Навіны на тэму: палітвязьні
24.06.2014 Саша Кулаева: Вызваленне Алеся - гэта знак надзеі для праваабаронцаў, якія падвяргаюцца рэпрэсіям у іншых краінах
Прадстаўнік FIDH Саша Кулаева прыязджала ў Мінск, каб павіншаваць віцэ-прэзідэнта арганізацыі Алеся Бяляцкага з вызваленнем ад імя яго калегаў з розных куткоў свету.
24.06.2014 Саша Кулаева: Няма ніякіх ілюзій што да Лукашэнкі
Вызваленне Алеся Бяляцкага не значыць змену існасці рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі. Такое меркаванне выказала сайту charter97.org кіраўніца аддзела Ўсходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) Саша Кулаева.
24.06.2014 Human Rights Watch: Беларускі праваабаронца на волі
“Кожны дзень, які Алесь Бяляцкі правёў у турме, быў празмерным”, — сказаў дырэктар аддзела Еўропы і Цэнтральнай Азіі Human Rights Watch Х’ю Уільямсан.
24.06.2014 Libereco вітае вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага
Libereco - Партнерства за правы чалавека вітае вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, а таксама заклікае прэзідэнта Беларусі вызваліць астатніх семярых палітвязняў паводле спецыяльнай амністыі.
24.06.2014 Прафілактычны ўлік не стане перашкодай для Алеся Бяляцкага ў ажыццяўленні міжнароднай дзейнасці
23 чэрвеня кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі наведаўся ў Крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага РУУС Мінска, дзе быў пастаўлены на прафілактычны ўлік, паводле правілаў якога праваабаронца мае магчымасць выязджаць у любы пункт Беларусі і за межы краіны на тэрмін меншы за месяц.
23.06.2014 ПАСЕ вітае вызваленне "выдатнага беларускага праваабаронцы" Алеся Бяляцкага
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Ан Брасер заявіла, што шчаслівая, што Алесь Бяляцкі на волі. Шмат гадоў Алесь Бяляцкі быў адданым партнёрам ПАСЕ, які нястомна змагаўся за правы чалавека ў Беларусі.
23.06.2014 Баранавічы: бацька Мікалая Статкевіча не верыць у датэрміновае вызваленне сына
Гаварылі пра вызваленне Алеся Бяляцкага і магчымыя варыянты датэрміновага вызвалення экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які адбывае 6-гадовае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4. Віктар Паўлавіч шчыра парадаваўся вызваленню Алеся Бяляцкага, але ён не верыць у датэрміновае вызваленне сына Мікалая.
22.06.2014 Civil Rights Defenders: Алесь Бяляцкі вызвалены пасля 1052 дзён за кратамі
“Я не магу апісаць, наколькі я шчаслівы з той нагоды, што наш добры сябар і калега на волі... і мы павінны працягваць нашыя намаганні, каб пераканацца, што ўсе палітычныя зняволеныя ў Беларусі будуць вызваленыя”, — сказаў Роберт Хорд, выканаўчы дырэктар Civil Rights Defenders.
22.06.2014 FIDH: Алесь Бяляцкі нарэшце на волі!
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека вітае на волі свайго віцэ-прэзідэнта Алеся Бяляцкага. "Нарэшце, ён трапіў пад амністыю, у якой яму адмаўлялі цягам двух гадоў запар з нагоды “шматлікіх парушэнняў рэжыму зняволення”. Нягледзячы ні на што, беларускі рэжым дэспатычны, нават калі ён дае згоду на вызваленне..."
22.06.2014 Міхась Кукабака: Вызваленне Алеся Бяляцкага - праява палітычнай мэтазгоднасці
Беларускі дысідэнт і палітвязень савецкіх часоў Міхась Кукабака перадае віншаванні Алесю Бяляцкаму, але перасцерагае дэмакратычны рух Беларусі ад залішняй эйфарыі з нагоды вызвалення палітзняволенага праваабаронцы.
22.06.2014 Кэтрын Эштан: ЕЗ чакае вызвалення ўсіх палітвязняў Беларусі
Брусэль вітаў вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕЗ ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
22.06.2014 БХД: важна, каб вызваленне Алеся Бяляцкага стала крокам для змянення сітуацыі ў Беларусі
Вызваленне Алеся Бяляцкага вельмі важнае для ўсяго дэмакратычнага руху. Мы ўпэўненыя, што яго прысутнасць і яго праца ўмацуюць увесь дэмакратычны рух у такі важны для Беларусі перыяд.
22.06.2014 Уладзімір Някляеў абвясціў пра вызваленне Алеся Бяляцкага на свяце ў Бычках
21 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, на малой радзіме Васіля Быкава, адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар 90-х угодкаў пісьменніка. Святкаванне супала з яшчэ адной выбітной падзеяй – вызваленнем цяпер ужо былога палітвязня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
20.06.2014 Аднаму з першых беларускіх палітвязняў Рыгору Кійко патрэбная дапамога
Беларускі мастак, каталіцкі вернік Рыгор Кійко — у бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.
18.06.2014 Алесь Бяляцкі і Мікалай Статкевіч адказалі на віншавальныя лісты баранавіцкіх актывістаў
Найперш палітвязні дзякуюць за вялікодныя і травеньскія віншаванні, за маральную падтрымку і падрабязны аповяд пра грамадска-культурніцкае жыццё ў Баранавічах. Мікалай Статкевіч асабліва падзякаваў за падтрымку яго бацькі. Алесь Бяляцкі ўзрадаваўся, што у Баранавічах адчыніліся беларускамоўныя курсы “Мовананова”.










