Навіны на тэму: палітвязьні

Палітвязьню Ігару Аліневічу дазволілі працаваць на дрэваапрацоўцы

15.09.2014 Палітвязьню Ігару Аліневічу дазволілі працаваць на дрэваапрацоўцы

Тыповую для вязьняў з савецкіх часоў працу атрымаў у калёніі «Віцьба-3» палітвязень Ігар Аліневіч.

Віктар Статкевіч і Марына Адамовіч просяць міліцыю знайсці аўтара ананімкі з пагрозамі

10.09.2014 Віктар Статкевіч і Марына Адамовіч просяць міліцыю знайсці аўтара ананімкі з пагрозамі

88-гадовы Статкевіч-старэйшы выказаў меркаванне, што гэтым лістом невядомыя спрабуюць уздзейнічаць на яго сына.

Баранавічы: Статкевіч-старэйшы атрымаў ананімны ліст з пагрозамі

09.09.2014 Баранавічы: Статкевіч-старэйшы атрымаў ананімны ліст з пагрозамі

Бацька палітвязня Мікалая Статкевіча, які адбывае зняволенне ў магілёўскай турме № 4, Статкевіч Віктар Паўлавіч 8 верасня атрымаў ананімны ліст з пагрозамі ў свой і адрас сына Мікалая і яго жонкі.

Палітвязень Эдуард Лобаў у калёніі зрэдку працуе «на промцы»

08.09.2014 Палітвязень Эдуард Лобаў у калёніі зрэдку працуе «на промцы»

У пачатку лета палітвязень Эдуард Лобаў у Івацэвіцкай калёніі атрымаў прафэсію зваршчыка, але, як і прадбачылі сваякі, працы па гэтай спэцыяльнасьці ў калёніі яму не знайшлося.

 Турэмная цэнзура не прапускае лісты Мікалая Статкевіча пра Украіну

06.09.2014 Турэмная цэнзура не прапускае лісты Мікалая Статкевіча пра Украіну

Лісты ад Мікалая Статкевіча з каментарамі да падзей ва Украіне забірае турэмная цэнзура. Пра гэта стала вядома жонцы палітыка Марыне Адамовіч.

У Расіі прэзентаваная кніга Міхаіла Хадаркоўскага «Турэмныя людзі»

03.09.2014 У Расіі прэзентаваная кніга Міхаіла Хадаркоўскага «Турэмныя людзі»

На Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы, які адкрыўся 3 верасня, адбылася прэзентацыя кнігі экс-кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага "Турэмныя людзі". У кастрычніку 2013 зборнік навэлаў пра расійскую турму і яе насельнікаў выдалі ў Францыі, сёлета ў чэрвені кніга выйшла па-нямецку і была прэзентаваная ў Берліне.

Палітвязень Анар Мамедлі ўвайшоў у шорт-ліст прэміі Вацлава Гавела-2014

03.09.2014 Палітвязень Анар Мамедлі ўвайшоў у шорт-ліст прэміі Вацлава Гавела-2014

Вядомы азербайджанскі праваабаронца Анар Мамедлі намінаваны на прэмію Вацлава Гавела-2014 «за значны ўнёсак у абарону права на сумленныя выбары».

Праваабаронцы абнавілі спіс палітвязняў у Азербайджане: 98 чалавек

03.09.2014 Праваабаронцы абнавілі спіс палітвязняў у Азербайджане: 98 чалавек

Абноўлены спіс уключае ў сябе выпадкі арышту журналістаў і блогераў, праваабаронцаў, палітыкаў, моладзевых і рэлігійных актывістаў, а таксама тых, хто адбывае пажыццёвае зняволенне.

Яўген Васьковіч з-за кратаў падзякаваў журналістам за падтрымку і віншаванні

03.09.2014 Яўген Васьковіч з-за кратаў падзякаваў журналістам за падтрымку і віншаванні

Калі атрымліваю віншаванні ад незалежных журналістаў, мне робіцца радасней. Я бачу, што ваша падтрымка нясе ў сабе шчырасць і цеплыню. Усмешка не сыходзіць з маіх вуснаў, калі перабіраю паштоўкі...

Пра беларускіх вязняў сумлення ведаюць нават у Афрыцы

01.09.2014 Пра беларускіх вязняў сумлення ведаюць нават у Афрыцы

Алесь Бяляцкі атрымаў ліст ад юрыстаў з Кейптаўна, якія вітаюць праваабаронцу на волі і працягваюць заклікаць да вызвалення ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі. Пра гэта праваабаронцу напісаў кіраўнік юрыдычнай кампаніі Darrolls Attorneys Роланд Дарал.

Як пісаць пра палітвязняў?

01.09.2014 Як пісаць пра палітвязняў?

Юрыст ПЦ “Вясна” Наста Лойка падзялілася з парталам Mediakritika.by парадамі наконт таго, на што трэба звяртаць увагу журналістам, якія пішуць пра палітвязняў, іх судовыя справы ды сваякоў.

30 жніўня – Дзень народзінаў палітвязня Васіля Парфянкова

29.08.2014 30 жніўня – Дзень народзінаў палітвязня Васіля Парфянкова

30 жніўня, у суботу, дзень народзінаў за кратамі будзе адзначаць палітвязень і грамадскі актывіст Васіль Парфянкоў. У апошні раз ён быў узяты пад варту 5 снежня 2013 г. падчас агучвання прысуду па арт.421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Мікалай Дзядок перанёс аперацыю на назе

25.08.2014 Мікалай Дзядок перанёс аперацыю на назе

Аб аперацыі, якая нядаўна была ў Мікалая Дзядка, яго сябар Аляксандр Францкевіч даведаўся з ліста, які палітвязень напісаў сваякам.

Адвакат атрымала дазвол на сустрэчу з палітвязьнем Васілём Парфянковым

24.08.2014 Адвакат атрымала дазвол на сустрэчу з палітвязьнем Васілём Парфянковым

Адвакат, якая трывала дапамагае палітвязьню Васілю Парфянкову, атрымала дазвол на спатканьне зь ім ў горацкай калёніі і неўзабаве выпраўляецца на сустрэчу. Атрымаць такі дазвол было складана.

Павіншуйма Мікалая Дзядка з Днём народзінаў!

20.08.2014 Павіншуйма Мікалая Дзядка з Днём народзінаў!

У суботу, 23 жніўня, дзень народзінаў адзначыць палітзняволены Мікалай Дзядок, які адбывае пакаранне ў Магілёўская турме №4. Яму спаўняецца 26 год, з якіх амаль чатыры гады ён правёў за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства