Навіны на тэму: палітвязьні
19.08.2014 Міхась Кукабака: Гісторыя перапісваецца пад дыктоўку чарговага «правадыра» Пуціна
Былы палітычны вязень пермскіх лагераў Міхась Кукабака падзяліўся з «Вясной» сваім меркаваннем наконт знішчэння адзінага музея памяці ахвярам ГУЛАГа «Перм-36».
19.08.2014 Палітзняволены Яўген Васьковіч можа быць пераведзены ў калонію
Палітзняволены Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме №4 Магілёва, можа быць зноў пераведзены ў калонію, – не выключае актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Пракаповіч
18.08.2014 Палітвязню Васьковічу забараняюць чытаць раман Джорджа Оруэла „1984″
Палітычнаму зняволенаму Яўгену Васьковічу, які ўтрымліваецца ў турме №4 Магілёва, забараняюць перадаваць кнігі. Пра гэта паведаміў актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Пракаповіч.
18.08.2014 Civil Rights Defenders заклікала да вызвалення азербайджанскіх праваабаронцаў
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders звярнулася ў адкрытым лісце да прэзідэнта Азербайджана, міністра юстыцыі і генеральнага пракурора.
13.08.2014 Баранавічы: Статкевіч Віктар Паўлавіч чакае вызвалення сына
Прадстаўнікі баранавіцкіх палітычных партый і грамадскіх арганізацый 13 жніўня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча і павіншавалі яго з 58-годдзем сына Мікалая.Цяпер Віктар Паўлавіч не вельмі добра сябе адчувае, у яго вялікі ціск і кружыцца галава, таму ён не змог прыняць гасцей у Дзень народзінаў сына.
13.08.2014 Салют для Мікалая Статкевіча ля магілёўскай турмы
Дзень нараджэння палітвязня адзначылі салютам ля сцен турмы. Ён грымнуў увечары 12 жніўня.
12.08.2014 Заява арыштаванага ў Баку праваабаронцы Інтыгама Аліева
Дадзеная заява была складзена і распаўсюджана юрыстам Анарам Гасімлі пасля сустрэчы з Інтыгамам Аліевым 9 жніўня ў Баку ў Дасудовым цэнтры папярэдняга ўтрымання.
12.08.2014 Віцебск: палітвязня Мікалая Статкевіча павіншавалі з Днём народзінаў (фота)
Гэтай ноччу ў Віцебску на знак падтрымкі Мікалая Статкевіча былі расклеены некалькі дзесяткаў улётак з патрабаваннем ягонага вызвалення. Такім чынам ягоныя віцебскія аднадумцы вырашылі павіншаваць палітыка з Днём нараджэння і нагадаць землякам пра наяўнасць у беларусі палітвязняў, аднім з каторых ёсць і Мікалай Статкевіч.
12.08.2014 Баранавіцкія актывісты віншуюць Мікалая Статкевіча з Днём народзінаў
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі палітвязню Мікалаю Статкевічу віншавальную тэлеграму з Днём народзінаў. Яны пажадалі экс-кандыдату ў прэзідэнты цярпення, моцы духа, веры і надзеі, каб ён найхутчэй і датэрмінова атрымаў доўгачаканую свабоду.
11.08.2014 У абноўленым спісе расейскага «Мемарыялу» - 45 палітвязняў
Праваабарончы цэнтр "Мемарыял" 11 жніўня апублікаваў актуальны спіс асобаў, якія арганізацыя, у адпаведнасці з міжнароднымі крытэрамі, прызнае палітычнымі вязнямі.
11.08.2014 Дашлі ліст падтрымкі арыштаваным праваабаронцам!
Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, які ініцыяваў марафон салідарнасці, здабыў адрасы адвакатаў, якія перададуць лісты і паштоўкі асабіста ў рукі Лэйле і Арыфу Юнусам і Расулу Джафараву, і даведаўся, пра густы і захапленні кожнага з іх.
07.08.2014 У Брэсце таксама забаранілі пікет у падтрымку палітычных вязняў
У адрозненні ад іншых гарадоў Беларусі, гэтую акцыю планавалася правесці 10 жніўня, аднак у Брэсцкім гарвыканкаме адмовілі ў правядзенні пікета, спаслаўшыся на святкаванне Дня будаўніка.
06.08.2014 64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў
У лісце да прэзідэнта Ільхама Аліева 64 НДА з Сеткі Дамоў правоў чалавека заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Лэйлы Юнус, Арыфа Юнуса, Расула Джафарава, Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы ды Хасана Хусэйнлі.
06.08.2014 У Жодзіна “знікла” афіцыйная папера пра забарону пікету ў падтрымку палітвязняў
Жодзінскія ўлады забаранілі пікет, прымеркаваны да 4 жніўня, аднак праваабаронцы дагэтуль не атрымалі ніякага дакументальнага пацверджання з выканкаму.
06.08.2014 Мікалай Статкевіч: “Прашэння ад мяне не дачакаюцца”
З перапынкам у некалькі дзён бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч атрымаў ліст і паштоўку ад беларускага палітвязня Мікалая Статкевіча, з якім знаходзіцца ў сталай перапісцы. У прыватнасці, у лісце Мікалай Стакевіч выказаў сваё стаўленне да вызвалення Алеся Бяляцкага і шэраг цікавых думак наконт сітуацыі ў нашай кране і свеце.










