Алесь Бяляцкі падзякаваў за маральную падтрымку. Ён адзначыў, што ў яго збольшага ўсё звычайна, адчувае сябе добра, як і раней працуе, але сумуе па родных і сябрах. Паведаміў, што сустрэў Божае нараджэнне – для Яго, на думку Алеся Бяляцкага, няма муроў і дроту.
08.01.2014 Мікалай Статкевіч здолеў перадаць на волю свае віншаванні са святам
Словы Мікалая Статкевіча перадала яго жонка, Марына Адамовіч.
08.01.2014 51 год Аўтуховічу: «Калі ня ведаў няволі, ня ў поўнай ступені разумееш, што такое свабода»
7 студзеня палітвязьню Міколу Аўтуховічу споўніўся 51 год. Апошнія два гады ён сустракае свой дзень народзінаў у цокальнай камэры гарадзенскай «крытай» турмы.
06.01.2014 Жонка Аўтуховіча: Мужа правакуюць на парушэньні
З палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам у гарадзенскай турме пабачылася ягоная жонка Алена. «Спатканьне доўжылася 2 гадзіны, гаварылі праз тэлефон, бачыліся праз шкло», — паведаміла яна карэспандэнту "Свабоды".
04.01.2014 Парфянкова трымаюць у Жодзіне
Былы палітвязень Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў перасыльным пункце ў жодзінскай калёніі, адкуль яго маюць перавезьці ў калёнію ў Горках.
04.01.2014 Цэнзура не прапусьціла ліст Статкевіча пра Майдан
Мікалай Статкевіч напісаў свайму брату, які жыве ва Ўкраіне, ліст пра Майдан і стасункі Ўкраіны з Расеяй, але гэты ліст з турмы ў Магілёве, дзе трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта, гэтак і не выйшаў.
04.01.2014 Маці Эдуарда Лобава: Атрымала падарунак — пачула голас сына з калёніі
Палітвязень Эдуард Лобаў на каталіцкія Каляды змог патэлефанаваць дамоў пасьля працяглага маўчаньня.
30.12.2013 У Бярозе перад святамі нагадалі пра палітвязняў (фота)
У найбольш наведваемых месцах гораду з’явіліся плакаты з выявамі палітвязняў і надпісам “Свабоду палітвязням”. Плакаты даволі вялікія, таму звярталі на сябе ўвагу грамадзян. У Бярозе перыядычна нагадваюць, што ў нашай краіне існуе такая ганебная з’ява, як палітвязні.
30.12.2013 Валянціна Аліневіч: «Сапраўдныя рыцары і сапраўдныя змагары ў Беларусі — гэта жанчыны»
Будучыня Беларусі — у жаночых руках, перакананая Валянціна Аліневіч, маці палітвязьня Ігара Аліневіча, засуджанага на восем гадоў за анархісцкія перакананьні.
24.12.2013 Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў
Да ўсіх палітвязняў былі накіраваны віншавальныя паштоўкі са святам Божага Нараджэння і Новым 2014 годам. Праваабаронцы, грамадскія і палітычныя актывісты пажадалі палітвязням найперш найхутчэйшага вызвалення, здароўя і Божай дапамогі ў іх цяжкіх абставінах.
23.12.2013 Уладзімір Яроменак будзе адбываць прысуд суду ў Баранавічах
Актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія ) Уладзімір Яроменак будзе адбываць пакаранне ў арыштным доме ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць). Пра гэта яго жонку апавясцілі ў дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, паведамляе сайт «Маладога фронту».
23.12.2013 1000 старонак турэмнай нядолі
Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных выходзіць у Вільні. Вялізны том пабачыць свет у пачатку наступнага года. Прымеркавана выданне да чарговай гадавіны разгону Плошчы-2010. Уступам да кнігі Рыгор Барадулін напісаў верш, радок з якога і даў назву ўсёй кнізе.
22.12.2013 Баранавічы: віншаванні палітвязням з надыходзячымі святамі
У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што хутка “загляне сонца і ў наша ваконца”.
21.12.2013 Бялынічане павіншавалі палітвязняў з надыходзячымі святамі
Грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна 20 снежня адправілі віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым 2014 годам усім беларускім палітвязням. Яны выказвалі спадзяванне, што выпрабаванні гэтых мужных людзей скончацца ўжо ў хуткім часе, і надыходзячы Новы год спраўдзіць іх мары пра вызваленне.
20.12.2013 Баранавічы: да трэцяй гадавіны Плошчы грамадскія актывісты наведалі бацьку Мікалая Статкевіча
Да трэцяй гадавіны падзей 19 снежня ў Мінску баранавіцкія грамадскія актывісты наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча. Статкевіч В.П. паведаміў нам пра апошнія лісты ад сына Мікалая і казаў, што не верыць у датэрміновае вызваленне сына, нягледзячы на магчымае паляпшэнне стасункаў з Еўрапескім Саюзам.










