Навіны на тэму: палітвязьні
11.12.2018 Выстава "Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён" адкрыецца ў Гародні
Выставу адкрыюць праваабаронца і літаратарка Паліна Сцепаненка, а таксама адмысловы госць - старшыня правабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, былы палітвязень.
07.12.2018 Лісты салідарнасці Міхаілу Жамчужнаму – падтрымайма палітвязня!
Віцебскія праваабаронцы павіншавалі адзінага ў краіне палітвязня, свайго калегу і земляка Міхаіла Жамчужнага з Сусветным днём правоў чалавека. Пра гэта паведамляе “Віцебская Вясна”.
06.12.2018 Справу Зміцера Паліенкі адправілі на дапрацоўку
Пра гэта ён даведаўся калі прыехаў у суд. Негледзячы на тое, што сёння ў судзе не было нават матэрыялаў справы актывіста, будынак суда Заводскага раёна быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі ў спецыяльнай форме.
26.11.2018 Зміцер Паліенка: Ужо дасталі матузкі, а пазней рэзка адпусцілі
Былога палітвязня затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Суд адбудзецца 6 снежня.
26.11.2018 У Воршы адкрылася выстава "Лісты палітвязняў"
На яе адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і ўкладальніца выставы Паліна Сцепаненка.
26.11.2018 Тры дні ў Чачні: місія салідарнасці беларускіх праваабаронцаў з Аюбам Ціціевым
Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Сяргей Сыс пабывалі з місіяй салідарнасці ў Чачні, дзе пяты месяц у Шалінскім гарадскім судзе разглядаецца крымінальная справа кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева.
21.11.2018 Зміцер Паліенка: Лекцыі ў міліцыі прынцыпова ігнарую
Былы палітвязень, які нядаўна выйшаў на волю, распавёў, што знайшоў сабе працу і больш не ходзіць на лецыі ў РУУС Заводскага раёна г. Мінска.
13.11.2018 Адзіны беларускі палітвязень не пакідае сценаў штрафнога ізалятара
Адзіны на сёння беларускі палітвязень Міхаіл Жамчужны, пасля выхаду з памяшкання камернага тыпу (ПКТ), куды яго змясцілі на месяц за шматлікія парушэнні рэжыму, працягвае атрымліваць спагнанні ад адміністрацыі папраўчай калоніі №9, што ў Горках.
05.11.2018 Зміцер Паліенка: Штовечар павінен слухаць лекцыі ў міліцыі
Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які выйшаў на волю 24 кастрычніка, распавёў сайту palitviazni.info, чым ён зараз займаецца і што ў планах.
30.10.2018 Прадстаўніцы Amnesty International сустрэліся з былым вязнем сумлення
У Міжнародны дзень салідарнасці палітвязняў на офісе “Вясны” адбылася сустрэча прадстаўніц міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International са Зміцерам Паліенка.
25.10.2018 Паштоўкі “Міжнароднай амністыі” аператыўнікі дэманстратыўна рвалі на шматкі на вачах у Паліенкі
Сацыяльны актывіст і ўдзельнік анархісцкага руху Зміцер Паліенка, які па адбыцці пакарання выйшаў на волю 24 кастрычніка, сустрэўся з праваабаронцамі “Вясны”.
25.10.2018 Алег Сянцоў атрымаў прэмію Сахарава
Як паведамляюць naviny.by, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны расійскім судом да 20 гадоў турмы па абвінавачванні ў тэрарызме, стаў лаўрэатам прэміі Сахарава, якую ўручае Еўрапарламент.
24.10.2018 Мінус адзін: на волю выйшаў палітвязень Зміцер Паліенка
Палітвязень Зміцер Паліенка раніцай 24 кастрычніка выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі ў Бабруйску. “Праз гадзіну Зміцер будзе на вакзале”, - паведаміла ў фэйсбуку ягоная сяброўка Марына Насенка.
19.10.2018 Палітвязень Паліенка выйдзе на волю праз тыдзень
Зміцер Паліенка – сацыяльны актывіст з Мінска. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка 2016 г. у Мінску і быў гвалтоўна спынены міліцыяй.
12.10.2018 Магілёўскія праваабаронцы правялі інфармацыйную акцыю ды прыезду Пуціна
Пасля забароны на пікет магілёўскія праваабаронцы Аляксей Колчын і Аляксандр Буракоў правялі інфармацыйную акцыю.










