Навіны на тэму: палітвязьні

Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі па вызваленні Севярынца

03.07.2020 Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі па вызваленні Севярынца

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі па вызваленні вязня сумлення сустаршыні партыі БХД Паўла Севярынца, які адбывае адміністрацыйны арышт з 7 чэрвеня.

Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

02.07.2020 Стала вядома, у чым абвінавачваюць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыку абвінавачваюць у адмываньні грошай, ухіленні ад сплаты падаткаў і даванні хабару, паведамляе "Радыё Свабода".

У Гродне на 15 сутак асудзілі Сяргея Ціханоўскага, на 10 — Дзмітрыя Фурманава. Як гэта было?

01.07.2020 У Гродне на 15 сутак асудзілі Сяргея Ціханоўскага, на 10 — Дзмітрыя Фурманава. Як гэта было?

Распачаўся адміністрацыйны разгляд справы па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы) ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Прычына — інцыдэнт 29 траўня ў Гродне, з-за якога Ціханоўскага затрымалі, а потым завялі крымінальную справу.

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным

01.07.2020 Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным

Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.

Экстранае паведамленне адваката Мікалая Статкевіча

01.07.2020 Экстранае паведамленне адваката Мікалая Статкевіча

30 чэрвеня з лідарам Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і кіраўніком партыі «Народная Грамада» Мікалаем Статкевічам у СІЗА МУС №1 у Менску, куды ён пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання, сустрэўся ягоны абаронца - адвакат Уладзімір Сазанчук.

Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем

30.06.2020 Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем

Праваабаронцы патрабуюць ягонага неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

29.06.2020 Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.

Блогеры Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў і Ігар Лосік – на Валадарцы

29.06.2020 Блогеры Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў і Ігар Лосік – на Валадарцы

Як паведамляе "Брэсцкая Вясна", блогераў падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў група парушаючых парадак або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справа тычыцца падзей у Гродна 29 траўня, калі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі і яго паплечнікі.

Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар

26.06.2020 Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар

У чацвер, 25 чэрвеня, стала вядома пра ўзбуджэнне чатырох новых крымінальных справах у дачыненні да блогераў. Так, крымінальныя справы заведзеныя на адміністратара тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга” Ігара Лосіка, слуцкага блогера Уладзіміра Няронскага, блогера ютуб-канал MozgON Уладзіміра Цыгановіча і брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна.

Мікіта Емяльянаў пра галадоўку Івана Камара: Трэба тройчы падумаць, перш чым так паступаць

25.06.2020 Мікіта Емяльянаў пра галадоўку Івана Камара: Трэба тройчы падумаць, перш чым так паступаць

Як паведаміла ПЦ "Вясна" Марына Касінерава, нядаўна палітвязня Мікіту Емяльянава наведаў адвакат.

Палітвязень Жамчужны: Выносіць парушэнні перасталі, пакаранняў не было

23.06.2020 Палітвязень Жамчужны: Выносіць парушэнні перасталі, пакаранняў не было

Палітвязень Міхаіл Жамчужны скардзіцца на тое, што пасля прыбыцця ў Горацкую калонію з Віцебскага абласнога СІЗА №2 перапіска з аднадумцамі і калегамі-праваабаронцамі так і не наладзілася.

Тэрмін у карцэры Сяргею Ціханоўскаму працягнулі за павуцінне ў камеры

23.06.2020 Тэрмін у карцэры Сяргею Ціханоўскаму працягнулі за павуцінне ў камеры

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў карцэры ўжо 11 дзён. Паводле адваката, ён атрымаў два спагнанні, кожнае — па сем сутак. Першае далі за парушэнне рэжыму. Другое — ужо ў карцэры, за дрэнную прыборку.

Віктару і Эдуарду Бабарыкам прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе

21.06.2020 Віктару і Эдуарду Бабарыкам прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе

Затрыманаму прэтэндэнту ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта і экс-старшыні праўлення Белгазпрамбанка Віктару Бабарыку, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 20 чэрвеня прад'явілі абвінавачванне. Пра гэта паведаміў interfax.by адзін з яго адвакатаў Дзмітрый Лаеўскі. У гэты ж дзень каманда Віктара Бабарыка падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю яго кандыдатам у прэзідэнты.

Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня

20.06.2020 Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня

Блогер youtube-канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня. Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла яго жонка Святлана Ціханоўская.

Патрабуем неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы

19.06.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства