Навіны на тэму: палітвязьні
31.07.2015 Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі Ігара Аліневіча, копію пастановы на рукі палітвязню не выдалі
Як паведамляе маці палітвязня Валянціна Аліневіч, ад Ігара Аліневіча сталі прыходзіць лісты. З іх стала вядома, што наглядную скаргу палітвязня ў Вярхоўным судзе не задаволілі..
31.07.2015 4 жніўня – акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Вільні
У межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі 4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзняволеных беларусаў. Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Мінску быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
29.07.2015 Палітвязня Мікалая Статкевіча падвяргаюць катаванням
Палітвязня Мікалая Статкевіча падвяргаюць катаванням. Пра гэта заявіў сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Скрабец.
27.07.2015 Маці Мікалая Дзядка: Два квадратных метра - норма плошчы на аднаго чалавека ў ПКТ. Гэта жудасна!
Маці Мікалая Дзядка звярнулася ў ДВП МУС, каб даведацца, якія памеры камеры прадугледжаны нормамі ўмоў утрымання асуджаных у ПКТ і ці не парушаюцца яны ў дачыненні да палітвязня.
24.07.2015 Касацыйная скарга палівязня Юрыя Рубцова не задаволена, будзе пададзена наглядная скарга
24 ліпеня Брэсцкі абласны суд пакінуў касацыйную скаргу палітвязня Юрыя Рубцова на рашэнне суда Пружанскага раёна без задавальнення, а прысуд без зменаў.
23.07.2015 Да палітзняволенага Мікалая Дзядка з другой спробы патрапіў адвакат
Па словах бацькі палітвязня, Аляксандра Дзядка, сустрэча і размова была кароткай – каля паўгадзіны. – Скаргаў ён не выказваў пакуль, усё нармальна.
22.07.2015 У Бярозе пададзена заяўка на пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўкі на пікеты 4 жніўня праваабаронцы падаюць ужо чацвёрты год запар. Для іх гэта асаблівы дзень, бо менавіта ў гэтую дату ў 2011 годзе быў арыштаваны іх калега Алесь Бяляцкі. Нягледзячы на яго вызваленне, праваабаронцы збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці, пакуль за кратамі будуць палітвязні.
22.07.2015 Марына Адамовіч: "Адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Статкевіча парушае заканадаўства"
Жонка вязня Мікалая Статкевіча і кіраўнік яго групы, Марына Адамовіч звяртае ўвагу, што адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнню Статкевіча кандыдатам на пасаду Прэзідэнта парушае Выбарчы кодэкс.
17.07.2015 Брэст: чарговая акцыя ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча (фота)
У дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі, які адзначаецца ў 16 дзень кожнага месяца, на рэкламных тумбах каля найбольш ажыўленых вуліц Брэста з'явіліся вялікія плакаты ў падтрымку Мікалая Статкевіча.
13.07.2015 Мікалай Дзядок. Горкі прысмак калоніі ў Горках
Два месяцы, як Мікалай Дзядок знаходзіцца ў папраўчай калоніі г. Горкі. За гэты час палітвязень быў змешчаны ў штрафны ізалятара 5 разоў і агулам за 50 дзён адсядзеў там 42 сутак. Зараз М. Дзядок пераведзены у памяшканне камернага тыпу на 6 месяцаў.
10.07.2015 Палітвязень Юры Рубцоў зноў абвясьціў галадоўку
З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім і ўмоваў утрыманьня ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка Рубцова Ядвіга.
07.07.2015 Больш за месяц няма звестак ад Ігара Аліневіча
Абмежаванне камунікацыі зняволеных – гэта адна з найбольш распаўсюджаных форм уціску. Праваабаронцы звязваюць склаўшуюся сітуацыю таксама і з распачатай выбарчай кампаніяй.
06.07.2015 Вэнтылятар, майткі і халоднае абціраньне — як выжываюць у сьпёку зьняволеныя
Анамальная сьпёка назіраецца ў Беларусі ўжо некалькі дзён. Ніякіх дажджоў, а тэмпэратура дасягае 30–32 градусаў.
06.07.2015 Палітвязьні — хто гэта такія?
Усякі раз, калі тэма палітзьняволеных закранаецца на міжнародным узроўні, беларускае кіраўніцтва з зайздроснай упартасьцю сьцьвярджае: маўляў, цяпер не савецкія часы, «палітычных» у сучаснай Беларусі няма, а ёсьць людзі, якіх саджаюць па крымінальных справах, і потым ужо за кратамі яны, так бы мовіць, становяцца палітычнымі дзеячамі. Што думаюць на гэты конт удзельнікі перадачы — зь нядаўніх асуджаных ды колішніх турэмных начальнікаў, а таксама з былых савецкіх палітзьняволеных?
05.07.2015 Алесь Бяляцкі: Беларускія ўлады дзейнічаюць савецкімі карнымі метадамі
Шэраг дэмакратычных структураў аб’ядналіся вакол ініцыятывы вылучэння Статкевіча і на сёлетніх выбарах. Гэта мае стаць праявай салідарнасці і прыцягнуць увагу грамадства да праблемы палітвязняў, на якіх па-ранейшаму ў месцах зняволення аказваецца ціск.










