Навіны на тэму: палітвязьні
12.02.2014 Заява Сакратарыята ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" — Алесь Бяляцкі
Як стала вядома, 11 лютага 2014 года Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”.
11.02.2014 Еўразвяз запатрабуе ў ААН вызваленьня палітвязьняў
Рада Эўразьвязу мае намер запатрабаваць у ААН «хутчэйшага і безумоўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў у Беларусі». Пра гэта гаворыцца ў адмысловай пастанове Рады міністраў замежных спраў ЭЗ, прынятай 10 лютага. Пастанова «Аб прыярытэтах ЭЗ на міжнародных форумах па правах чалавека» прысьвечана маючай адбыцца чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
10.02.2014 Маці Аўтуховіча: Мікола трымаецца бадзёра і дзякуе за падтрымку
Лідзія Аўтуховіч распавяла пра ўмовы ўтрымання яе сына ў Гродзенскай турме, а таксама пра моцную падтрымку з волі - лісты Міколу пішуць з самых аддаленых краінаў свету.
10.02.2014 Алімпійская кампанія Front Line Defenders у падтрымку праваабаронцаў
Міжнародная арганізацыя Front Line Defenders разгарнула кампанію па прыцягненні ўвагі да праваабаронцаў з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якія церпяць пераслед. Сярод 12 імёнаў - беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі.
08.02.2014 Анатоль Лябедзька прадставіў гродзенцам сваю кніжку пра засценкі КДБ (фота)
7 лютага ў Гродна Анатоль Лябедзька прэзентаваў сваю біяграфічную кніжку “108 дзён і начэй у засценках КДБ”. Лідэр АГП прадставіў свой дзённік палітычнага закладніка, які апісвае па храналогіі кожны дзень зняволення, і адказаў на пытанні прысутных.
07.02.2014 Родныя палітвязняў не вераць абяцанкам Лукашэнкі
“Магчымае вызваленне па амністыі напярэдадні хакейнага чэмпіянату мы не абмяркоўваем, бо не верым словам і абяцанням Аляксандра Лукашэнкі”, - гаворыць Марына Лобава.
07.02.2014 Дэпутат польскага Сейму Адам Ліпіньскі сустрэўся з Наталляй Пінчук
Пяць разоў Алеся Бяляцкага намінавалі на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, тры разы ён трапіў у шорт-ліст прэміі. Ці ў гэтым годзе шанцы зняволенага лідара Праваабарочнага цэнтра “Вясна” на атрыманне прэміі большыя?
07.02.2014 Palitviazni.info – хронікі беларускіх палітвязняў
Хронікі беларускіх палітвязняў выдадзеныя Фондам развіцця дэмакратычных ініцыятыў (Польшча) разам з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Кніга на беларускай, польскай і ангельскай мовах прадстаўляе гісторыі 187 беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячоў, якія патрапілі пад крымінальны пераслед, пачынаючы з 1989 года.
07.02.2014 Спатканне Ігара Аліневіча з бацькамі фіксавалася на відэа і аўдыё
Кароткае спатканне палітзняволенага Ігара Аліневіча з бацькамі ў Наваполацкай калоніі адміністрацыя калоніі фіксавала на відэа і аўдыё.
06.02.2014 Мікалай Статкевіч папярэджвае
Мікалай Статкевіч мяркуе, што пасля нядаўніх прапановаў "папрасіцца" ёсць імавернасць таго, што патрэбнае прашэнне могуць напісаць за яго. Аб гэтым паведаміла яго жонка, Марына Адамовіч.
30.01.2014 Маці і бабуля Яўгена Васьковіча наведалі яго ў турме
"Самі разумееце, як праходзяць такія спатканні, праз шкло, праз слухаўку, гэта замінае размаўляць адкрыта, - кажа Рушання Васьковіч. - Але Жэня ўвесь час шчыра, ад душы пасміхаўся, як і ў тыя часы, калі быў на свабодзе". Маці Яўгена кажа, што праблема з выпіскай газет застаецца для сына актуальнай.
30.01.2014 Заява на рэгістрацыю кандыдатуры Алеся Бяляцкага перададзеная ў Нобелеўскі камітэт
Заява на рэгістрацыю кандыдатуры беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру перададзена ў Нобелеўскі камітэт. Подпісы пад заявай збіралі дэпутаты польскага Сойму ад "Грамадзянскай Платформы" ды партыі "Права і Справядлівасць", кажа ініцыятар акцыі, Адам Ліпінскі з ПіС.
29.01.2014 Філіп Качмарэк накіраваў ліст у Еўрапейскую камісію ў справе Яўгена Васьковіча
На справу беларускага апазіцыянера Яўгена Васьковіча звяртае ўвагу старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту па справах Беларусі Філіп Качмарэк.
29.01.2014 Дашкевіч выдаў кнігу турэмных твораў
Кніга былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча «Чарвяк» выйшла ў Вільні. Пад цьвёрдай вокладкай сабрана 164 старонкі твораў былога палітвязьня, напісаных у турме.
28.01.2014 Суд пакінуў у сіле вырак Васілю Парфянкову
У Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі па справе палітвязня Васіля Парфянкова. Прысуд суда Першамайскага раёна пакінуты без зменаў, а скарга без задавальнення.










