Навіны на тэму: палітвязьні
22.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволенай, праваабаронцы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай
Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці
22.09.2020 Суд пакінуў без задавальнення скаргу каардынатаркі “Вясны” Марфы Рабковай
У судзе Партызанскага раёна Мінска 22 верасня разглядалася скарга каардынатаркі Валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфы Рабковай на неабгрунтаванае затрыманне.
21.09.2020 Дэпутаты з Польшчы і Германіі сталі “хроснымі” палітвязняў Андрэя Новікава, Уладзіміра Цыгановіча і Дзмітрыя Казлова
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Томаш Франкоўскі (Еўрапейскі парламент, Польшча), Францыска Брантнер (Бундэстаг Германіі) і Ніклас Ніенас (Еўрапейскі парламент, Германія) сталі “хроснымі” палітычных зняволеных у Беларусі.
19.09.2020 Праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову перавялі на "Валадарку"
Каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, якая знаходзіцца ў статусе падазраванай па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса, перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
18.09.2020 Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя
Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях.
18.09.2020 Максіму Знаку прад'яўлена абвінавачванне. Палітвязень абвясціў галадоўку ў СІЗА
Адвакату і члену прэзідыума Каардынацыйнага савета Максіму Знаку прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. У знак нязгоды з абвінавачваннямі адвакат абвясціў галадоўку.
18.09.2020 "Да гэтага года Юра, як і большасць людзей у нашай краіне, быў апалітычны". Гісторыя палітвязня
Палітвязень Юры Савіцкі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне, а ў ноч з 9 на 10 жніўня выйшоў з сябрамі на мітынг у Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў. Цяпер Юрыя абвінвачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
17.09.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
17.09.2020 Марыі Калеснікавай прад’яўленае абвінавачванне
Сябру Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыі Калеснікавай 16 верасня прад'явілі абвінавачванне.
15.09.2020 "Здымаў на тэлефон, у справе — кінуў палку ў АМАП". Як пінчука абвінавачваюць у масавых беспарадках
36-гадовага Рамана Багнаўца абвінавачваюць ва ўдзеле масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня. Сястра Рамана распавяла "Вясне", як яе брат аказаўся фігурантам справы аб масавых беспарадках.
13.09.2020 У палітвязня Шклярава некалькі дзён трымаецца высокая тэмпература і кашаль — яму адмоўлена ў тэсце на COVID-19 і флюараграфіі
У паліттэхнолага Віталя Шклярава, які знаходзіцца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, некалькі дзён трымаецца высокая тэмпература і кашаль, піша Naviny.by.
11.09.2020 "Штаб на 17-м паверсе гасцініцы "Беларусь". За што дзяржава пераследуе дваіх сяброў?
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Расказваем гісторыю палітвязняў Андрэя Пазняка і Антона Бяленскага.
11.09.2020 Затрыманым супрацоўнікам PandaDoc прад'яўленае абвінавачванне
Сёння чатыром затрыманым супрацоўнікам PandaDoc было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 209 КК). Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам, піша TUT.BY.
11.09.2020 Дэпутаты з Літвы, Нідэрландаў і Швейцарыі падтрымалі беларускіх палітвязняў
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou яшчэ тры дэпутаты з Еўропы сталі “хроснымі” палітвязняў у Беларусі патрабуюць неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі, Аляксандра Арановіча і Аляксандра Францкевіча.
10.09.2020 Віцэ-спікерка Бундэстага Германіі Клаўдзія Рот стала “хроснай” Марыі Калеснікавай
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”, віцэ-спікерка Бундэстага Германіі стала “хроснай” Марыі Калеснікавай.










