Навіны на тэму: палітвязьні
18.05.2018 Валанцёрская служба ПЦ “Вясна” далучаецца да глабальнай акцыі салідарнасці Amnesty International
У панядзелак 21 траўня ў Мінску плануецца адбыцца мерапрыемства, прысвечанае хуткаму дню нараджэння вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі.
17.05.2018 Поўная ізаляцыя: Жамчужны не атрымлівае лістоў з волі, ягоная карэспандэнцыя не выходзіць з калоніі
Пасля змяшчэння палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў ПКТ ён атрымаў адзіны ліст, датаваны 10 кастрычніка 2017 года, некалькі навагодніх паштовак і лістоў, якія былі дасланы яму падчас шматмесячнага ўтрымання ў ШІЗА. Ніводнага ліста ад сяброў, калег і знаёмых, якія былі б датаваныя апошнім месяцам, Жамчужны не атрымліваў.
11.05.2018 "Лісты палітвязняў" паказалі бабруйчанам
Дзесятага траўня бабруйчанам прэзентавалі выставу “Лісты палітвязняў”, падчас якой адбылася сустрэча з былымі палітвязнямі Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і Яўгенам Васьковічам.
10.05.2018 Amnesty International заявіла пра глабальную акцыю ў падтрымку вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі
“Давайце паспрабуем падарыць яму свабоду!”, - заклікае міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, распачынаючы глабальную акцыю ў падтрымку вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі.
02.05.2018 “Змітра Паліенку не далячылі…”
“Змітра “паднялі” ў атрад, але яго ногі (экзэмы на іх) не далячылі”, – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка актывіста Марына Насенка.
25.04.2018 Зміцер Дашкевіч: Горацкая калонія “праславілася” даўно…
Былы палітычны зняволены Зміцер Дашкевіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, ці ёсць шанц у палітвязняў выйсці з-за кратаў раней часу, пра “справу Жамчужнага” і ціск на “палітычных” у Горацкай калоніі.
24.04.2018 Міхаіла Жамчужнага змясцілі яшчэ на два месяцы ў ПКТ і адмовілі ў пераводзе ў іншую калонію
ПЦ “Вясна” стала вядома, што 10 красавіка адміністрацыя калоніі №9 у г. Горкі вынесла палітвязню Міхаілу Жамчужнаму чарговае – ужо 27 спагнанне – у выглядзе дву' месяцаў змяшчэння ў ПКТ.
24.04.2018 Палітвязьня Зьмітра Паліенку перавялі са шпіталя ў калёнію
Зьмітра Паліенку з Жодзінскага шпіталя перавялі ў Бабруйскую калёнію, дзе ён адбывае двухгадовы тэрмін за напад па міліцыянта. У Жодзінскім шпіталі палітвязень лячыў нагу.
26.03.2018 Палітвязня Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна
Адміністрацыя калоніі больш не можа хаваць праблемы са здароўем палітвязня – 27 сакавіка Дзмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню.
20.03.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны зноў у ШІЗА
Гэта ўжо 24 спагнанне ў дачыненні да палітвязня, вынесенае адміністрацыяй калоніі №9 г. Горкі меньш, чым за год знахожання ў ёй.
19.03.2018 Апеляцыйная скарга на меру стрымання Аюба Ціціева адхіленая
Вярхоўны суд Чачэнскай Рэспублікі раніцай 19 сакавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на працяг арышту праваабаронцы Аюба Ціціева, паведамляе ПЦ “Мэмарыял”.
15.03.2018 Горацкі суд не бачыць падстаў для задавальнення скаргаў Міхаіла Жамчужнага
У судзе Горацкага раёна 13 сакавіка адбыўся разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя яму спагнанні ў верасні-кастрычніку 2017 года адміністрацыяй калоніі №9.
14.03.2018 Галасы стагоддзя: Сяргей Ханжанкоў
Першым лаўрэатам, які быў узнагароджаным медалём імя знакамітага палітзняволенага і дысідэнта Сяргея Ханжанкова, стала грамадская актывіста Ніна Багінская. Узнагароджанне адбылося ўчора, 13 сакавіка, у дзень нараджэння чалавека, які меў намер падарваць радыёглушыльную вежу ў Менску.
14.03.2018 Назіральнай камісіі перакрылі доступ да палітвязняў: сустрэцца з Жамчужным не ўдалося
Адміністрацыя Горацкай ПК №9 не дала грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Магаблвыканкама сустрэцца з палітвязнем Міхаілам Жамчужным.
13.03.2018 Amnesty International занепакоена станам здароўя палітвязня Дзмітрыя Паліенкі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю ў падтрымку беларускага вязня сумлення Дзмітрыя Паліенкі. 23-гадовы актывіст “апынуўся ва ўмовах, якія пагаршаюць стан яго здароўя”, у прыватнасці, звязаныя з астмай і адсутнасцю медыцынскай дапамогі ў сувязі з ранай, якую вязень атрымаў у калоніі.










