Навіны на тэму: палітвязьні
10.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення Марыі Калеснікавай, Максіма Знака і Іллі Салея
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
10.09.2020 У Беларусі чатыры жанчыны-палітзняволеныя. За што іх пераследуе дзяржава?
Па стане на раніцу 10 верасня ў Беларусі налічваецца 55 палітычных зняволеных. Чатыры з іх — жанчыны. «Вясна» сабрала гісторыі палітычных зняволеных жанчын Беларусі.
09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў
Безумоўна, мы жадаем справядлівасці, і тое самае патрабуюць грамадзяне Беларусі. Яны патрабуюць, каб тыя, хто ўчыняў масавыя злачынствы супраць беларусаў, былі пакараныя. Патрабуюць свабодных выбараў і выхаду палітычных зняволеных на волю.
08.09.2020 Заклікаем да неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні грамадзян, а таксама вызвалення ўсіх палітзняволеных
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
07.09.2020 Дэпутаты Бундэстага сталі “хроснымі” Эдуарда Бабарыкі, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, яшчэ тры дэпутаты Бундэстага Германіі сталі “хроснымі” для беларускіх палітвязняў.
04.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
01.09.2020 Палітвязню Паўлу Севярынцу прад'явілі абвінавачванне
Cузаснавальніку партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і палітвязню Паўлю Севярынцу прад’яўленае абвінавачванне па частцы 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
31.08.2020 Фігуранта "справы Ціханоўскага" Вяргілія Ушака адправілі адбываць "суткі" за гродзенскі пікет 29 траўня
Вяргілія Ушака затрымалі 31 жніўня для адбыцця адміністрацыйнага арышта за інцыдэнт 29 траўня ў Гродне на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Вяргілій, які знаходзіцца ў статусе абвінавачанага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса па гэтай жа справе, мусіць адбыць сем сутак адміністрацыйнага арышту.
28.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
19.08.2020 Пяць палітвязняў па "справе Ціханоўскага" перавялі ў СІЗА ў Жодзіне
Па стане на 19 жніўня праваабаронцам "Вясны" вядома, што пяць палітычных зняволеных па "справе Ціханоўскага" перавялі з мінскага следчага ізалятара №1 у СІЗА ў Жодзіне.
19.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
19.08.2020 У Віталя Шклярава з'явіўся "хросны" бацька
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую арганізавала швейцарска-нямецкае праваабарончае НДА “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, дэпутат нямецкага Бундэстага Эрхард Грундль запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Віталя Шклярава.
18.08.2020 Libereco: Беларусь павінна неадкладна вызваліць усіх палітвязняў
Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя “Libereco – Партнёрства за правы чалавека” заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас выбараў і ў паслявыбарчы перыяд як перадумову для далейшага дыялогу як унутры краіны, так і за яе межамі.
18.08.2020 СІЗА працягвае перашкаджаць Ціханоўскаму ў доступе да інфармацыі. Нават у Дзень народзінаў палітвязня
Адміністрацыя следчага ізалятара №1 у Мінску працягвае перашкаджаць таму, каб у палітвязня Сяргея Ціханоўскага з'явіўся ў камеры доступ да інфармацыі праз тэлебачанне. Цяпер супрацоўнікі ізалятара адмаўляюцца прымаць для яго тэлеантэну.
08.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Віталя Шклярава
У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што затрыманы паліттэхнолаг Віталь Шкляраў абвінавачваецца па ч.1 і арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным.










