Навіны на тэму: палітвязьні
14.07.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пачаўся пераслед удзельнікаў велапрабегу. Колькасць палітвязняў расце. А знаходжанне ў ЦІП прыраўноўваецца да катаванняў.
14.07.2020 Палітвязня Сяргея Ціханоўскага зноў змясцілі ў карцар
Блогера Сяргея Ціханоўскага зноў змясцілі ў карцар СІЗА №1. Гэтым разам за тое, што не пагаліўся.
13.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітычнага вязня Дзмітрыя Папова
У сувязі з прад’яўленнем 10 ліпеня 2020 г. абвінавачвання па ч. 1 арт. 342 КК мадэратару сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, грамадзяніну Расіі Дзмітрыю Папову праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае яго палітычным зняволеным.
10.07.2020 Анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі: "Мы заклікаем Еўропу дзейнічаць усімі легальнымі спосабамі"
Па ініцыятыве дэпутатаў Еўрапейскага парламента 10 ліпеня праходзіць анлайн-сустрэча салідарнасці з беларусамі “Час для пераменаў”.
10.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Паўла Севярынца!
Супольная заява праваабарончых ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі
10.07.2020 Палітзняволенай Алене Карагачавай прад'явілі абвінавачванне
Былой памочніцы Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку Алене Карагачовай, якая знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 9 ліпеня прад'явілі абвінавачванне, паведамляе TUT.BY. Яе падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Алена адмаўляе сваю віну. Пра гэта паведаміў яе адвакат Уладзімір Сазанчук. Іншыя падрабязнасці распавесці абаронца не змог - у яго падпіска аб неразгалошанні.
10.07.2020 Дэпутаты парламентаў краін ЕС стануць “хроснымі” беларускіх палітвязняў
9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
10.07.2020 Праваабаронцы: Сяргей Спарыш – палітычны зняволены
Актывіста партыі “Народная грамада” Сяргея Спарыша, у адносінах да якога ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК, праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.
09.07.2020 Палітвязняў Баброўскага і Навуміка выпусцілі з СІЗА. Яны вяртаюцца дадому
З СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя і вязні сумлення, якія праходзяць па так называемаей "справе Ціханоўскага", Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Ім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе.
08.07.2020 Мікалаю Статкевічу і блогеру Дзмітрыю Казлову прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ
Палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзмітрыю Казлову, вядомаму як «Шэры кот», 8 ліпеня прадʼявілі афіцыйнае абвінавачанне, паведаміў "Радыё Свабода" адвакат Уладзімер Сазанчук.
08.07.2020 Абвінавачванне запрасіла для Юрыя Дзмітрыева 15 гадоў калоніі строгага рэжыму
7 ліпеня на спрэчках у Петразаводскім гарадскім судзе бок абвінавачвання запытаў 15 гадоў калоніі строгага рэжыму для кіраўніка Карэльскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Мемарыял" Юрыя Дзмітрыева.
07.07.2020 Праваабаронца: Еўрапарламенту неабходна патрабаваць ад беларускіх уладаў спынення рэпрэсій
Валянцін Стэфановіч прыняў удзел у пасяджэнні Падкамітэта па правах чалавека Еўрапейскага парламента па сітуацыі ў Беларусі.
07.07.2020 Блогеру Пятрухіну прад'явілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што берасцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну прад’яўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу – 342, 369 і 391.
07.07.2020 Фігуранта "справы Ціханоўскага" Арцёма Сакава змясцілі ў карцар і прысудзілі новыя "суткі"
Палітычнага зняволенага, фігуранта справы па ч. 1 арт. 342 КК Арцёма Сакава, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску, змясцілі на пяць дзён у карцар, а таксама яму прысудзілі новыя “суткі” адміністрацыйнага арышту.
06.07.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення затрыманых сябраў ініцыятыўнай групы В. Бабарыкі – Алены Карагачавай і Дзмітрыя Карака
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў заяве аб прызнанні В. Бабарыкі і затрыманых сябраў ягонай ініцыятыўнай групы ад 19 чэрвеня 2020 г. заўляюць аб прызнанні Алены Карагачавай і Дзмітрыя Карака палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення.










