Навіны на тэму: палітвязьні
21.10.2017 Праваабаронцы падзяліліся досведам выкарыстання крытэраў вызначэння палітвязняў
Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень» было прынятае ў 2013 годзе на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме. Падчас цяперашняга форуму праваабаронцы Уладзімір Яворскі і Валянцін Стэфановіч падзяліліся досведам выкарыстання гэтых крытэраў.
21.10.2017 «Еду ў Магадан» і «Бунт батанікаў» — турэмная традыцыя беларускай літаратуры
У Вільні ў межах IV Форума праваабаронцаў адбылася прэзентацыя дзвюх першых кніг з серыі "Беларуская турэмная літаратура", якой апякуецца ПЦ "Вясна". Пра мерапрыемства распавядае “Новы час”.
18.10.2017 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШЫЗА. У аўторак - суд па пераводзе яго ў турму
Пасля месячнага ўтрымання ў памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў ужо два спагнанні – кожнае па 10 сутак ШЫЗА. 24 кастрычніка суд разгледзіць пытанне аб пераводзе яго на турэмныя ўмовы ўтрымання.
02.10.2017 Палітвязня Ігара Комліка выпусцілі з СІЗА пад падпіску
Бухгалтара Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) увечары 2 кастрычніка вызвалілі з СІЗА №1 Мінска ў сувязі са зменай меры стрымання на падпіску аб нявыездзе.
22.09.2017 Бяляцкі заклікаў ДВП гарантаваць захаванне асноўных правоў і свабодаў палітвязню Жамчужнаму
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звярнуўся ў Дэпартамент выканання пакаранняў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні Міхаілу Жамчужнаму тых ўмоваў адбыцця пакарання, пры якіх яго бяспека і захаванне асноўных правоў і свабодаў былі б гарантаваныя.
21.09.2017 Таццяна Рэвяка: Жамчужнага могуць перавесці ў турму
Праваабаронца Таццяна Рэвяка распавядае сайту palitviazni.info пра тое, як “прэсуюць” палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
19.09.2017 Мінгарсуд не знайшоў падстаў для адмены рашэння па ўтрыманні пад вартай Ігара Комліка
У Мінскім гарадскім судзе 19 верасня разглядалася касацыйная скарга на рашэнне суда Партызанскага раёна сталіцы аб змяненнні меры стрымання ў дачыненні да прафсаюзнага актывіста Ігара Комліка.
19.09.2017 Святлана Комлік: Чакаю і веру ў мужа
Больш за паўтара месяцы Святлана Васільеўна Комлік штодзень чакае вестак ад мужа, прафсаюзнага актывіста і галоўнага бухгалтара РЭП Ігара Комліка. Яго абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і на час следства пакінулі за кратамі следчага ізалятара №1.
16.09.2017 Ігар Комлік абскардзіў меру стрымання, аднак яго ўсё адно пакінулі пад вартай
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 15 верасня суд Партызанскага раёна разгледзеў скаргу Ігара Комліка на меру стрымання пад вартай.
14.09.2017 Пасля 29 сутак у ШІЗА палітвязень Міхаіл Жамчужны на месяц накіраваны ў ПКТ
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, пасля пераводу ў калонію ў Горках палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо чатыры разы быў змешчаны ў штрафны ізалятар. Пасля выхаду з ШІЗА яму было вынесена чарговае спагнанне – адзін месяц змяшчэння ў памяшканне камернага тыпу.
12.09.2017 Алесь Бяляцкі: Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі
Падчас выступу ў Варшаве кіраўнік ПЦ “Вясна” нагадаў, што ў Беларусі ёсць тры палітвязні – Ігар Комлік, Зміцер Паліенка ды Міхаіл Жамчужны, і міжнародная грамадскасць не павінна пра гэта забываць. Тым не менш, апошнім часам Захад усё больш схільны не рэагаваць востра на рэпрэсіі ў Беларусі.
11.09.2017 У Бабруйску пішуць лісты Ігару Комліку
Грамадзянскія актывісты, сябры незалежнага прафсаюзу і проста жыхары Бабруйска, каб падтрымаць Ігара Комліка, які ўжо больш за месяц сядзіць у СІЗА на Валадарскага, адпраўляюць палітвязьню лісты і паштоўкі.
08.09.2017 Сын палітвязня Ігара Комліка: У мяне шмат чаго ад бацькі
Сын арыштаванага прафсаюзнага актывіста РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін распавядае пра бацькавае захапленне, а таксама ўзгадвае некаторыя эпізоды ягонага працоўнага шляху і сямейнага жыцця.
24.08.2017 Amnesty International: Дзмітрый Паліенка — вязень сумлення
Amnesty International заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Дзмітрыя Паліенку, зняволенага выключна за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду слова і свабоду мірных сходаў.
23.08.2017 Civil Rights Defenders: Беларусь мусіць зняць абвінавачванні з Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders выступіла з асуджэннем пераследу прадстаўнікоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Ігара Комліка і зняць усе абвінавачванні супраць яго і Генадзя Фядыніча.










