Навіны на тэму: палітвязьні

Мікалай Дзядок: «Я хачу стаць апошнім асуджаным па артыкуле 411 КК»

24.03.2015 Мікалай Дзядок: «Я хачу стаць апошнім асуджаным па артыкуле 411 КК»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" публікуе адкрыты ліст Мікалая Дзядка, у якім палітвязень звяртае ўвагу на грубыя парушэнні правоў чалавека, што знаходзіцца ў зняволенні, недахопы і перажыткі «папраўчых» устаноў, а таксама на несправядлівае пакаранне па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.

 Юры Рубцоў намагаецца спагнаць з суддзі Палулеха маральную шкоду

23.03.2015 Юры Рубцоў намагаецца спагнаць з суддзі Палулеха маральную шкоду

У выпадку, калі і судовая калегія адмовіць у правасуддзі, Юрась Рубцоў мае намер прайсці ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, пасля чаго плануе вынесці гэты вердыкт беларускай судовай сістэмы на разгляд у Камітэт ААН па правах чалавека.

Заява БХД: Свабоду палітвязням!

23.03.2015 Заява БХД: Свабоду палітвязням!

Нацыянальная Рада аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на сваім паседжанні 21 сакавіка прыняла заяву "Свабоду палітвязням!”:

Віншаванні з Днём Волі даслалі палітвязням  з Хоцімскага раёна

21.03.2015 Віншаванні з Днём Волі даслалі палітвязням з Хоцімскага раёна

Грамадскія актывісты з самага ўсходняга рэгіёну Рэспублікі Беларусь – Хоцімскага раёна – 20 сакавіка даслалі беларускім палітвязням віншавальныя паштоўкі са святам 25 сакавіка – Днём Волі.

Палітвязні атрымаюць віншаванні з Днём Волі з Бялыніцкага раёна

17.03.2015 Палітвязні атрымаюць віншаванні з Днём Волі з Бялыніцкага раёна

У паштоўках бялынічане віншуюць палітвязняў са святам і жадаюць ім мужнасці, стойкасці і цярпення ў нялёгкіх умовах зняволення, а таксама выказваюць спадзяванне на тое, што ўжо ў бліжэйшы час у іх жыцці адбудуцца змены да лепшага, і яны змогуць выйсці на волю.

Брэст: на вуліцах горада з’явіліся налепкі “Свабоду Беларусі!” (фота)

16.03.2015 Брэст: на вуліцах горада з’явіліся налепкі “Свабоду Беларусі!” (фота)

Такім чынам мясцовыя актывісты адзначылі чарговы Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, пра якіх узгадваюць у 16-ты дзень кожнага месяца.

Для чаго перапрафілююць музей «Перм-36»?

16.03.2015 Для чаго перапрафілююць музей «Перм-36»?

Міжнародная грамадскасць задаецца пытаннем: пра якія «тэхналогіі» і «геройствы» будуць распавядаць экскурсаводы цяперашняга «музея работнікаў ГУЛАГу»? З пытаннем пра ўмовы ўтрымання і наглядчыкаў лагера «Перм-36» ПЦ "Вясна" звярнуўся да Міхася Кукабакі, які адбываў там тэрмін за "антисоветчину".

Украінскія актывісты выказваюць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі

09.03.2015 Украінскія актывісты выказваюць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі

На скрыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” прыйшоў ліст салідарнасці ад украінскіх грамадзян і сацыяльных актывістаў з заявай у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Еўрапарламентарый: Без вызвалення палітвязняў прарыў у адносінах паміж Беларуссю і ЕС немагчымы

06.03.2015 Еўрапарламентарый: Без вызвалення палітвязняў прарыў у адносінах паміж Беларуссю і ЕС немагчымы

Без вызвалення палітвязняў рэальны прарыў у адносінах паміж Беларуссю і Еўрасаюзам немагчымы, заявіла намеснік старшыні групы Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапарламенце Сандра Калніетэ, якая наведала Мінск на мінулым тыдні.

Суддзі судам не падведамасныя

06.03.2015 Суддзі судам не падведамасныя

Суддзя Ленінскага раёну Мінска Вераніка Абрамовіч адмовіла палітзняволенаму актывісту з Гомеля Юрыю Рубцову ва ўзбуджэнні справы аб спагнанні маральнай шкоды з суддзі гэтага ж суда Кірыла Палулеха.

У Расіі зачыняюць музей ГУЛАГа

04.03.2015 У Расіі зачыняюць музей ГУЛАГа

Некамерцыйная арганізацыя "Мемарыяльны цэнтр гісторыі палітычных рэпрэсій "Перм-36" заявіла аб спыненні дзейнасці і пачатку працэдуры самаліквідацыі.

Кухня TV: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні

03.03.2015 Кухня TV: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні

Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, а таксама магчымым уплывам знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека.

Брэст: акцыя салідарнасці з палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком (фота)

03.03.2015 Брэст: акцыя салідарнасці з палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком (фота)

Падчас акцыі мясцовыя анархісты змясцілі вялікія плакаты з партрэтам Мікалая Дзядка на розных гарадскіх пляцоўках. Такім чынам рабілася спроба прыцягнуць увагу грамадскасці да лёсу палітычнага вязня, асуджанага 26 лютага ў Магілёўскай турме да дадатковага году зняволення.

Зняволеным на “хіміі” ў Купліне паднялі аплаты

02.03.2015 Зняволеным на “хіміі” ў Купліне паднялі аплаты

Зняволеныя спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну сёлета павінны будуць плаціць за ложка-месца амаль 300 тысяч рублёў у месяц. Раней гэта сума была ўтрая меншай.

Гары Паганяйла: Ніякага паслаблення не будзе…

27.02.2015 Гары Паганяйла: Ніякага паслаблення не будзе…

Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла тлумачыць, чаму з аднаго боку беларуская ўлада паказвае Еўропе сваю адкрытасць і дэмакратычнасць, а з іншага – “закручвае гайкі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства