Навіны на тэму: палітвязьні
16.04.2015 Праваабаронцы заклікаюць прадстаўнікоў міжурадавых арганізацый наведаць Мікалая Статкевіча
16 красавіка 2015 года Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" перадалі Майры Мора тэрміновы зварот у сувязі з узмацніўшымся ціскам ў дачыненні да Мікалая Статкевіча.
16.04.2015 ENEMO заклікае Азербайджан неадкладна вызваліць праваабаронцу Анара Мамедлі
Еўрапейская сетка арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO) зноў заклікала ўрад Азербайджана неадкладна вызваліць Анара Мамедлі - кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі.
15.04.2015 Мікалаю Статкевічу могуць быць пагоршаныя ўмовы адбыцця пакараньня (відэа)
Марына Адамовіч агучыла інфармацыю аб тым, што палітвязьню Мікалаю Статкевічу могуць быць пагоршаныя ўмовы адбыцця пакараньня.
15.04.2015 Салігорск: грамадска-палітычныя дзеячы салідарныя з Міколам Статкевічам
У сувязі з узмацненнем ціску з боку ўладаў на беларускага палітычнага вязня, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча салігорскія грамадска-палітычныя дзеячы выказалі яму сваю падтрымку.
15.04.2015 Алесь Бяляцкі сустрэўся з Ёханасам Ханам напярэдадні візіту еўракамісара ў Мінск
15 красавіка ў Бруселі адбылася ранішняя сустрэча кіраўніка ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханасам Ханам.
14.04.2015 Валянцін Стэфановіч: На жаль, не ўсе еўрапалітыкі жадаюць заўважаць, што адбываецца ў Беларусі
Сітуацыя, якая склалася вакол палітвязня Міколы Статкевіча, вельмі сімптаматычная, паколькі яна дэманструе, што беларускія ўлады, па-першае, не жадаюць вызваляць палітвязняў, а, па-другое, толькі імітуюць дыялог з Еўразвязам.
14.04.2015 Міколу Статкевіча чакае новы суд
«Адміністрацыя калоніі вырашыла, што ён настолькі «не стаў на шлях выпраўлення» і «мае намер весці злачынны лад жыцця», што яго далейшае ўтрыманне ў гэтай высокамаральнай установе немагчымае», — напісала ў «Фэйсбуку» Марына Адамовіч, жонка палітвязня.
13.04.2015 Палітвязня Юрыя Рубцова з хіміі пераводзяць у CІЗА у Баранавічы
Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбывання пакарання, вечарам 13 красавіка будзе дастаўлены ў следчы ізалятар у Баранавічах, паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка.
12.04.2015 Баранавічы: грамадскія актывісты павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Вялікаднем
Размаўлял пра будучыя прэзідэнцкія выбары 2015 года, рост коштаў, падзеі ва Украіне. Але найбольш абмяркоўвалі ўзмацненне ціску на Мікалая Статкевіча.
10.04.2015 У Азербайджане праваабаронцу Расулу Джафараву пагражае 9 гадоў пазбаўлення волі
Такі тэрмін з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму папрасіў для Расула Джафарава дзяржабвінаваўца на ўчорашним судовым паседжанні.
10.04.2015 Касацыйную скаргу палітвязня Дзядка разгледзяць 30 красавіка
Разгляд касацыйнай скаргі палітвязьня Мікалая Дзядка адбудзецца ў 10 гадзін 30 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе.
09.04.2015 Юры Рубцоў галадае ў адзіночцы
Крымінальная справа на Юрыя Рубцова была заведзена яшчэ 18 сакавіка па артыкуле 415 “Ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі чатыры аформленныя адміністрацыяй папраўчай установы адмовы ад працы.
09.04.2015 Палітвязні за кратамі, а афіцыйны Менск рыхтуецца да Саміту ў Рызе
Адліга на лініі афіцыйны Менск – Брусель не падмацаваная ніводным зрухам Беларусі ў бок дэмакратызацыі, лічыць старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.
08.04.2015 Рубцова хочуць ізаляваць на час прэзыдэнцкай кампаніі, — праваабаронцы
Праваабаронцы фіксуюць агульнае пагаршэньне сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі і узмацненьне ціску з мэтай прымусіць іх пайсьці на саступкі. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе заявіла праваабаронца Тацяна Равяка, камэнтуючы арышт палітвязьня Юрыя Рубцова і новую крымінальную справу супраць яго,
08.04.2015 Праваабарончыя арганізацыі накіравалі заяву адносна ўзмацнення ціску на Мікалая Статкевіча
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіравалі заяву ў Дэпартамент выканання пакаранняў і ў адміністрацыю папраўчай калоніі №17 адносна узмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча.










