Навіны на тэму: палітвязьні
13.08.2015 Баранавіцкія актывісты наведалі бацьку Мікалая Статкевіча і павіншавалі яго з Днём нараджэння сына
"Ён добра ведае пра заяву Аляксандра Лукашэнкі пра свайго сына, але не верыць словам кіраўніка дзяржавы. Статкевіч-старэйшы добра ведае, што ад яго сына, найперш, патрабуюць пакаяння, а на гэта ён ніколі не пойдзе".
12.08.2015 Далучайцеся да акцыі да дня народзінаў Мікалая Статкевіча!
Сёння Мікалай Статкевіч адзначае чарговы Дзень Народзінаў у турме, у адзіночнай камеры, дзе не бачыць вольнага неба. З гэтай нагоды недзяржаўныя арганізацыі разам з роднымі палітвязня ладзяць акцыю салідарнасці - #Sky4Statkievich.
12.08.2015 Iгару Аліневічу ізноў пагражае спагнанне ў калоніі
На гэты раз на Ігара Аліневіча склалі рапарт “за хаджэнне не па форме”. Цяпер чакаецца рашэнне аб меры спагнання за гэтае “парушэнне”.
12.08.2015 Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць навучання
Ліст з правіламі дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ не прапусцілі да зняволенага сябра ГА “БАЖ” Яўгена Васьковіча. Канверт вярнуўся заклеены скотчам, з пазнакай “В. не положено. См. в нутри”
11.08.2015 Юрыя Рубцова перавялі ў бабруйскую калонію
Пра перавод ПЦ "Вясна" стала вядома 11 жніўня. Былы палітвязень папраўчай калоніі №2 Алесь Бяляцкі кажа, што Юрыю Рубцову там будзе не проста праз прэсінг з боку адміністрацыі, які ён спазнаў на сабе.
11.08.2015 Баранавічы: першы раз віншавальную тэлеграму Статкевічу прынялі без пярэчанняў і дадатковых кансультацый
"Раней тэлеграмы Мікалаю Статкевічу зусім не хацелі браць, сцвярджаючы, што ў турмы віншавальныя тэлеграмы не прымаюцца, аднак пасля скаргі прынялі. Другі раз таксама не хацелі прымаць на беларускай мове, але ўсё ж прынялі, бо запатрабаваў кнігу скаргаў і прапаноў".
10.08.2015 Білборды з напамінам пра палітвязняў ля беларускай мяжы
Каля ўсіх буйных аўтамабільных памежных пераходаў на тэрыторыі Польшчы, на мяжы з Беларуссю, з’явіліся білборды з выявамі беларускіх палітычных вязняў.
05.08.2015 Алесь Бяляцкі: Словам Лукашэнкі аб вызваленні Статкевіча верыць не варта
Кіраўнік ПЦ “Вясна” пракаментаваў сайту charter97.org выказванні прэзідэнта Лукашэнкі падчас інтэрв'ю журналістам незалежных СМІ адносна лёсу палітвязня Мікалая Статкевіча.
05.08.2015 У Гародні правялі акцыю ў падтрымку палітвязняў
Інфармацыйную акцыю ў падтрымку палітычных вязняў правялі праваабаронцы Цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінскага камітэту ў Гародні.
05.08.2015 Гомель: салідарнасць мацней за рэпрэсіі
Праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка правялі 4 жніўня ў абласным цэнтры дзве акцыі падтрымкі палітычных вязняў.
04.08.2015 Баранавічы: акцыя салідарнасці з палітвязнямі
Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты зладзілі інфармацыйную акцыю з мэтйю інфармавання пра наяўнасць палітычных вязняў у Беларусі і патрабаваннем іх вызвалення.
04.08.2015 Пікет у падтрымку палітвязняў насупраць КДБ
Сёння, у Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у атачэнні міліцэйскай эліты і кадэбоўскіх відэааператараў у цэнтры Менска насупраць будынку КДБ прайшоў пікет салідарнасці з палітвязнямі з патрабаваннем іх вызвалення.
04.08.2015 Віленская акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі (фота)
У Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Вільні адбылася акцыя, зладжаная Беларускім домам правоў чалавека і праваабарончай арганізацыяй Freedom House.
04.08.2015 Юры Рубцоў: колькасць прагулак абмяжоўваецца, а ежа - нізкай якасці
Палітзняволены Юры Рубцоў паведаміў жонцы, якая яго наведвала ў СІЗА г. Баранавічы аб тым, што колькасць прагулак неабгрунтавана абмяжоўваецца, зняволеным даюць ежу нізкай якасці.
01.08.2015 Бярозаўскі райвыканкам забараніў пікет, бо лічыць салідарнасць з палітвязнямі экстрэмізмам
У адмове за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Тарасюка пазначаецца, што ў адпаведнасці з Законам РБ ад 4 студзеня 2007 года “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” дзяржаўныя органы абавязаны прымаць меры, накіраваныя на выяўленне і ліквідацыю прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць экстрэмісцкай дзейнасці.










