Навіны на тэму: палітвязьні
23.08.2015 Прэзідэнт Еўрапарламента: Вызваленне палітвязняў - запознены крок
Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц вітаў навіну аб вызваленні беларускіх палітвязняў. Але выказаў меркаванне, што дадзенага кроку не дастаткова для перагляду стасункаў з Беларуссю.
23.08.2015 Яўгена Васьковіча ў Бабруйску сустракалі родныя і сябры (фота)
Вечарам 22 жніўня Яўген Васьковіч прыбыў на бабруйскі аўтавакзал. Тут яго чакалі родныя і сябры, калегі па газеце "Бабруйскі кур'ер", грамадскія актывісты і журналісты. Хлопца сустрэлі кветкамі і абдымкамі.
23.08.2015 Валянцін Стэфановіч: момант вызвалення палітвязняў абраны не выпадкова
Вызваліўшы Мікалая Статкевіча і яшчэ пецярых палітвязняў, Аляксандр Лукашэнка чакае крокаў у адказ з боку ЕС і ЗША, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні ПЦ "Вясна".
23.08.2015 ЕС чакае ад уладаў Беларусі зняцця з вызваленых палітвязняў усіх абмежаванняў грамадзянскіх і палітычных правоў
22 жніўня вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёханэс Хан зрабілі сумесную заяву з нагоды вызвалення палітвязняў.
22.08.2015 ПЦ «Вясна» вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне палітычных вязняў – Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова, і заклікае беларускія ўлады да наступных крокаў, скіраваных на паляпшэнне сітуацыі ў галіне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, заявіў намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч.
20.08.2015 “Падарунак” на дзень народзінаў: Следчы камітэт прад’явіў абвінавачванні фігурантам па “справе графіцістаў”
Сёння Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 КК за нанясенне беларускамоўных графіці і запэцкванне бігборду.
19.08.2015 Маці Яўгена Васьковіча: "У сына ўсё добра, спадзяемся на хуткае вызваленне"
Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч распавяла карэспандэнту «Магілёўскай вясны», што атрымала ліст ад сына, у яго ўсё добра:
19.08.2015 У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў (дакумент)
Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" падавалі 14 ліпеня заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету ў абарону беларускіх палітвязняў. Днямі слонімскі грамадскі актывіст Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама.
18.08.2015 Адвакатка пра калёнію Рубцова: Ня самы горшы варыянт
Палітвязень Юры Рубцоў ужо больш за тыдзень знаходзіцца ў папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску, куды яго этапавалі з баранавіцкага СІЗА.
17.08.2015 Міжнародныя праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Азербайджана адмены прысуду Лэйле і Арыфу Юнус
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма FIDH і OMCT, заявіла, што рашуча асуджае гэтыя прысуды, як і вынесеныя раней іншым азербайджанскім праваабаронцам з мэтай падаўлення крытычных галасоў.
17.08.2015 Цэнзура не прапускае лісты да Мікалая Статкевіча
Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч 15 жніўня атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Мікалая Статкевіча. У лісце Мікалай Статкевіч паведаміў, што замест апошняга пісьма ад Барыса Вырвіча ён атрымаў пусты канверт.
16.08.2015 Брэст: салідарнасць з Мікалаем Статкевічам (фота)
Дзень салідарнасці адзначылі дэмакратычныя актывісты ў Брэсце. Яны расклеілі на гарадскіх прыпынках, дошках аб'яваў партрэты палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Такім чынам была выказана падтрымка Статкевічу, які пяты год знаходзіцца ў турме.
14.08.2015 Алесь Бяляцкі: Жадаю Юрыю Рубцову пратрымацца мудра і годна
Палітвязня Юрыя Рубцова перавялі ў Бабруйскую калонію №2. Пра ўмовы ўтрымання зняволеных у ёй і пра стасункі адміністрацыі да палітвязняў сайту charter97.org распавялі былыя вязні калоніі — праваабаронца Алесь Бяляцкі і моладзевы лідар Андрэй Кім.
14.08.2015 Павел Сапелка: МУС адвольна, без дастатковага абгрунтавання скарачае і без таго абмежаваныя правы зняволеных
Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ.
13.08.2015 «Мікола Дзядок мае патрэбу ў нашай падтрымцы!» — дэпутат Бундэстагу
Нямецкі палітык, дэпутат Бундэстагу ад партыі зялёных Мануэль Сарацын заклікаў да салідарнасьці зь беларускім палітвязьнем.










