Навіны на тэму: палітвязьні
11.03.2014 “Апошняя дыктатура Еўропы” - у Жэневе
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) прысвяціла гэты фестываль праваабаронцам, якія сімвалізуюць змаганне за чалавечую годнасць і правы чалавека ва ўсім свеце. У Беларусі такім сімвалам з’яўляецца зняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
11.03.2014 Уладзь Яроменак выйшаў на волю
А восьмай раніцы з арыштнага дома ў Баранавічах на волю выйшаў актывіст Маладога фронту Ўладзь Яроменак. Ён адбываў трохмесячны арышт за парушэньне рэжыму прэвэнтыўнага нагляду.
10.03.2014 Еўрапарламент лічыць палітвязнямі ў Беларусі 11 чалавек
Еўрапарламент лічыць палітвязнямі 11 беларускіх грамадзян. Гэта вынікае з адказу кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіпа Качмарака на запыт БелаПАН з просьбай пракаментаваць сітуацыю з палітвязнямі.
10.03.2014 Заўтра павінен выйсці на волю палітвязень Уладзімір Яроменак
11 сакавіка з арыштнага дома ў Баранавічах павінен вызваліцца актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) былы палітзняволены Уладзімір Яроменак, пра гэта паведаміла яго жонка Валянціна.
04.03.2014 Уладзімір Макей распавёў пра лёс беларускіх палітвязняў
1 сакавіка Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву BNS (Baltic News Service) ў Вільні. Поўны тэкст гутаркі, размешчаны на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі.
03.03.2014 Правакацыі вымусілі Міколу Статкевіча напісаць заяву аб бяспечным утрыманні
Як лічыць сам Мікола Статкевіч, правакацыі пачасціліся ў сувязі з жаданнем уладаў прымусіць яго напісаць прашэнне пра памілаванне.
27.02.2014 Палітвязень Андрэй Гайдукоў сустрэўся ў калёніі з бацькамі
Сям’я Андрэя Гайдукова, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі №19, вярнулася з доўгатэрміновага спатканьня. Пра гэта паведаміла яго маці Вольга Гайдукова.
26.02.2014 Запрашаем на круглы стол
Запрашаем на круглы стол “Палітычныя зняволеныя: падыходы праваабаронцаў. Крытэрыі”. Круглы стол адбудзецца 3 сакавіка ў 11 гадзін у памяшканні “Арт-сядзібы” (Інструментальны завулак 6, офіс 105).
25.02.2014 Матэрыялы справаў беларускага дысідэнта Міхаіся Кукабакі нарэшце рассакрэчаныя
Сем з паловай гадоў хаджэнняў па судах і шматлікіх запытаў у розныя дзяржаўныя ведамствы нарэшце далі вынік. Міхась Кукабака атрымаў паведамленне пра тое, што матэрыялы судова-псіхіятрычнай экспертызы за 1970-ы і наступныя гады рассакрэчаныя.
18.02.2014 Палітвязьні і іх сваякі патрабуюць адклікаць Шагала
Былыя беларускія палітвязьні і іх сваякі, а таксама сваякі тых, хто цяпер сядзіць у беларускіх турмах паводле палітычных матываў, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і старшыні Кнэсэту Юлія-Ёэля Эдэльштэйна з патрабаваньнем адклікаць зь Беларусі амбасадара Ёсіфа Шагала.
18.02.2014 ЕС прызнае палітвязнямі толькі 6 з 11 беларускіх палітзняволеных
Хто прыняў такое рашэнне, каго прызнаюць палітвязнямі і чаму ім не паведамлялі гэтую лічбу, для праваабаронцаў застаецца загадкай.
17.02.2014 Марына Адамовіч накіравала адкрыты ліст кіраўнікам Ізраіля
Жонка палітычнага вязня Мікалая Статкевіча адрэагавала на словы амбасадара Ізраіля Іосіфа Шагала пра тое, што беларускія палітвязні – звычайныя крымінальнікі.
14.02.2014 Саннікаў расказаў у АБСЭ пра пакуты беларускіх палітвязьняў
Былы палітвязень, лідэр «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў выступіў на пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якое праходзіць 13–14 студзеня ў Вене.
14.02.2014 Андрэй Гайдукоў сустрэнецца зь сям’ёй
Палітвязьню Андрэю Гайдукову, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калоніі №19, дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з роднымі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла ягоная маці Вольга Гайдукова.
13.02.2014 Васіля Парфянкова этапавалі ў папраўчую калонію ў Горках
Палітвязня Васіля Парфянкова, якога суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў на год папраўчай калоніі строгага рэжыму, 11 лютага накіравалі ў папраўчую калонію №9 у Горках. Дагэтуль ён утрымліваўся ў следчым ізалятары №7 у Жодзіна.










