Навіны на тэму: палітвязьні
16.02.2015 Жыхарам Бярозы нагадалі пра палітвязняў і зніклых (фота)
У чарговы раз бярозаўчанам нагадалі пра наяўнасць палітвязняў у краіне. У розных месцах горада з’явіліся ўлёткі з выявай палітзняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з надпісам: “Свабоду палітвязням!”. Да гэтага часу ў беларускіх месцах прымусовага ўтрымання знаходзяцца 6 палітвязняў.
16.02.2015 Кампанія ў падтрымку палітвязня Яўгена Васьковіча
У панядзелак 16 лютага, у Дзень Салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, усе неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Менску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітзьняволенаму Яўгену Васьковічу, якому 26 лютага спаўняецца 25 год.
16.02.2015 Мікалай Статкевіч абмежаваны ў доступе да інфармацыі з волі
Палітвязень піша, што тут ён зараз апынуўся абмежаваны ў доступе да інфармацыі з волі, “бо тут крыху заблыталі з падпіскай. У выніку з сярэдзіны студзеня і ў лютым апынуўся без газет, за выключэннем “Новага часу”. Ды і той прыносяць не ўсе нумары і са спазненнем ледзь не на тыдзень.
12.02.2015 Палітычнаму зняволенаму Юрыю Рубцову пагражае новая крымінальная справа
11 лютага старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч наведалі палітзняволенага Юрыя Рубцова.
10.02.2015 Юры Рубцоў: Магчыма, мяне хочуць закрыць
9 лютага Юрыя Рубцова выклікалі на допыт ва ўпраўленьне Сьледчага камітэту ў Пружанах. Там склалі паперу, што Рубцоў адмовіўся даваць тлумачэньні.
09.02.2015 Сябры Яўгена Васьковіча просяць падтрымаць яго лістамі
"Сказаў, што раней атрымліваў шмат лістоў з Беларусі і з замежжа, а зараз яму пішуць адзінкі. Канешне, не заўсёды ў яго бывае час адказаць, бо шмат працы, але хацелася б, каб пра Жэньку не забывалі. Тым болей, 26 лютага ў яго Дзень народзінаў".
09.02.2015 Юрыя Рубцова дапытваюць у Следчым камітэце
Гомельскага актывіста Юрыя Рубцова, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры вёскі Куплін Пружанскага раёну, 9 лютага адвезлі ў раённы Следчы камітэт на допыт. Гэтую інфармацыю палітвязень паспеў перадаць па тэлефоне.
08.02.2015 У «хіміка» Юрыя Рубцова адабралі кнігу прапаноў і заяваў
Юрый Рубцоў, які адбывае «хімію» ў спецкамэндатуры вёскі Куплін Пружанскага раёну, спрабаваў паскардзіцца на парушэньні працоўнага заканадаўства з боку адміністрацыі.
08.02.2015 Шклоўская калонія, дзе ўтрымліваецца Мікалай Статкевіч, адзначае юбілей
“Галоўная мэта нашай працы – выпраўленне асуджанага, - кажа начальнік ПК-17 палкоўнік Сяргей Ермаліцкі. - …Мы нясём адказнасць за кожнага асуджанага, за тое, якім ён выйдзе на свабоду. Таму і ўмоўна-датэрміновае вызваленне тут атрымаць не вельмі проста”.
07.02.2015 Справу Мікалая Дзядка пасьля дадатковага расьсьледаваньня зноў адправяць пракурору
«У пятніцу дадатковае расьсьледаваньне па справе майго сына закончылася. Мікалай і ягоны адвакат закончылі знаёміцца з матэрыяламі справы. Сьледчы ім сказаў, што ў панядзелак перадасьць справу пракурору для накіраваньня ў суд.
07.02.2015 У калоніі ўзмацняецца ціск на Аліневіча
Ігар Аліневіч за час знаходжання ў калоніі „Віцьба -3″ ужо 5 разоў пабываў у штрафным ізалятары. Туды ён быў пераведзены ў верасні 2014 году з расфармаванай калоніі Наваполацку.
07.02.2015 Яўген Васьковіч упершыню за 4 гады сустрэўся з маці
Маці палітзняволенага Яўгена Васьковіча Рушання Іванаўна мела доўгатэрміновае спатканне з сынам у Магілёўскай калоніі № 15. Спатканне працягвалася суткі.
06.02.2015 Маці Яўгена Васьковіча: сын спадзяецца на датэрміновае вызваленне
Яўген Васьковіч, які напрыканцы мінулага года быў пераведзены з турмы ў калонію №15 Магілёва, атрымаў першае за чатыры гады зняволення спатканне з маці. Рушання Васьковіч паехала на суткавае спатканне адна.
06.02.2015 Юрый Рубцоў просіць суд спагнаць з суддзі маральную шкоду ў памеры 125 мільёнаў і пералічыць іх на карысць выдавецтва «Логвінаў»
Жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, які зараз адбывае пакаранне на «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, накіраваў зыскавую заяву ў суд Савецкага раёна Мінска аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды. Адказчыкам у зыску заяўнік пазначыў суддзю Кірыла Палулеха.
02.02.2015 Палітвязень Юрый Рубцоў спыніў галадоўку і адразу атрымаў папярэджанне
Палітзняволены Юрый Рубцоў, які адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у Купліне Пружанскага раёна, 1 лютага спыніў галадоўку.










