Навіны на тэму: палітвязьні

Брэсцкі аблвыканкам: пікет салідарнасці забаронены слушна, бо гэта не палітвязні, а крымінальнікі (дакумент)

21.05.2015 Брэсцкі аблвыканкам: пікет салідарнасці забаронены слушна, бо гэта не палітвязні, а крымінальнікі (дакумент)

Такі адказ атрымалі бярозаўскія праваабаронцы з Брэсцкага аблвыканкаму за подпісам намесніка старшыні аблвыканкаму Леаніда Цупрыка на сваю скаргу на рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму пра забарону пікету 25.03.2015.

На форуме ў Рызе праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітзняволеных

21.05.2015 На форуме ў Рызе праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітзняволеных

Зварот удзельнікаў Форуму грамадзянскай супольнасці адрасаваны краінам-сябрам Усходняга партнёрства, паведамляе сайт "Еўрарадыё".

Прызначана дата суду на Юрыем Рубцовым

20.05.2015 Прызначана дата суду на Юрыем Рубцовым

Суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым адбудзецца 27 мая ў 10.00 у судзе Пружанскага раёна.

У Наваполацку затрымалі Зьмітра Дзякава — за плякат «Свабоду палітвязьням»

19.05.2015 У Наваполацку затрымалі Зьмітра Дзякава — за плякат «Свабоду палітвязьням»

Паводле сайта БХД, плякат быў вывешаны ў Віцебску 14 траўня. Актывіст — сябар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў — ня стаў хаваць свайго імя.

Дзярждэпартамэнт нагадаў беларускім дыпляматам пра палітвязьняў

19.05.2015 Дзярждэпартамэнт нагадаў беларускім дыпляматам пра палітвязьняў

Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў пра сустрэчу амэрыканскіх і беларускіх дыпляматаў, якая адбылася 14 траўня ў Вашынгтоне.

Падпішыце петыцыю: Свабоду палітвязням у Беларусі!

18.05.2015 Падпішыце петыцыю: Свабоду палітвязням у Беларусі!

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, швейцарска-нямецкая асацыяцыя Libereco – Партнёрства за правы чалавека і незалежная праваабарончая арганізацыя Freedom House 18 траўня апублікавалі сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Мікалай Статкевіч: “Не імкнуся ў героі, але хачу застацца прыстойным чалавекам”

18.05.2015 Мікалай Статкевіч: “Не імкнуся ў героі, але хачу застацца прыстойным чалавекам”

Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 16 траўня атрымаў ліст з Магілёўскай турмы №4 ад палітвязня Мікалая Статкевіча, у якім экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў пра ўмовы свайго ўтрымання на новым “старым” месцы зняволення.

«Памятаю кожную хвіліну кожнага спатканьня»

18.05.2015 «Памятаю кожную хвіліну кожнага спатканьня»

МУС Беларусі прапануе ў выхаваўчых мэтах скараціць працягласьць кароткага спатканьня да дзьвюх гадзінаў. Што ёсьць для вязьня такі кароткі кантакт з роднымі, тым больш калі гэта, як на турэмным рэжыме, усяго адна-дзьве сустрэчы ў год праз тэлефон, шкло ды ў прысутнасьці кантралёраў?

У Бярозе нагадалі пра палітвязняў (фота)

15.05.2015 У Бярозе нагадалі пра палітвязняў (фота)

Бярозаўскія актывісты не першы раз выказваюць салідарнасць з палітвязнямі. Гэтая акцыя -- чарговы напамін пра тое, што яны лічаць недапушчальным, што палітыкі і грамадскія актывісты – апаненты ўлады сталі вязнямі турмаў і калоній.

„Вясна”: Сітуацыя з палітвязнямі застаецца стабільна кепскай

15.05.2015 „Вясна”: Сітуацыя з палітвязнямі застаецца стабільна кепскай

Сітуацыя з палітзняволенымі ў Беларусі застаецца стабільна кепскай”, – кажа супрацоўніца праваабарончага цэнтра „Вясна” Наста Лойка. Нікога з іх улады не вызваляюць і вызваляць не збіраюцца.

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет з патрабаваннем вызвалення палітвязняў

14.05.2015 Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет з патрабаваннем вызвалення палітвязняў

Бярозаўскія праваабаронцы падалі заяву на пікет на 28 чэрвеня ў дазволеным уладамі месцы – на гарадскім стадыёне каля ўваходу ад вул. Леніна.

Жонка Мікалая Статкевіча атрымала першы ліст з Магілёўскай турмы №4

14.05.2015 Жонка Мікалая Статкевіча атрымала першы ліст з Магілёўскай турмы №4

Марына Адамовіч, жонка палітычнага зняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, атрымала ад мужа першы ліст з Магілёўскай турмы №4.

Былы адвакат Сапелка: Падарункамі амністыяў дзяржава падмяніла сыстэму датэрміновага вызваленьня

13.05.2015 Былы адвакат Сапелка: Падарункамі амністыяў дзяржава падмяніла сыстэму датэрміновага вызваленьня

Беларускія праваабаронцы лічаць палітвязьнямі Мікалая Статкевіча, Юрыя Рубцова, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенку. Былы адвакат, праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка мяркуе, што нікому зь іх на вызваленьне паводле амністыі разьлічваць не выпадае.

Еўрапарламентары распачынаюць кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

13.05.2015 Еўрапарламентары распачынаюць кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Кампанія «Парламентары за Свабоду» (MEP4Freedom) абвешчана 12 траўня ў Бруселі напярэдадні саміта Усходняга Партнёрства ў Рызе ды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Юрый Рубцоў працягвае галадоўку і рыхтуецца да суду

13.05.2015 Юрый Рубцоў працягвае галадоўку і рыхтуецца да суду

Палітвязень Юрый Рубцоў, нягледзячы на ўгаворы медыкаў, працягвае галадоўку ў Баранавіцкім следчым ізалятары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства