Навіны на тэму: палітвязьні

Палітвязень Васіль Парфянкоў — у ПКТ на паўгода

23.04.2014 Палітвязень Васіль Парфянкоў — у ПКТ на паўгода

7 красавіка палітвязьня Парфянкова, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 строгага рэжыму ў Горках, на 6 месяцаў зьмясьцілі ў так званае памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта сам Васіль Парфянкоў напісаў у лісьце да актывісткі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Юліі Сцяпанавай.

Салігорск: Праваабаронцы падтрымалі палітвязняў паштоўкамі (фота)

23.04.2014 Салігорск: Праваабаронцы падтрымалі палітвязняў паштоўкамі (фота)

"Мы хацелі нагадаць усім вязням, і найперш нашаму калегу Алесю Бяляцкаму, што многія беларусы не заўважаюць сваёй турмы, бо яе краты нябачныя. Але ёсць людзі, якія застаюцца свабоднымі нават у няволі", - кажа прадстаўнік БХК у рэгіёне Леанід Мархотка.

Ці могуць палітвязні разлічваць на вызваленне па амністыі?

22.04.2014 Ці могуць палітвязні разлічваць на вызваленне па амністыі?

21 красавіка прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што ў парламент унесены законапраект аб амністыі на 2014 год. І хоць сам дакумент яшчэ не апублікаваны, вядома, што амністыя не будзе распаўсюджвацца на асобаў, якія здзейснілі цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, а таксама з'яўляюцца парушальнікамі турэмнага рэжыму.

Мікалая Статкевіча падтрымала «Міжнародная амністыя»

21.04.2014 Мікалая Статкевіча падтрымала «Міжнародная амністыя»

Мікалаю Статкевічу пішуць актывісты «Міжнароднай амністыі» з Эўропы. Пра гэта палітвязень паведаміў 18 красавіка падчас сустрэчы з адвакатам. Жонка палітыка Марына Адамовіч апавяла падрабязнасьці карэспандэнту Свабоды:

Бяроза: палітвязняў павіншавалі з Вялікаднем

20.04.2014 Бяроза: палітвязняў павіншавалі з Вялікаднем

Праваабаронцы і грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў з Вялікаднем. Ніхто з 9 палітвязняў не застанецца без віншавальнай паштоўкі з Бярозы ў светлы Дзень Хрыстова Уваскрасення.

Аўтуховіч: “Калі я выйшаў на свабоду, былая начальніца падатковай папрасіла сабе асабістую ахову”

17.04.2014 Аўтуховіч: “Калі я выйшаў на свабоду, былая начальніца падатковай папрасіла сабе асабістую ахову”

Былы палітвязень і вядомы ваўкавыскі бізнэсоўца распавёў пра ўмовы ўтрымання і парадкі ў беларускіх турмах, пра тое, якім ён бачыць прадпрымальніцкі рух на Беларусі і як ацэньвае ўзровень карупцыі ў краіне.

З Баранавічаў палітвязням накіраваны віншаванні з Вялікаднем

15.04.2014 З Баранавічаў палітвязням накіраваны віншаванні з Вялікаднем

У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што “халоднае крыло радзімы” заўсёды саступіць цяплу сяброўскіх сэрцаў.

Шэраг лістоў палітвязня Міколы Статкевіча канфіскавала магілёўская турма

14.04.2014 Шэраг лістоў палітвязня Міколы Статкевіча канфіскавала магілёўская турма

Пасля даволі працяглай паўзы ў ліставанні, Марына Адамовіч атрымала ад свайго мужа-палітвязня Міколы Статкевіча адразу некалькі лістоў. У іх вязень як звычайна бадзёра выказваецца пра сваё здароўе, а таксама закранае шэраг актуальных праблем. Кіраўніцтва магілёўскай турмы адмаўляецца тлумачыць, чаму некаторыя лісты Статкевіча былі канфіскаваныя, - кажаМарына Адамовіч:

Яўгена Васьковіча цкуюць праз асуджаных

14.04.2014 Яўгена Васьковіча цкуюць праз асуджаных

Як стала вядома аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" з крыніцаў у магілёўскай турме № 4, на Яўгена Васьковіча адміністрацыя пачала аказваць усебаковы ціск праз асуджаных.

Мікалай Аўтуховіч: Пасля пяці гадоў зняволення выйшаў у вялікую турму

10.04.2014 Мікалай Аўтуховіч: Пасля пяці гадоў зняволення выйшаў у вялікую турму

Так у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару charter97.org Наталлі Радзінай былы палітвязень, прадпрымальнік, афіцэр Мікалай Аўтуховічназваў сённяшнюю Беларусь.

Палітвязня Андрэя Гайдукова перавялі ў калонію “Віцьба-3”

10.04.2014 Палітвязня Андрэя Гайдукова перавялі ў калонію “Віцьба-3”

Палітвязень Андрэй Гайдукоў, па звестках праваабаронцаў, 6 красавіка быў пераведзены з калоніі ў Магілёве ў папраўчую калонію “Віцьба-3”.

Баранавічы: бацька Мікалая Статкевіча хвалюецца, што не пабачыць сына

09.04.2014 Баранавічы: бацька Мікалая Статкевіча хвалюецца, што не пабачыць сына

Баранавіцкія актывісты Віктар Сырыца, Сяргей Гоўша, Анжаліка Камбалава, Мікалай Антановіч наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча. "Віктар Паўлавіч апошнім часам адчувае сябе не вельмі добра, скардзіцца на моцныя болі ў галаве і галавакружэнне. Яму ж у студзені споўнілася 87 гадоў. Але найбольш ён перажывае, што можа не ўбачыць свайго сына".

На волю выйшаў палітвязень Мікалай Аўтуховіч

08.04.2014 На волю выйшаў палітвязень Мікалай Аўтуховіч

Як паведамляе з месца падзеяў журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі, з гродзенскай турмы №1 палітвязень выйшаў каля 8-й гадзіны раніцы. Сустракаць яго пад сценамі гродзенскай турмы сабраліся блізкія, палітычныя актывісты і журналісты — агулам каля 30 чалавек.

30 фактаў пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча

07.04.2014 30 фактаў пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча

Заўтра на свабоду павінен выйсці палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Пяць год і два месяцы ён знаходзіўся за кратамі за тое, што нібыта захоўваў пяць патронаў, насамрэч – за барацьбу з карупцыяй. Мы вырашылі прыгадаць найбольш яркія факты з жыцця вядомага ваўкавыскага прадпрымальніка.

Камісія праверыла ўмовы ўтрымання Васьковіча ў турме

31.03.2014 Камісія праверыла ўмовы ўтрымання Васьковіча ў турме

Рэдактар «Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка атрымаў адказ на свой зварот у абласную грамадскую назіральную камісію пры Галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Зварот тычыўся ўмоў утрымання ў магілёўскай турме Яўгена Васьковіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства