Навіны на тэму: палітвязьні
13.05.2015 Марына Адамовіч: У кожнага беларускага палітвязня з’явіўся свой прадстаўнік у Еўропе
Дэпутаты Еўрапейскага парламенту новага склікання зноў вырашылі ўзяць апякунства над беларускімі палітзняволенымі, адзначыла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
13.05.2015 Мікалай Дзядок будзе адбываць пакаранне ў калоніі ў Горках
“Мікалая Дзядка 12 траўня перавялі ў новае месца адбыцця пакарання - у калонію ПК-9, для асоб, якія раней адбывалі пакаранне. Пісаць можна па адрасе: 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16. Карантын”, - паведамляе “Анархічны Чорны Крыж”.
10.05.2015 Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём перамогі
Грамадскія актывісты Анжаліка Камбалава, Рыгор Грык і Віктар Сырыца 9 траўня наведалі і павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Днём перамогі. Віктар Паўлавіч гасцінна сустрэў сваіх добрых знаёмых, якія падаравалі яму прыгожыя кветкі і кнігу Валянціна Сіманенкава “Загадка 37-га года”.
08.05.2015 Першамай Ігар Аліневіч сустрэў у ШІЗА
Чарговы раз палітвязень Ігар Аліневіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар 22 красавіка. Пра гэта ПЦ "Вясна" стала вядома ад маці Валянціны Аліневіч.
08.05.2015 Ці падпадуць палітвязьні пад амністыю
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў у Палату прадстаўнікоў праект закону «Аб амністыі ў сувязі з 70-годзьдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Ці падпадуць пад яе беларускія палітвязьні?
07.05.2015 Баранавічы: палітзняволенаму Юрыю Рубцову адмовіліся перадаць газеты
Грамадскія актывісты Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца наведалі СІЗА № 6 і перадалі перадачу для Юрыя Рубцова. Супрацоўнік СІЗА катэгарычна адмовіўся прыняць газеты “Наша ніва” і “Свободные новости”, назваўшы іх апазіцыйнымі.
07.05.2015 Мікалая Статкевіча этапавалі ў турму №4 у Магілёве
На сайце statkevich.org з’явілася інфармацыя аб пераводзе згодна судовага рашэння Шклоўскага раённага суда зняволенага палітвязня Мікалая Статкевіча ў турму №4 г. Магілёва.
06.05.2015 Юры Рубцоў: “У выпадку закрытага судовага разбіральніцтва абвяшчу сухую галадоўку”
Палітвязень Юры Рубцоў даслаў ліст у Праваабарончы цэнтр “Вясна”. У ім ён піша, што паранейшаму трымае галадоўку і не збіраецца яе прыпыняць.
06.05.2015 Эўразьвяз называе «вартым шкадаваньня» ўзмацненьне пакараньня Статкевічу
Эўразьвяз расцэньвае як вартае шкадаваньня рашэньне суду аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча з папраўчай калёніі ў турму за парушэньне правілаў унутранага распарадку.
05.05.2015 Алесь Бяляцкі: Пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных вельмі цесна звязана з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне (відэа)
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, каментуючы судовае рашэнне адносна пераводу ў "крытую" турму Мікалая Статкевіча адзначае, што для ўзмацнення ціску на палітвязняў выкарыстоўваюцца часам дробныя прычыны, якія і парушэннямі назваць даволі цяжка.
05.05.2015 Пяць прычынаў, чаму Статкевіч у турме
Палітвязень Мікола Статкевіч мусіць сядзець у турме, у «крытцы», у пагоршаных умовах 1 год, сем месяцаў і 15 дзён да канца 6-гадовага тэрміну зьняволеньня. Статкевіча прызнали вінаватым у парушэньні правілаў унутранага распарадку калёніі. Але ў «крытцы» ён будзе зусім не за гэта.
04.05.2015 У Брэсце з'явіліся расцяжкі “Свабоду Статкевічу!” (фота)
Такім чынам неабыякавыя да лёсу Мікалая Статкевіча гараджане падтрымалі экс-кандыдата ў прэзідэнты, калі ў шклоўскай калоніі № 17 адбывалася закрытае судовае паседжанне па справе аб замене ўтрымання палітвязня з калоніі на турэмны рэжым.
04.05.2015 Мiкалай Статкевіч застанецца ў турме да канца тэрміну зняволення
Суддзя Шклоўскага раённага суда Святлана Баранцава прызнала Мікалая Статкевіча вінаватым у парушэнні правілаў унутранага распарадку калоніі і прыняла рашэння накіраваць палітвязня да сканчэння тэрміну зняволення ў турму, а гэта 1 год, 7 месяцаў і 15 дзён.
04.05.2015 Еўразвяз заклікаў перагледзець прысуд палітвязьню Мікалаю Дзядку
Мінск, 4 траўня. Еўрапейскі звяз заклікаў улады Беларусі перагледзець прысуд 26-гадоваму палітвязьню Мікалаю Дзядку.
04.05.2015 Дэпартамент выканання пакаранняў: фактаў перадузятага стаўлення да асуджанага М. Статкевіча не ўстаноўлена
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот, накіраваны «Цэнтрам прававой трансфармацыі» і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", адносна фактаў прадузятага стаўлення з боку адміністрацыі Шклоўскай папраўчай калоніі № 17 у дачыненні да Мікалая Статкевіча.










