Навіны на тэму: палітвязьні
18.12.2014 Марына Адамовіч пра сустрэчу з Міколам Статкевічам: Апошняе спатканьне ў гэтай турме
"У нас цяпер гадавіна Плошчы, а ў той жа дзень — дзень Сьвятога Мікалая, гэта дзень і Міколы Статкевіча, і Міколы Дзядка. Гэта сьвяты Мікола, сьвяты абаронца, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні. А на сёньня у турме знаходзяцца акурат два Мікалаі".
17.12.2014 Чакаем вызвалення Эдуарда Лобава
18 снежня сканчаецца тэрмін зняволення Эдуарда Лобава. Палітвязень правёў за кратамі чатыры гады і павінен высці на свабоду з папраўчай калоніі №22 «Воўчыя норы» ў Івацэвічах.
15.12.2014 З Баранавічаў палітвязні атрымаюць віншаванні з Раством Хрыстовым і надыходзячым Новым годам
У сваіх паштоўках неабыякавыя грамадзяне з Баранавічаў пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і каб надыходзячы Новы 2015 год спраўдзіў мары пра вызваленне.
15.12.2014 Маладыя праваабаронцы далучыліся да Марафону лістоў 2014
14 снежня ў Мінску Беларуская моладзевая праваабарончая группа (БелМПГ) правяла акцыю па падпісанні петыцый за вызваленне палітвязняў розных краінаў і напісанні паштовак салідарнасці ў месцы зняволення.
12.12.2014 “Вясна” падтрымала марафон напісання лістоў палітвязням
Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да ініцыятывы, якую распачаў Беларускі Дом у Варшаве з набліжэннем галоўных зімовых святаў – Калядаў і Новага году.
11.12.2014 Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты даслалі паштоўкі палітвязням
Усе шасцёра палітычных зняволеных атрымаюць цёплыя словы з Бярозы. Падпісанты паштовак лічаць, што вельмі важна ў турэмных засценках атрымаць падтрымку, і свае лісты і паштоўкі яны лічаць той невялікай маральнай падтрымкай.
10.12.2014 Беларускія праблемы абмеркавалі ў Сейме Літвы (фота)
Напярэдадні Дня правоў чалавека ў Вільні прайшла дыскусія з удзелам беларускіх і літоўскіх праваабаронцаў, грамадскіх дзеячаў і сваякоў палітзняволеных, а таксама адкрыццё фотавыставы, прысвечанай праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.
10.12.2014 Бяляцкі, Дашкевіч, Пекер, Севярынец, Фядута і Халіп — ляўрэаты прэміі імя Аляхновіча
Арганізатары — а гэта Радыё Свабода і беларускі ПЭН-цэнтр — палічылі, што «ў гэтым годзе няма аднаго пераможцы, а абраныя ляўрэаты — роўныя».
10.12.2014 У Брэсце адбыўся пікет, на якім узгадвалі палітзняволеных (фота)
Двухгадзінная акцыя, прымеркаваная да гадавіны прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека, адбылася ў брэсцкім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і была адзінай у Беларусі, на якую был атрыманы дазвол мясцовых уладаў.
08.12.2014 Amnesty International: «Ваш ліст можа змяніць жыццё» (ВІДЭА)
Ставячы ў прыклад лёс беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які яшчэ паўгады таму быў вязнем сумлення, праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае да ўдзелу ў Марафоне салідарнасці, які ладзіцца з 6 па 10 снежня.
07.12.2014 Да Мікалая Статкевіча даходзяць не ўсе лісты з волі
Па словах Барыса Вырвіча, Мікалай Статкевіч напісаў яму, што не атрымліваў ад журналіста лістоў ужо некалькі месяцаў, “ды і не толькі вашых”, хаця спадар Вырвіч кожны месяц дасылаў палітвязню ліст альбо паштоўку з апошнімі навінамі з жыцця дэмакратычных сіл Магілёўшчыны.
05.12.2014 Палітзняволены Васіль Парфянкоў на волі
5 снежня каля 7 гадзіны раніцы з папраўчай калоніі № 9 у Горках выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання палітвязень Васіль Парфянкоў
04.12.2014 Палітвязня Мікалая Дзядка будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне
Палітычнаму зняволенаму Мікалаю Дзядку ў Магілёўскай турме №4 правялі псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, – пра гэта даведалася ягоная жонка Валерыя Хоціна.
03.12.2014 Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні запрашае на мерапрыемствы з нагоды 10 снежня
Беларускі Дом правоў чалавека сумесна з Freedom House запрашае на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы "Вышэйшая мера". Мерапрыемствы пройдуць 9 снежня ў Сойме Літоўскай Рэспублікі.
03.12.2014 Правілы выжывання палітвязня Кукабакі
Вядомы беларускі дысідэнт 3 снежня адзначае 78-мы дзень народзінаў. Ніводная ўзгадка пра яго ў медыя не абыходзіцца без біяграфічнага радка: “У савецкі час каля 17 гадоў правёў у псіхбальніцах, турмах і лагерах”. Як у жахлівых турэмна-лагерных умовах чалавеку ўдалося зберагчы сябе? Міхась Кукабака распавёў пра свае правілы выжывання.










