Навіны на тэму: палітвязьні
12.06.2015 REAL BAKU 2015: Згуляйце і падтрымайце правы чалавека ў Азербайджане разам з FIDH
FIDH прадстаўляе анлайн гульню REAL BAKU 2015.
12.06.2015 Зміцер Салаўёў: "Праблема палітвязняў у краіне - сістэмная. Гэта канвеер" (відэа)
11 чэрвеня адбылася прэзентацыя друкаванага выдання "Хронікі беларускіх палітвязняў", распрацаванага у межах дзейнасці сайта palitviazni.info і Праваабарончага цэнтру "Вясна".
12.06.2015 “Хронікі беларускіх палітвязняў”
187 імёнаў палітычнх зняволеных у сучастнай беларускай гісторыі згадваюцца ў новай кнізе «Хронікі беларускіх палітвязняў», прэзентацыя якой адбылася ўвечары 11 чэрвеня ў сядзібе Партыі БНФ. Укладальнікамі выдання сталі беларускія праваабаронцы.
12.06.2015 Прадстаўнік ААН заклікаў афіцыйны Менск вызваліць палітвязьняў
ААН выказвае занепакоенасьць у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на кастрычнік.
11.06.2015 Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення
Праваабарончая арганізацыя разглядае прысуд Рубцову як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў і патрабуе яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
11.06.2015 Лукашэнка ляціць у Баку на Эўрапейскія гульні
За тыдзень да цырымоніі адкрыцьця ў Азэрбайджане першых Эўрапейскіх гульняў, Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека заклікала лідэраў эўрапейскіх краінаў абумовіць свой удзел у цырымоніі адкрыцьця гульняў вызваленьнем палітычных зьняволеных.
10.06.2015 Рэжым Азербайджана ідзе беларускім шляхам
Закрыццё офіса АБСЕ ў Баку, забарона на ўезд у Азербайджан замежным журналістам і праваабаронцам перад Еўрапейскімі гульнямі нагадалі «негасцінную» палітыку Лукашэнкі.
10.06.2015 На палітвязня Мікалая Дзядка ціснуць праз карцар
Мікалай Дзядок за непрацяглы час знаходжання ў калоніі ўжо правёў 22 дні ў штрафным ізалятары. 9 чэрвеня палітзняволены атрымаў сёмае спагнанне з моманту перавода ў калонію – 10 сутак штрафнога ізалятара за адмову ад працы.
10.06.2015 Заробак палітвязня Пракапенкі складае 50 тысяч беларускіх рублёў
8-9 чэрвеня адбылося доўгатэрміновае спатканне палітвязня Арцёма Пракапенка з бацькамі. Доўжылася яно фактычна меней за суткі - з 15 гадзін дня да 11 гадзін раніцы наступнага.
09.06.2015 Прэзентацыя кнігі “Хронікі беларускіх палітвязняў”
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і рэдакцыя сайту Palitviazni.info запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Хронікі беларускіх палітвязьняў”, якая пройдзе 11 чэрвеня (чацвер) у сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 17-й гадзіне.
09.06.2015 Палітвязьня Мікалая Дзядка пакаралі карцэрам за адмову ад працы
Мікалай Дзядок зьмешчаны ў ШЫЗА (штрафны ізалятар) на 7 дзён. Тэрмін пакараньня павінен скончыцца 9 чэрвеня. Паводле супрацоўніка калёніі ў Горках, дзе адбывае свой тэрмін Мікалай Дзядок, пакараньне накладзенае за адмову працаваць.
08.06.2015 Мікалая Дзядка перавялі ў атрад і накіравалі на працу
"Мяне накіравалі на паддоны, прызначылі норму і прыгразілі ШІЗА, калі не буду іх выконваць. Выдалі рабочую вопратку і кавалак мыла".
05.06.2015 FIDH: Урады краін Еўропы павінны прыняць меры для вызвалення палітычных зняволеных у Азербайджане
За тыдзень да цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў, FIDH заклікае лідэраў Еўрапейскіх краін абумовіць свой удзел у цырымоніі вызваленнем палітвязняў.
04.06.2015 Баранавічы: Ядвіга Рубцова наведала свайго мужа ў СІЗА
"Юрый трымаецца бадзёра і паведаміў, што адчувае сябе лепш пасля спынення галадоўкі і рыхтуецца абскарджваць у Брэсцкім абласным судзе прысуд, які лічыць несправядлівым", – паведаміла Ядвіга Рубцова.
01.06.2015 FIDH і ПЦ “Вясна” занепакоены пагаршэннем сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр “Вясна” глыбока занепакоеныя з нагоды пагаршэння ўмоваў утрымання Юрыя Рубцова, Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча і заклікаюць улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць палітвязняў.










