Навіны на тэму: палітвязьні
10.08.2016 Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным
Мы яшчэ раз падцвярджаем сваю пазіцыю, якая заключаецца ў тым, што дзеянні Уладзіміра Кондруся не могуць быць кваліфікаваныя па арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь, а тэрмін даўніны па іншых артыкулах КК, па якіх яны маглі б быць кваліфікаваны, сыйшоў.
08.08.2016 Міхаілу Жамчужнаму вынесена першае спагнанне
Міхаіл Жамчужны таксама паведаміў, што атэстацыйная камісія не пацвердзіла ягоны ранейшы статус “асобы, якая стала на шлях выпраўлення”.
22.07.2016 ПЦ "Вясна" патрабуе спыніць пераслед Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага ў зняволенні
Адпаведны зварот кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі 22 ліпеня накіраваў міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору Беларусі.
08.07.2016 Мікалай Статкевіч: Гэта ў пэўнай ступені акцыя салідарнасці з былымі палітвязнямі!
Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень Мікалай Статкевіч падаў дакументы ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні сябе кандыдатам у дэпутаты.
07.07.2016 Чырвоная бірка, рапарт за 2 кавалкі хлеба, перашкоды ў атрыманні медыцынскай дапамогі. Міхаіл Жамчужны заяўляе пра моцны ціск у ПК-14
У апошніх лістах палітвязень Міхаіл Жамчужны паведамляе пра пачатак ціску на яго “па ўсіх франтах”.
27.06.2016 Палітвязня Міхаіла Жамчужнага прызналі асобай, схільнай да экстрэмізму
Пра гэта заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №14 ў Навасадах, напісаў у лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка.
08.06.2016 Павел Сапелка: Пытанне рэабілітацыі былых палітвязняў нікуды не знікла
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка распавёў пра магчымую рэабілітацыю былых палітвязняў.
21.04.2016 Міхаіл Жамчужны атрымаў кнігі ад Святланы Алексіевіч
Паводле палітвязня, выбар паміж харчовай пасылкай і творамі Нобелеўскай лаурэаткі, абумоўлены жорсткімі нормамі Крымінальна-выканаўчага кодэкса, ім быў зроблены без роздумаў.
28.03.2016 У Азербайджане праваабаронца Інтыгам Аліеў выходзіць на свабоду
28 сакавіка ў Азербайджане выходзіць на свабоду яшчэ адзін палітвязень. Адвакат Інтыгама Аліева заявіў, што будзе дамагацца поўнай рэабілітацыі падабароннага ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.
14.03.2016 Крымінальная справа Алеся Міхалевіча прыпыненая
Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч паведаміў пра гэта ў Фэйсбуку. Ён застаецца ў статусе абвінавачванага, следчыя дзеянні больш не вядуцца, але справу могуць аднавіць у любы момант.
19.02.2016 Праваабаронцы "Вясны" патрабуюць неадкладна вызваліць калегу Інтыгама Аліева
Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" далучыліся да акцыі Amnesty International, накіраваўшы паслу Азербайджана ў Беларусі зварот у сувязі з пагаршэннем здароўя азербайджанскага вязня сумлення Інтыгама Аліева.
11.02.2016 Павел Севярынец: Рэабілітацыя палітвязняў – гэта патрабаванне справядлівасці
“Рэабілітацыя “палітычных” – гэта, хутчэй, праблема нацыянальнага масштабу, чым асабістая”, – кажа былы палітвязень Павел Севярынец.
08.02.2016 У справе Юрася Рубцова Урад Беларусі не бачыць палітыкі
Урад Беларусі адказаў на скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, якая зарэгістравана ад імя былога палітвязня Юрася Рубцова.
03.02.2016 Міхаіл Жамчужны: Мне пашэнціла з высокапастаўленымі кваліфікаванымі “ворагамі”
2 лютага Міхаіл Жамчужны, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, прыслаў ліст з турмы на волю віцебскаму правабаронцу Леаніду Свеціку.
02.02.2016 Блог Насты Лойкі: Салідарнасьці пост
Пакуль усе абмяркоўваюць тэму міліцэйскага беззаконьня, мяккія прысуды “графіцістам” ды вядуць спрэчкі пра “трушны анархізм”, у мяне кліч аб салідарнасьці.










