Навіны на тэму: палітвязьні
31.03.2014 Валянцін Стэфановіч: Была б палітычная воля – палітзняволеныя заўтра былі б на свабодзе
Ці могуць вызваліць палітвязня Алеся Бяляцкага ў сувязі з амністыяй і апошнімі заявамі Лукашэнкі? Пра гэта наш карэспандэнт гутарыць з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам.
31.03.2014 Суд не задаволіў скаргу палітвязня Мікалая Аўтуховіча
28 сакавіка суд прызнаў скаргу палітвязня Мікалая Аўтуховіча неабгрунтаванай і адмовіў у яе задавальненні. Рашэнне прынята суддзёй Ленінскага раённага суда Гародні Жанай Краўчанкай.
31.03.2014 Эдуард Лобаў адмаўляецца ад сустрэч з адвакатам
Палітвязень піша, што няма магчымасці весці прыватную гутарку, калі ўвесь час за ім назіраюць. Акрамя таго, ёсць пэўныя праблемы з лістамі. Пра гэта паведаміла маці палітычнага зняволенага Марына Лобава, якая толькі ўлетку зможа зноў убачыць сына.
28.03.2014 Міхасю Кукабаку адмовілі ў азнаямленні з яго «рассакрэчанымі» справамі
Міністэрства аховы здароўя РФ, куды ФСБ перанакіроўвала запыт Міхаіся Кукабакі аб рассакрэчванні матэрыялаў яго крымінальных спраў, паведаміла, што цэнтр імя Сербскага «не ў праве» знаёміць яго з экспертызамі, па выніках якіх ён неаднаразова станавіўся ахвярай карнай псіхіятрыі.
28.03.2014 Скаргу Аўтуховіча на спагнаньні суд не задаволіў
Раніцай 28 сакавіка суд прызнаў скаргу палітвязьня Мікалая Аўтуховіча неабгрунтаванай і адмовіў у яе задавальненьні. Рашэньне прынятае судзьдзёй Ленінскага раённага суду Горадні Жанай Краўчанкай.
28.03.2014 Палітвязень Эдуард Лобаў усхваляваны падзеямі ва Украіне
Палітычны зняволены, сустаршыня “Маладога Фронту”Эдуард Лобаў усхваляваны падзеямі ва Украіне і рэзка асуджае захоп Крыму Расеяй. Маладафронтавец напісаў пра гэта ў сваім лісце з калоніі №22 у Івацэвічах, - распавядае яго маці Марына Лобава.
26.03.2014 Літоўскія парламентары ўзялі пад апеку беларускіх палітвязняў
Справай кожнага вязня будзе апекавацца асобны дэпутат літоўскага Сейма. Акрамя таго, плануецца звярнуцца да краінаў Еўразвяза з заклікам далучыцца да гэтай ініцыятывы.
25.03.2014 Дапамагчы Мікалаю Аўтуховічу
Да журналістаў звярнуўся прадпрымальнік Артур Папок — даўні прыхільнік незалежных мас-медыя, але цяперашні заклік тычыцца лёсу пакуль яшчэ палітычнага зняволенага Мікалая Аўтуховіча, які 8 красавіка мусіць выйсці на волю.
24.03.2014 Палітвязень Васіль Парфянкоў: з 37 дзён у калёніі — 23 у ШЫЗА
Палітвязень Васіль Парфянкоў з 37 дзён, адбытых у калёніі ў Горках, 23 дні праседзеў у ШЫЗА, як называюць у калёніях карцэр. Пра гэта ён паведаміў у лісьце, які атрымала грамадзкая актывістка, рэжысэрка Вольга Мікалайчык.
23.03.2014 Лукашэнка гатовы падпісаць прашэньні пра памілаваньнe ад палітвязьняў
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля галасаваньня на выбарах дэпутатаў Менгарсавета на ўчастку № 1 Вясьнянскай выбарчай акругі № 39.
18.03.2014 Пасля вызвалення над Аўтуховічам устаноўлены прэвентыўны нагляд (абноўлена)
Тэрмін нагляду - 1 год і 4 месяцы. Вызваленне палітвязня чакаецца 8 красавіка.
18.03.2014 21 сакавіка - прэзентацыя кнігі Дашкевіча "Чарвяк"
Актывіст "Маладога фронту" і былы палітвязень прэзентуе зборнік турэмных твораў. У збронік увайшлі творы, напісаныя у турмах і калоніях, дзе актывіст знаходзіўся з 2006 па 2013 гады.
14.03.2014 Да вызвалення Аўтуховіча застаецца меньш за месяц
Прадпрымальнік у лістах піша, што пакуль не плануе сваю будучыню, бо да канца не можа быць упэўнены, што выйдзе на свабоду ў тэрмін. Да таго ж, над ім будзе ўсталяваны прэвентыўны нагляд - суд па гэтым пытанні адбудзецца на наступным тыдні.
13.03.2014 Актывісты ў Наваполацку падалі заяўку на пікет у Дзень Волі
Мэта пікету - патрабаванне ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення палітвязняў. У выпадку, калі мясцовыя ўлады адмовяць заяўнікам, яны збіраюцца абскардзіць рашэнне выканкаму ў судзе.
12.03.2014 Еўрапарламент: Інфармацыя пра 11 беларускіх палітвязняў не з'яўляецца афіцыйнай
Інфармацыя аб тым, што Еўрапарламент лічыць палітычнымі вязнямі 11 беларускіх грамадзян, абвешчаная кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмаракам, не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Еўрапарламента, заявіла БелаПАН памочнік Качмарака Сільвія Фодар.










