Навіны на тэму: палітвязьні
03.05.2015 Баранавічы: напярэдадні суда над Мікалаем Статкевічам грамадскія актывісты наведалі яго бацьку
Баранавіцкія грамадскія актывісты напярэдадні суда над палітвязнем Мікалаем Статкевічам 3 траўня наведалі яго бацьку Віктара Паўлавіча, які мае 88 гадоў і стала жыве ў Баранавічах.
30.04.2015 Жонка Мікалая Статкевіча патрапіла ў аварыю, калі вярталася з калоніі
Сын перавёз Марыну Адамовіч з Круглянскай бальніцы ў Мінск. Пагрозы яе жыццю няма.
30.04.2015 Скарга палітвязня Мікалая Дзядка пакінута без задавальнення (абноўлена)
Калегія Магілёўскага абласнога суда 30 красавіка, разгледзеўшы скаргу Мікалая Дзядка, пакінула прысуд суда Ленінскага раёна Магілёва, які працягнуў тэрмін зняволення палітвязню на 1 год, без задавальнення.
29.04.2015 Палітрада АГП патрабуе ад уладаў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў
28 красавіка Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла заяву, у якой патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў.
28.04.2015 Суд над Мiкалаем Статкевічам адбудзецца 4 траўня
Суд над палітвязнем Мікалаем Статкевічам па змене рэжыму адбыцця пакарання – з заменай яго на турэмны, адбудзецца 4 траўня ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17. Пачатак у 14-30.
23.04.2015 Азербайджан: Інтыгам Аліеў асуджаны за працу ў галіне правоў чалавека
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе ад уладаў Азербайджана адмены прысуду Інтыгаму Аліеву і неадкладнага і безумоўнага вызвалення аўтарытэтнага праваабаронцы.
23.04.2015 Ці лічыць Кірыла Сілівончыка палітвязьнем?
Беларускія праваабаронцы пакуль не зрабілі канчатковых высноваў наконт справы арыштаванага ў Расеі беларуса Кірыла Сілівончыка.
22.04.2015 Юрый Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі справы
Сёння Юрый Рубцоў азнаёміўся з матэрыяламі справы, узбуджанай у адносінах да яго па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса - “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”
22.04.2015 Прэзідэнт ПАСЕ агучыла ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Мінскам
Ад Беларусі чакаюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.
21.04.2015 Марына Адамовіч: Статкевіча пакаралі ўжо ўсім, чым можна
У апошнім з атрыманых Марынай Адамовіч лістоў Мікалая Статкевіча са шклоўскай калёніі палітвязень паведаміў пра сваё сядзеньне ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу.
19.04.2015 Арцём Пракапенка атрымаў адмову ў памілаванні
17 красавіка 2015 г. Арцём Пракапенка патэлефанаваў родным з магілёўскай калоніі і паведаміў, што яму паказалі адказ камісіі аб памілаванні, дзе ўтрымлівалася адмова ў прашэнні без тлумачэння прычын.
18.04.2015 У родных Яўгена Васьковіча не ўзялі мастацкую літаратуру ў калоніі
17 красавіка маці, бацька і бабуля Яўгена Васьковіча пабачыліся з хлопцам на кароткатэрміновым спатканні. Перадалі прадукты і сродкі гігіены, а таксама Біблію ў перакладзе ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага. Гэта ўжо другая беларускамоўная Біблія, якая патрапіла да Яўгена за краты.
18.04.2015 Мікола Статкевіч дзякуе бабруйчанам за падтрымку
"Перадавайце маю ўдзячнасць усім сваім калегам з вашага горада, якія даслалі мне віншаванні. Волі ўсім нам!" - напісаў Стакевіч бабруйскаму рэжысёру Максіму Буйніцкаму. У паштоўках Мікола Статкевіч выказвае падзяку і за віншаванні іншым палітвязням, "пра якія ведае з газеты".
17.04.2015 Ці памілуюць Арцёма Пракапенку?
Палітзняволены Арцём Пракапенка ўжо два месяцы чакае вызвалення па памілаванні.
16.04.2015 Налепкі да Дня салідарнасці ў Бярозе (фота)
Бяроза адзначыла Дзень салідарнасці з беларускімі палізняволенымі і зніклымі палітыкамі. Наклейкі з лічбай “16” і надпісам “Свабоду Беларусі!” з’явіліся ў розных месцах горада. 16 кожнага месяца – традыцыйны дзень Салідарнасці з тымі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, якія бясследна зніклі або знаходзяцца за свае погляды ў турмах і калоніях.










