Навіны на тэму: палітвязьні
14.10.2020 "Трэба працягваць змагацца за правы палітвязняў". Фільм пра праваабаронцу Марфу Рабкову
Прайшоў амаль месяц з моманту затрымання праваабаронцы "Вясны", каардынатаркі Валанцёрскай службы арганізацыі Марфы Рабковай. Яна была затрымана 17 верасня і змешчаная пад варту. Марфе прад'явілі абвінавачванне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай, а Amnesty International — вязнем сумлення.
14.10.2020 «Гэта было ўжо не збіццё, гэта былі катаванні». Пяць гісторый палітвязняў «Пінскай справы»
"Вясна" сустрэлася са сваякамі пінскіх палітвязняў у Баранавічах каля СІЗА, куды яны прыехалі ўсе разам, каб перадаць сваім блізкім перадачы. Мы пагутарылі з імі і нам удалося даведацца гісторыі пяці палітычных зняволеных пінчукоў. З чаго пачалася "Пінская справа", як яе фігурантамі сталі Вячаслаў Рагашчук, Алена Маўшук, Станіслаў Міхайлаў, Алег Рубец і Данііл Богнат, што яны пішуць у сваіх лістах — чытайце ў нашым матэрыяле.
13.10.2020 Вызвалілі яшчэ двух палітвязняў — супрацоўнікаў PandaDoc
13 кастрычніка змененая мера стрымання двум фігурантам справы PandaDoc — галоўны бухгалтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап сёння вернуцца дадому. Раней, Нагадаем, на волю выйшаў дырэктар менскага офіса кампаніі Дзмітрый Рабцэвіч, ён быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ.
13.10.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Рок за жыццё", ператрусы ў незалежных журналістаў і кампанія па вызваленні каардынатарка Валанцёрскай службы Вясны Марфы Рабковай.
13.10.2020 Дэпутаты з Бельгіі і Германіі падтрымалі беларускіх палітвязняў
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Самуэль Кагалаці, Дзітмар Кёстэр і Урсула Гродэн-Краніх сталі “хроснымі” Аляксандра Шабаліна, Алены Маўшук і Паўла Пяскова.
13.10.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня, валанцёра ПЦ “Вясна” Андрэя Чапюка
Заява беларускай праваабарончай супольнасці
12.10.2020 Пасля Акрэсціна прабыў у вазку каля двух тыдняў. Гісторыя пераследу палітвязня Івана Красоўскага
18-гадовы актывіст анархісцкага руху Іван Красоўскі быў затрыманы ў жніўні і жорстка збіты сілавікамі, пасля чаго трапіў у бальніцу і доўгі час перасоўваўся на інвалідным вазку. У канцы верасня яго зноў затрымалі, але цяпер яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
12.10.2020 “Апазналі па відэа”. Яшчэ аднаго пінчука ўзялі пад варту па справе аб масавых беспарадках
Праваабаронцам “Вясны” вядома, што пасля акцый пратэсту 9-10 жніўня каля Пінскага гарвыканкама былі заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках мінімум на 11 чалавек, сярод іх — 27-гадовы пінчук Сяргей Ляжэнка, які яшчэ два з паловай тыдні таму быў на волі.
12.10.2020 Двух палітвязняў выпусцілі з СІЗА КДБ на волю. Ім змянілі меры стрымання
Беларускае дзяржаўнае тэлебачанне паведаміла, што 11 кастрычніка са следчага ізалятару КДБ выпусцілі на волю двух палітычных зняволеных: сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага і дырэктара мінскага офісу кампаніі PandaDoc Дзмітрыя Рабцэвіча.
09.10.2020 “Марфу фактычна трымаюць у закладніцах”. За праваабаронцу “Вясны” паручыліся амаль 200 чалавек
Праваабаронцы “Вясны” у межах кампаніі за вызваленне палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай сабралі 190 паручальніцтваў беларусаў і беларусак. У хуткім часе паручальніцтвы з хадайніцтвам аб змяненні меры стрымання Марфы будуць перададзеныя ў Следчы камітэт.
08.10.2020 Фотафакт. Ніна Багінская паручылася за праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову
У межах кампаніі паручылася за праваабаронцу "Вясны" вядомая 73-гадовая палітычная актывістка Ніна Багінская. Актывістка лічыць, што ў такія складаныя часы ў Беларусі важна праяўляць салідарнасць з беларусамі, якія пераследуюцца па палітычных матывах, усімі магчымымі спосабамі.
07.10.2020 Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 20 новых палітычных зняволеных
Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.
06.10.2020 Падпішыце паручальніцтва за праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову!
Мы, праваабаронцы "Вясны", распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за праваабаронцу Марфу Рабкову ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 8 кастрычніка. На падставе паручальніцтваў Марфу могуць вызваліць з-пад варты з СІЗА, дзе яна ўтрымліваецца амаль два тыдні.
06.10.2020 У палітвязня Шклярава пагоршылася здароўе, ён перахварэў на каранавірус
Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасля захворвання на COVID-19 у СІЗА.
05.10.2020 Пастаяў у счэпцы – крымінальная справа. Гісторыя палітвязня Алега Мазгова
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Адным з палітвязнем з'яўляецца 25-гадовы спартсмен Алег Мазгоў. За ўдзел у мітынгу 9 жніўня ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Санкцыя гэтай нормы прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў. Жонка Алега распавяла яго гісторыю "Вясне".










