Навіны на тэму: палітвязьні
07.04.2015 Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча
За апошні тыдзень палітычнаму вязню Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, вынеслі шэраг спагнанняў, склалі восем актаў.
07.04.2015 Юрый Рубцоў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Пружанаў (абноўлена)
Магчыма, у чацвер палітзняволенаму, які адбываў пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу №7 у Купліне, будзе афіцыйна прад’яўленае абвінавачванне. Пасля гэтага Рубцова перавядуць ў бліжэйшы следчы ізалятар, верагодна ў Баранавічы.
07.04.2015 Алег Гулак: Унутраная бяспека ўладамі разумеецца як захаванне кантролю над усім, што тут адбываецца і гэта робіцца жорскім шляхам (відэа)
Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” Алег Гулак выказаў меркаваньне, што ўзмацненьне ціску на Мікалая Статкевіча можа быць звязана са спробай прымусіць яго напісаць прашэньне аб памілаваньні.
07.04.2015 Рубцоў абвясьціў галадоўку і адмовіўся размаўляць са сьледчымі
Палітвязень Юры Рубцоў пратэстуе супраць новай крымінальнай справы, заведзенай на яго. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі за нібыта ўхіленьне ад адбыцьця ранейшага пакараньня на «хіміі».
06.04.2015 Валянцін Стэфановіч: Статкевіча прымушаюць напісаць прашэнне аб памілаванні (відэа)
Сітуацыю з узмацненнем ціску на вязня сумлення Мікалая Статкевіча сайту palitviazni.info каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
06.04.2015 Палітзняволенага Юрыя Рубцова адправілі ў Следчы камітэт з рэчамі. узбуджана крымінальная справа
Палітзняволенага Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з ўстановы адкрытага тыпу №7 у Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны. Нібыта для правядзення следчых дзеянняў. Пры гэтым Рубцова вывелі з тэрыторыі з асабістымі рэчамі.
06.04.2015 Супраць Міколы Статкевіча могуць завесці чарговую справу
За апошні тыдзень палітвязню вынеслі шэраг спагнанняў, склалі восем актаў. Як паведаміла жонка Міколы Статкевіча, яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання, якое планавалася ў красавіку, і харчовай перадачы.
31.03.2015 Яўген Васьковіч сустрэнецца з маці ў красавіку
Маці Яўгена Васьковіча расказала, што збіраецца 17 красавіка сустрэцца з сынам. Нагадаем, што ў пачатку лютага Яўген ужо меў магчымасць сустрэцца з маці. Тады Рушанія Васьковіч атрымала суткавае спатканне з сынам.
31.03.2015 Мікалай Статкевіч адмовіўся ад так званай працы па самаабслугоўванню
Палітзняволены, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які зараз адбывае пакаранне ў калоніі №17 у Шклове, напісаў заяву ў адміністрацыю калоніі з адмовай ад так званай працы па самаабслугоўванню, паколькі лічыць яе незаконнай.
30.03.2015 Палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у атрад да былых пракурораў і судзьдзяў
Палітвязень Ігар Аліневіч, якога трымаюць ў віцебскай калёіі «Віцьба-3», нядаўна быў пераведзены ў іншы атрад, у які раней трапілі некаторыя былыя начальнікі, міліцыянты, пракуроры і судзьдзі.
26.03.2015 Павел Сапелка: Шанцы на вызваленне па амністыі мае толькі адзін палітвязень
Улады рыхтуюць чарговую маштабную амністыю, Еўрарадыё даведалася пра шанцы палітвязняў датэрмінова выйсці з турмы.
25.03.2015 Бабруйчане павіншавалі палітвязняў з Днём Волі
Бабруйскія грамадскія актывісты традыцыйна павіншавалі палітвязняў з Днём Волі. Паштоўкі паляцелі да Міколы Статкевіча, Міколы Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.
24.03.2015 Мікалай Статкевіч не спадзяецца на хуткае вызваленне
У лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча палітвязень, які зараз адбывае пакаранне ў Шклоўскай ПК №17, адзначае “чарговае абвастрэнне, і тэндэнцыі выглядаюць супрацьлеглымі. Але ж – не прывыкаць”.
24.03.2015 Алесь Бяляцкі: Адкрыты ліст палітвязьня Мікалая Дзядка расплюшчвае вочы на страшную праўду
Кіраўнік ПЦ “Вясна” на сваёй публічнай старонцы ў Facebook пракаментаваў апублікаваны сёньня зварот Мікалая Дзядка да “ўсіх, для каго словы «справядлівасьць», «гуманізм» і «чалавечая годнасьць» не пусты гук”. Апісаныя ім злоўжываньні адміністрацыі праваабаронца лічыць сапраўднымі катаваньнямі зьняволенага ў турме.
24.03.2015 Ільготы правакатарам, ад’ютанты забойцам — Статкевіч пра парадкі ў калёніі
Мікалай Статкевіч апісаў сыстэму ціску на палітвязьняў праз падзел зьняволеных.










