Навіны на тэму: палітвязьні
10.06.2019 Палітвязень Жамчужны: Спадзяюся, чарговая ізаляцыя ў ШІЗА будзе нядоўгай
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў чарговы ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Той піша, што 21 траўня ў яго завяршыўся трохмесячны тэрмін ПКТ, а наперадзе яго чакаюць 2-3 месяцы ШІЗА. Ён асцерагаецца, што з-за гэтага перапіска можа зноў ускладніцца.
04.06.2019 Што новага ў палітвязня Жамчужнага? Ізноў штрафны ізалятар і патрэба ў вітамінах
Колькі часу на гэты раз палітвязень правядзе ва ўмовах ШІЗА да чарговага ПКТ, Міхаіл не прагназуе, але спадзяецца, што не 80-100 сутак, як раней, а нашмат менш. Таму, пакуль нейкі час ён правядзе без магчымасці весці перапіску, паколькі такой магчымасці будзе пазбаўлены.
27.05.2019 Палітвязень Міхаіл Жамчужны: "Працягваю змагацца за жыццё!"
Пасля двухмесячнага перапынку віцебскі праваабаронца Леанід Свецік атрымаў доўгачаканы ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
15.05.2019 Палітвязень Жамчужны напісаў пра “адлігу” ў стасунках з кіраўніцтвам калоніі
Міхаіл Жамчужны паведамляе, што са зменай кіраўніцтва калоніі палітыка ўстановы ў дачыненні да яго “пацяплела” – стала добразычліва-ветлівай, прынамсі вонкава. На звароты палітвязня пачалі адказваць пісьмова і са спасылкамі на законы.
04.05.2019 Палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымае медаль да 100-годдзя БНР?
Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калоніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць палітвязня медалём у гонар БНР-100 “за дзейнасць на карысць свабоднай і незалежнай Беларусі”.
19.04.2019 Да палітвязня Жамчужнага не даходзяць лісты
Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены яшчэ 21 лютага. Заўваг да адміністрацыі калоніі ён не мае, усё ў тым жа рэжыме. Здароўе таксама ў парадку.
17.04.2019 Праваабаронца прасіў амніставаць Жамчужнага – яму адказалі аб амністыі па арт. 328
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся да дэпутатаў беларускага Парламента з прапановай унесці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных па артыкулах 375, 376 і 431 Крымінальнаг кодэкса, паводле якіх адбывае цяпер пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны. У адказе з Палаты – ні слова пра згаданыя артыкулы і Жамчужнага. Дэпутаты напісалі аб магчымасці ўжывання “акту гуманізму” да асуджаных па арт. 328 КК.
10.04.2019 Пасля скаргаў Жамчужнага ў калоніі палепшылася харчаванне
Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.
27.02.2019 Міхаіл Жамчужны змешчаны ў ПКТ на тры месяцы
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Міхаіл Жамчужны бліжэйшыя тры месяцы правядзе ў памяшканні камернага тыпу. Туды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.
13.02.2019 “Куды павязуць: у турму ці ў лес за кальцавую?” Пісьменнікі ўзгадалі свой турэмны досвед
У Мінску на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 12 лютага адкрылася выстава “Лісты палітвязням: ад 1996 года да нашых дзён”. Падчас імпрэзы вядомыя беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і былыя палітычныя зняволеныя Алесь Бяляцкі, Зміцер Дрозд і Уладзімір Някляеў падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё за кратамі.
30.01.2019 У Мінску прайшла прэзентацыя зборніка турэмных эсэ Паўла Севярынца
У Мінску на праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 29 студзеня былы палітвязень, палітык і пісьменнік Павел Севярынец прэзентаваў зборнік сваіх апавяданняў “Каменнае сэрца”, які стаў шостай кнігай з серыі “Беларуская турэмная літаратура”.
21.01.2019 Весткі ад палітвязня Жамчужнага: усё, як звычайна - штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу
Большасць спагнанняў былі накладзеныя на Міхаіла Жамчужнага за за адмову пайсці ў атрад пасля ШІЗА. Палітвязень такім чынам засцерагаецца ад правакацый у дачыненні да яго, якія б маглі панізіць сацыяльны статус сярод зняволеных.
24.12.2018 Кіраўніца грамадскай назіральнай камісіі схлусіла пра сустрэчу з палітвязнем
Праваабарончы сайт mspring.online піша аб тым, што Таццяна Краўчанка, кіраўнік рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі, падчас семінара «Грамадскі кантроль за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы» схлусіла пра тое, што яна размаўляла з палітвязнем Міхаілам Жамчужным.
19.12.2018 #БезПраваНаРасправу: "Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду”
На прыкладзе Міхаіла Жамчужнага паспрабуем падрабязна разабрацца, як праз пагрозы, правакацыі і расправы пенітэнцыярная сістэма Беларусі ламае няўгодных зняволеных.
14.12.2018 “Дзелімся былым. Што было, як было... А як яшчэ будзе!”
„Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён” – выстава пад такой назвай адкрылася ў Гародні. Яе падрыхтаваў Цэнтр даследвання грамадзянскай суполнасці Беларусі.










