Навіны на тэму: палітвязьні
10.10.2016 “Прызнанне Пальчыса палітвязнем дае шанец хлопцу хутчэй выйсці на волю…”
Былыя палітычныя зняволеныя распавядаюць сайту palitviazni.info, што яны думаюць з нагоды надання Эдуарду Пальчысу статуса палітычнага зняволенага і выказваюць свае прагнозы наконт перспектыў крымінальнай справы.
06.10.2016 Жонка Пальчыса: Нельга казаць “Ён не хоча быць палітычным вязнем”
Жонка блогера Эдуарда Пальчыса, якога праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітычным вязнем, патлумачыла пазіцыю мужа адносна гэтага статуса.
05.10.2016 Эдуард Пальчыс - палітычны зняволены. Сумесная заява праваабарончых арганізацый
Мы лічым, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару.
21.09.2016 ЕС патрабуе аднаўлення ў правах былых палітвязняў
Пра гэта гаворыцца ў прысвечаным Беларусі раздзеле дакладу пра сітуацыю з правамі чалавека ў свеце, ухваленага 20 верасня Саветам Еўрасаюза, піша БелаПАН.
20.09.2016 Міхаіл Жамчужны атрымаў адказ ад Вярхоўнага суда на наглядную скаргу
У адказе на скаргу палітвязня намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч адзначыў, што прысуд Міхаілу Жамчужнаму вынесены ў адпаведнасці з заканадаўствам.
19.09.2016 “У “справе Кондруся” гандлёвы сцэнар – самы верагодны…”
Былыя палітвязні заклікаюць пісаць лісты Уладзімеру Кондрусю, які ўтрымліваецца ў мінскім СІЗА на Валадарскага і абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 году, а таксама прагназуюць магчымае развіццё падзей.
12.09.2016 Яшчэ адна вялікая страта для ўсіх нас – Юры Хадыка
11 верасня пайшоў з жыцця вядомы палітык, доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар, адзін з першых палітвязняў (http://palitviazni.info/viazen/juryj-hadyka) незалежнай Беларусі Юры Хадыка.
01.09.2016 Перадача справы Кондруся ў суд адкладаецца
Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, напрыканцы жніўня Пракуратура горада Мінска вярнула справу Уладзіміра Кондруся следчаму для правядзення дадаткова папярэдняга расследавання.
01.09.2016 Міхаіл Жамчужны выказаў падзяку праваабаронцам за падтрымку
Палітвязень Міхаіл Жамчужны распавёў у чарговым лісце да Леаніда Свеціка пра апошнія падзеі ў сваім жыцці за кратамі.
24.08.2016 Якія перспектывы “справы Кондруся”?
“Паціху ён выходзіць з доўгатэрміновай галадоўкі, якую трымаў на знак пратэсту супраць свайго зняволення”, – распавёў сайту palitviazni.info юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна“ Павел Сапелка.
23.08.2016 Мікалай Дзядок: Жыццё за кратамі ўжо ніколі не будзе “вельмі далёка”
Год таму, 22 жніўня 2015 г., выйшлі на волю палітвязні Мікалай Дзядок,Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў і Мікалай Статкевіч. Мікалай Дзядок распавёў сайту palitviazni.info пра год жыцця на волі і турэмныя ўспаміны.
16.08.2016 Міхаіл Жамчужны накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд
“Такім чынам, праваахоўнымі органамі былі штучна створаны ўмовы, якія правакавалі мяне на здзяйсненне аналагічных дзеянняў з мэтай далейшага стварэння доказаў здзяйснення больш цяжкіх злачынстваў”.
12.08.2016 Алесь Бяляцкі заклікае да салідарнасці з палітвязнем Уладзімірам Кондрусем
Кіраўнік ПЦ “Вясна” даслаў паштоўку Уладзіміру Кондрусю і заклікае ўсіх выказаць словы падтрымкі палітвязню, які ўтрымліваецца ў мінскім СІЗА на Валадарскага і пачаў выходзіць з галадоўкі.
12.08.2016 Валянцін Стэфановіч: Справа Уладзіміра Кондруся – палітычная
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прынялі заяву аб прызнанні крымінальнага пераследу Уладзіміра Кондруся палітычна матываваным і прызнанні яго палітычным зняволеным.
10.08.2016 Знясіленага галадоўкай Уладзіміра Кондруся перавялі ў турэмны шпіталь
10 жніўня бацькі Уладзіміра Кондруся паведамілі ПЦ "Вясна", што іх сына перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь і, па словах доктара, яго ўдалося ўгаварыць на выхад з галадоўкі.










