Навіны на тэму: палітвязьні

Östgruppen заклікае швэдзкі МЗС крытыкаваць прысуд Дзядку

27.02.2015 Östgruppen заклікае швэдзкі МЗС крытыкаваць прысуд Дзядку

Швэдзкая праваабарончая ініцыятыва Östgruppen называе ўчорашні вэрдыкт магілёўскага суду аб дадатковым годзе турэмнага зьняволеньня для палітвязьня Міколы Дзядка з аднаго боку, надзвычай «арыгінальным», а з другога — «палітычна матываваным».

Палітвязень Юрый Рубцоў пачаў атрымліваць газеты

26.02.2015 Палітвязень Юрый Рубцоў пачаў атрымліваць газеты

26 лютага ён нарэшце атрымаў адразу дзве газеты: “Нашу ніву” і “Наша слова”. Па словах Юрыя Рубцова, каб гэтага дамагчыся, спатрэбілася тэлефанаваць на пошту і пагражаць судовым разбіральніцтвам. Высветлілася, што газеты не даходзілі, бо застраваліся ў дзяжурнай частцы, адкуль яму іх не аддавалі.

Валянцін Стэфановіч: "Вызвалення палітвязняў чакаць не прыходзіцца"

26.02.2015 Валянцін Стэфановіч: "Вызвалення палітвязняў чакаць не прыходзіцца"

Намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў вынікі судовага працэсу па справе Мікалая Дзядка, які скончыўся сёння ў Магілёўскай турме.

Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)

26.02.2015 Суд над Мікалаем Дзядком: яшчэ год зняволення (абноўлена)

Сёння ў Магілёўскай турме быў працягнуты разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Мікалая Дзядка. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання па артыкуле 411 Крымінальнага кодэксу РБ. Суд пакараў Мікалая Дзядка 1 годам зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Amnesty International адзначае палітычна матываваны характар пераследу Юрыя Рубцова

25.02.2015 Amnesty International адзначае палітычна матываваны характар пераследу Юрыя Рубцова

Пераслед грамадскага актывіста Юрыя Рубцова Amnesty International звязвае з парушэннямі свабоды сходаў у Беларусі.

У Магілёўскай турме судзяць Мікалая Дзядка (абнаўляецца)

25.02.2015 У Магілёўскай турме судзяць Мікалая Дзядка (абнаўляецца)

На волю з турмы №4 г. Магілёва палітвязень Мікалай Дзядок павінен быў выйсці літаральна праз тыдзень, 3-га сакавіка.

Ігара Аліневіча перавялі ў іншы атрад

25.02.2015 Ігара Аліневіча перавялі ў іншы атрад

Пагаршэнне – такую тэндэнцыю ў становішчы палітычных вязняў заўважаюць іх родныя і блізкія. Улады імкнуцца стварыць вакол палітычных вязняў інфармацыйную блакаду. Так, паводле Валянціны Аліневіч, яе сын, Ігар Аліневіч, у час кароткай сустрэчы з бацькамі ў калоніі „Віцьба-3″ расказаў, што яму не даходзяць лісты і газеты.

Бабруйчане віншуюць Яўгена Васьковіча з Днём народзінаў

24.02.2015 Бабруйчане віншуюць Яўгена Васьковіча з Днём народзінаў

Падтрымка Яўгена Васьковіча віншавальнымі лістамі, якую распачала бабруйская актывістка Галіна Смірнова, перакрочыла межы Беларусі. 26 лютага Яўгену Васьковічу споўніцца 25 гадоў. Чатыры з іх ён правёў у няволі.

У Азербайджане праваабаронцу Арыфа Юнуса суд пакінуў пад вартай

24.02.2015 У Азербайджане праваабаронцу Арыфа Юнуса суд пакінуў пад вартай

Тэрмін утрымання пад вартай супрацоўніка Інстытута міру і дэмакратыі Арыфа Юнуса, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, падоўжаны на пяць месяцаў. Абарона Юнуса лічыць падобнае рашэнне неабгрунтаваным.

Юры Рубцоў пачаў цяжбу за адмену прымусовай працы для асуджаных

24.02.2015 Юры Рубцоў пачаў цяжбу за адмену прымусовай працы для асуджаных

Палітвязень Юры Рубцоў праз раённы суд у Пружанах пачаў стратэгічную цяжбу за адмену Правіл унутранага распарадку папраўчых устаноў адкрытага тыпу, якія прадугледжваюць абавязковую працу для асуджаных па любому накіраванню адміністрацыі.

Як Юрый Рубцоў не стаў кіроўцам аўтамабіля ў Пружанскім шпіталі з заробкам у 2 мільёны рублёў

23.02.2015 Як Юрый Рубцоў не стаў кіроўцам аўтамабіля ў Пружанскім шпіталі з заробкам у 2 мільёны рублёў

Юрый Рубцоў на «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну знаходзіцца са сьнежня мінулага году, і дагэтуль не працуе. Палітвязень неаднойчы заяўляў міліцыянтам, што не адмаўляецца працаваць, але патрабуе заробку, які адпавядае сярэднестатыстычнаму ў Беларусі.

У Азербайджане працягнута дасудовае ўтрыманне пад вартай праваабаронцы Лэйлы Юнус

19.02.2015 У Азербайджане працягнута дасудовае ўтрыманне пад вартай праваабаронцы Лэйлы Юнус

Суд вырашыў працягнуць тэрмін папярэдняга ўтрымання пад вартай спн. Лэйлы Юнус, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі (IPD) і сябра Генеральнай Асамблеі OMCT, да 28 ліпеня 2015 г., нягледзячы на яе стан здароўя.

Прызначаная дата суда над Мікалаем Дзядком

18.02.2015 Прызначаная дата суда над Мікалаем Дзядком

Сёння стала вядома, што прызначаная дата суда над палітвязнем Мікалаем Дзядком. А б гэтым сайту statkevich.org паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна. Ён адбудзецца 25 лютага на тэрыторыі турмы №4 Магілёва ў закрытым рэжыме.

Яўгену Васьковічу не дазваляюць чытаць Крымінальны кодэкс

18.02.2015 Яўгену Васьковічу не дазваляюць чытаць Крымінальны кодэкс

Стала вядома, што пасля доўгатэрміновага спаткання Яўгена Васьковіча з яго маці ў магілёўскай калоніі № 15 палітвязню забаранілі ўзяць з сабой у атрад прававую літаратуру. У тым ліку – Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.

У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі

17.02.2015 У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі

Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі: гэтым разам яны з’явіліся ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства