Навіны на тэму: палітвязьні
16.04.2020 Патрабуем неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязня Піліпа Шаўрова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго
Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай, у якой патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да Піліпа Шаўрова з адменай меры стрымання і вызвалення яго з-пад варты.
15.04.2020 «Усюды перамагу: і ў навуцы, і ў турме», – Міхаіл Жамчужны
Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч паведаміла, што атрымала ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага адразу два лісты. Па яе словах, у лістах адчуваецца яго аптымістычны настрой.
14.04.2020 Палітвязень Іван Комар цяпер на каранціне. Што гэта значыць?
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Івана Комара этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў Магілёўскай вобласці. З 6 па 20 красавіка ён знаходзіцца на карантыне.
08.04.2020 FIDH: Праваабаронцы павінны быць неадкладна вызваленыя з месцаў зняволення
У сувязі з імклівым распаўсюджваннем эпідэміі новага каранавіруса COVID-19, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі выступілі з заявай, у якой нагадваюць пра абавязак ўрадаў забяспечыць бяспеку і здароўе зняволеных, і запускаюць глабальную кампанію #ForFreedom за вызваленне праваабаронцаў.
08.04.2020 Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію
Віцебскія праваабаронцы паведамляюць, што яны перасталі атрымліваць лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаванне ў Горацкую калонію, мяркуе праваабаронца Леанід Свецік.
07.04.2020 Палітвязень Мікіта Емельянаў: Перадачы нечым апрацоўваюць
Палітвязень паведаміў на волю ў лісце, што не збіраецца прасіць памілавання, і гэта яго прынцыповае рашэнне, піша palitviazni.info. Таксама ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай турме падчас пандэміі каранавірусу.
06.04.2020 У Дзмітрыя Паліенкі пачалася "хатняя хімія". На якіх умовах?
Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо пачаў адбываць пакаранне ў рэжыме “хатняй хіміі” ўжо з 2 красавіка.
31.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пра правы чалавека ў сувязі з сітуацыіяй пандэміі падчас COVID-19 — у новым выпуску.
28.03.2020 Следcтва адмовіла палітвязню Жамчужнаму ў атрыманні пасылак і спатканнях
Віцебскі гарадзкі аддзел Следчага камітэту РБ адмовіў праваабаронцу Леаніду Свеціку ў кароткатэрміновай сустрэчы з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, а таксама – у перадачы палітвязню харчова-рэчавай пасылкі. Свецік лічыць, што следчы фармальна паставіўся да ягонай просьбы, праігнараваўшы прынцып гуманізму.
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся 17 сакавіка ў Віцебскі гарадзкі
27.03.2020 Павел Сапелка: Нягледзячы на змякчэнне прысуду Емельянаў і Комар, па-ранейшаму, палітвязні
Значнае змякчэнне прысуду - гэта відавочны вынік жорсткай крытыкі, якой праваабарончая супольнасць Беларусі падвергла прысуд суда першай інстанцыі.
26.03.2020 Мінгарсуд разгледзіць апеляцыю Комара і Емяльянава. Што не так са справай палітвязняў?
На падставе прававога абгрунтавання пазіцыі "Вясны" па прысуду палітвязняў, распавядаем, што не так са справай Івана Комара і Мікіты Емельянава.
17.03.2020 Палітвязень Жамчужны: Неўзабаве вярнуся ў калонію…
Да 20-га сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны будзе знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам у чарговым лісце з СІЗА-2.
05.03.2020 У Віцебскім СІЗА-2 не дазволілі зрабіць перадачу для Жамчужнага і адмовілі ў спатканні
Віцебскія праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік зьвярнуліся з просьбай да адміністрацыі СІЗА №2, дзе зараз знаходзіцца палітвязень Міхаіл Жамчужны, даць ім кароткатэрміновае спатканьне з ім. Таксама яны прасілі дазволіць зрабіць для яго перадачу і пералічыць на ягоны асабісты рахунак сродкі. Праваабаронцам далі дазвол толькі на пералік грошай, паведамляе "Віцебская Вясна".
03.03.2020 Прызначана дата разгляду апеляцыйных скаргаў Емяльянава і Комара
Мінскі гарадскі суд прызначыў на 27 сакавіка разгляд апеляцыйных скаргаў на прысуды анархістам Мікіту Емяльянаву і Івану Комару. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла актывістка Яна Чуліцкая.
27.02.2020 Пяць фактаў пра новых палітвязняў Беларусі
"Вясна" сабрала пяць цікавых фактаў па кейсу Мікіты Емельянава і Івана Комара: пра суд, палітычны складнік і іншыя.










