Навіны на тэму: палітвязьні
27.01.2014 Лісты салідарнасці ідуць Алесю Бяляцкаму з розных канцоў свету
Цягам гэтага месяца Алесь Бяляцкі спрабуе адказаць на віншаванні і лісты, чарговая хваля якіх прыпала на калядна-навагоднія святы. Сярод іх да палітвязня даходзяць і пасланні ад беларусаў, якія жывуць у далёкіх краінах.
23.01.2014 Тысяча дзён у няволі - акцыя салідарнасці з Міколам Статкевічам у Катавіцах
Акцыя салідарнасці з Міколам Статкевічам пройдзе ў Катавіцах. "Улады ў Беларусі баяцца галоснасці і сілы волі людзей, якіх трымаюць за кратамі, даказваюць, што ўсе пра іх забыліся. Мы не можам гэтага дазволіць", - кажа еўрадэпутат Марэк Мігальскі, які ў чацвер ладзіць акцыю салідарнасці:
22.01.2014 Таццяна Равяка: «Лукашэнка дае адмашку для амністыі Бяляцкага»
Праваабаронца Тацяна Равяка ня верыць, што Аляксандар Лукашэнка ня ведае пра справу Алеся Бяляцкага. Так яна камэнтуе даручэньне прэзыдэнта праверыць інфармацыю пра тое, што Алесь Бяляцкі кампэнсаваў матэрыяльную шкоду, якую паставіў яму ў віну суд.
22.01.2014 Наталля Пінчук: Каментаваць можна справы, а не словы
«Я чула заяву Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі. Не першы раз такія заявы гучаць, але які сэнс каментаваць словы. Каментаваць можна толькі справы».
19.01.2014 Віктар Статкевіч: чацвёрты Дзень нараджэння без сына
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 19 студзеня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Міколы Статкевіча, каб павіншаваць яго з 87-мі годдзем з дня народзінаў.
17.01.2014 Напярэдадні ЧС па хакеі пачынаецца кампанія за вызваленне палітвязняў
Напярэдадні прадстаўнікі партый, грамадскіх рухаў і сваякі палітвязняў пачалі кампанію за вызваленне палітвязняў з працоўнай назвай Fair play «Сумленная гульня”. Мэта кампаніі - зрабіць так, каб палітзняволеныя выйшлі на свабоду напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі.
17.01.2014 Білборд з выявай кандыдата палітвязня Статкевіча з’явіўся паблізу беларускай мяжы
На ім змешчана выява Мікалая Статкевіча за кратамі і надпіс «Свабоду!».
15.01.2014 Яўген Васьковіч адбыў у ШІЗА 247 сутак
Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі паведаміў прэсавай службе БХД пра сітуацыю з палітвязнем, сябрам БХД Яўгенам Васьковічам, на якога аказваецца моцны ціск з боку кіраўніцтва турмы № 4 у Магілёве.
14.01.2014 Бярозаўскіх праваабаронцаў і актывістаў павіншавалі Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч і Мікалай Статкевіч
Падчас святаў яны знайшлі час адказаць на віншаванні бярозаўскіх праваабаронцаў і актывістаў. Алесь Бяляцкі напісаў пра тое, што ў яго ўсё нармальна, “прыцярпеўся”. Мікалай Аўтуховіч і Мікалай Статкевіч з доляй аптымізму пажадалі актывістам шчасця і дабрабыту, бадзёрасці і добрага настрою.
14.01.2014 28 студзеня - разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Парфянкова
Паседжанне адбудзецца ў 10.00, у Мінскім гарадскім судзе.
14.01.2014 Палітвязень Яўген Васьковіч сустрэнецца ў турме з роднымі
Яўгену Васьковічу, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4, дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі. Пра гэта паведаміла яго маці Рушанія Васьковіч.
13.01.2014 Маці Аўтуховіча: «Сын апынуўся ў турме за тое, што пайшоў супраць сістэмы»
7 студзеня Мікола Аўтуховіча сустрэў у турме чарговы дзень нараджэння. Яму споўніўся 51 год. Амаль дзесяць год ён не займаецца бізнэсам, але дагэтуль яго ведаюць як прадпрымальніка, які праз барацьбу з карупцыяй і несправядлівасцю апынуўся за кратамі.
12.01.2014 З-за недахопу грошай Васіль Парфянкоў ня можа ліставацца
Бацькі Васіля Парфянкова тэрмінова адправілі яму ў жодзінскую турму грошы — 400 тысяч рублёў, каб мог набыць капэрты і паперу для лістоў, а таксама нешта з харчоў.
10.01.2014 Міхась Кукабака: "У сённяшніх палітвязняў ёсць велізарная псіхалагічная перавага"
Дысідэнт і праваабаронца, які зведаў на сабе за 17 гадоў зняволення ўсё "хароствы" савецкай карнай сістэмы, разважаючы пра становішча сённяшніх палітвязняў у Беларусі, ад якіх улады дамагаюцца прашэнняў пра памілаванне, кажа пра важнасць салідарнасці з імі.
09.01.2014 Мікалаю Аўтуховічу затрымліваюць медыцынскую перадачу
Пра гэта паведаміла маці палітвязня, спасылаючыся на яго адказ у лісце.










