Навіны на тэму: палітвязьні
23.08.2017 Кыргызстан: Адкладзенае судовае слуханне па справе пра дом Азімжана Аскарава - форма ціску на вязня сумлення
"Улады Кыргызстана спачатку пазбавілі Азімжана Аскарава свабоды, цяпер спрабуюць адабраць права на адзіны дом у яго і яго сям'і. Цяпер зацягваецца разгляд скаргі на рашэнне пра арышт дома ... Гэта цяжка расцаніць інакш як працяг ганебнай кампаніі пераследу праваабаронцы..."
16.08.2017 Палітвязьня Паліенку пасадзілі ў ШЫЗА на 4 дні за адмову мыць прыбіральню
Актывістка Марына Насенка распавяла Свабодзе пра чарговы ліст ад Зьмітра Паліенкі, прызнанага праваабаронцамі палітвязьнем.
10.08.2017 З пачатку жніўня Міхаіл Жамчужны двойчы змешчаны ў ШІЗА: 5 і 10 сутак
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Міхаіл Жамчужны пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі ўжо другі раз змешчаны ў ШІЗА.
02.08.2017 Гары Паганяйла: Не выключана, што палітвязні выйдуць на волю раней часу…
Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавядае пра рэпрэсіўныя хвалі ў Беларусі, справу “Белага Легіёна” і беларускіх палітвязняў.
24.07.2017 Міхаіл Жамчужны: Этап быў складаны, на выжыванне
У лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка палітвязень распавядае пра асаблівасці свайго этапавання і пра першыя ўражанні з новага месца адбыцця пакарання.
19.07.2017 Міхаіл Жамчужны: “За 1 гадзіну заказалі на этап. Хутчэй за ўсё ў Горкі”
Да гэтага часу адвакат палітвязня Міхаіла Жамчужнага ня ведае дакладнага месца ўтрымання свайго падабароннага.
14.07.2017 "Калі ў Беларусі ўрад хоча імітаваць дэмакратыю, то ў Азербайджане - ужо скончыў імітацыю"
Пра бягучую сітуацыю і становішча праваабаронцаў у Азербайджане «Вясне» распавёў былы палітычны вязень, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі Анар Мамедлі. Наш госць упершыню наведаў Беларусь на мінулым тыдні, яго візіт быў звязаны з удзелам у Паралельным форуме грамадзянскай супольнасці АБСЕ ў Мінску.
13.07.2017 Мікалай Дзядок: Нічога добрага гэты перавод для Міхаіла Жамчужнага не прынясе
Былы палітвязень Мікалай Дзядок каментуе інфармацыю пра перавод палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Горацкую калонію №9 і з уласнага вопыту распавядае пра ўмовы ўтрымання ў самым суровым месцы пазбаўлення волі ў Беларусі.
13.07.2017 Адвакат не знайшоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Ваўкавыскай калоніі
Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на планаванае спатканне ў Папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага года пасля пераводу з калоніі ў Навасадах.
30.06.2017 Праваабаронцы пра важнае. Як вызначаюць палітвязняў?
Прапануем відэазапіс публічнай лекцыі ўкраінска-беларускага эксперта Уладзіміра Яворскага, які прымаў удзел у працы групы праваабаронцаў з сямі краінаў Еўропы і СНД па фармуляванні крытэраў вызначэння статуса "палітычны вязень".
19.06.2017 Бацька Зміцера Паліенкі: У сына звычайнае жыццё ў калоніі…
Бацька палітвязня Зміцера Паліенкі, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2, распавёў сайту palitviazni.info пра ўмовы ўтрымання сына.
02.06.2017 Юрыю Рубцову не далі палітычны прытулак у Нямеччыне
Палітэмігранту Юрыю Рубцову нямецкія ўлады адмовіліся даць палітычны прытулак.
17.05.2017 Міхаіл Жамчужны: Збіраюся падаваць сустрэчны іск на адміністрацыю калоніі ў Навасадах
Перавод у Ваўкавыскую калонію палітвязень расцэньвае, як перамогу над адміністрацыя калоніі ў Навасадах.
16.05.2017 На Змітра Паліенку ў калоніі начапілі «жоўтую бірку экстрэміста»
Сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2, даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім распавёў, што на яго начапілі жоўтую «бірку экстрэміста».
03.05.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калонію ў Ваўкавыску
Праваабаронца Таццяна Рэвяка атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага ліст без адваротнага адрасу, на канверце прастаўлены штэмпель “Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, СІЗА-6”.










