Навіны на тэму: палітвязьні

Дэпутаткі з Літвы, Германіі і Аўстрыі далучыліся да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

23.10.2020 Дэпутаткі з Літвы, Германіі і Аўстрыі далучыліся да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou дэпутаткі Раса Юкнявічэне, Эва Эрнст-Дзедзіч і Дэлара Буркхардт сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Юрыя Уласава, Марыны Глазавай і Алега Мазгова.

Марыя Калеснікава: "Ведаю дакладна – усё будзе добра!"

23.10.2020 Марыя Калеснікава: "Ведаю дакладна – усё будзе добра!"

Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Лабковіч атрымаў адказ на свой ліст да сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, якая у статусе падазраванай па крымінальнай справе, знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА г. Жодзіна.

Маці палітвязня Арцёма Касакоўскага: «Цяпер пераканалася, што выхавала сына правільна»

22.10.2020 Маці палітвязня Арцёма Касакоўскага: «Цяпер пераканалася, што выхавала сына правільна»

"Вясна" пагутарыла з маці палітвязня Арцёма Касакоўскага – Святланай Мікалаеўнай.

Нямецкія і аўстрыйскія дэпутаты ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі

21.10.2020 Нямецкія і аўстрыйскія дэпутаты ўзялі шэфства над беларускімі палітвязнямі

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Юрген Хардт, Лукас Мандль і Райнхольд Лапатка сталі “хроснымі” Ігната Сідорчыка, Дзяніса Кірэшчанкі і Дзяніса Чыкалёва.

На маёмасць пінскіх палітвязняў накладваюць арышт. Толькі блытаюць паміж сабой абвінавачаных

21.10.2020 На маёмасць пінскіх палітвязняў накладваюць арышт. Толькі блытаюць паміж сабой абвінавачаных

У пінскіх палітвязняў праходзяць дома ператрусы. Следчыя апісваюць іх маёмасць і накладаюць на яе арышт. Аднак пры ўручэнні адпаведных дакументаў блытаюць фігурантаў "пінскай справы": праводзяць ператрус у доме аднаго чалавека, а пастанову ўручаюць іншага. 

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 9 новых палітычных зняволеных

21.10.2020 Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 9 новых палітычных зняволеных

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

«Супрацоўнік АМАПа апускаецца на плітку тангенцыйна». Пракурор апратэстоўвае прысуд палітвязню Паўлу Пяскову

20.10.2020 «Супрацоўнік АМАПа апускаецца на плітку тангенцыйна». Пракурор апратэстоўвае прысуд палітвязню Паўлу Пяскову

Пракурор Сяргей Габруковіч, які выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе маладзечанцаў, абвінавачаных па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, прынёс пратэст на прысуд палітвязню Паўлу Пяскову.

Праваабаронца "Вясны": Вызваленыя пад хатні арышт застаюцца палітвязнямі

19.10.2020 Праваабаронца "Вясны": Вызваленыя пад хатні арышт застаюцца палітвязнямі

Умовы хатняга арышту трох палітзняволеных суправаджаюцца шэрагам абмежаванняў: ім нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца нават з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам. Праваабаронцы «Вясны» заяўляюць, што пры такіх умовах утрыманне палітычных зняволеных разглядаецца як у месцы несвабоды.

Быў актыўным у телеграм-чатах. 25-гадовы барысаўчанін стаў фігурантам справы "аб масавых беспарадках"

19.10.2020 Быў актыўным у телеграм-чатах. 25-гадовы барысаўчанін стаў фігурантам справы "аб масавых беспарадках"

Фігурантам справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) стаў 25-гадовы барысаўчанін Сяргей Брыль. Па словах яго дзяўчыны Анастасіі, на яго распачалі крымінальную справу з-за ўдзелу 9 і 10 жніўня ў мітынгах і за актыўнасць у телеграм-чатах як "Водители 97%". Дзяўчына Сяргея Брыля распавяла «Вясне» гісторыю яго пераследу.

Вызваленыя палітвязні Віталь Шкляраў і Лілія Уласава

19.10.2020 Вызваленыя палітвязні Віталь Шкляраў і Лілія Уласава

19 кастрычніка стала вядома, што паліттэхнолаг Віталь Шкляраў і медыятарка Лілія Уласава выйшлі на волю.

Палітвязню Іллі Салею змянілі меру стрымання. Ён на волі

17.10.2020 Палітвязню Іллі Салею змянілі меру стрымання. Ён на волі

Адвакат Ілля Салей, затрыманы па крымінальнай справе аб закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца дома.

Палітвязня Паўла Пяскова аштрафавалі за вераснёвае шэсце ў Маладзечне

16.10.2020 Палітвязня Паўла Пяскова аштрафавалі за вераснёвае шэсце ў Маладзечне

У судзе Маладзечанскага раёна 16 кастрычніка судзілі палітвязня Паўла Пяскова паводле артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у вераснёвым шэсці, піша "Рэгіянальная газета".

Стан палітвязня Вячаслава Рагашчука ў СІЗА пагаршаецца. Родныя настойваюць на яго шпіталізацыі

16.10.2020 Стан палітвязня Вячаслава Рагашчука ў СІЗА пагаршаецца. Родныя настойваюць на яго шпіталізацыі

Сястра палітвязня Вячаслава Рагашчука паведаміла "Вясне", што 13 кастрычніка атрымала ліст ад брата, дзе ён працягвае скардзіцца на сваё здароўе. Лекар у СІЗА сказала яму, што гэта можа быць "кровазліццё, страсенне мозгу або траўма галавы". Родныя Вячаслава настойваюць, што яму неабходна паўнавартаснае абследаванне галавы для належнага лячэння ў адпаведнасці з дыягназам. Яны асцерагаюцца пагаршэння стану яго здароўя.

Заключэнне праваабаронцаў "Вясны" па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева

15.10.2020 Заключэнне праваабаронцаў "Вясны" па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева

Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" назіралі за крымінальным працэсам над Паўлам Пясковым і Уладзіславам Еўсцігнеевым, абвінавачаным па ч.2 арт. 363 КК Рэспублікі Беларусь (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з прымяненіме гвалту). У выніку Павел Пяскоў быў асуджаны на 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, Уладзіслаў Еўсцігнееў - на 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Гісторыя палітвязня Расціслава Стэфановіча – архітэктара, які хацеў, каб беларусаў пачулі

15.10.2020 Гісторыя палітвязня Расціслава Стэфановіча – архітэктара, які хацеў, каб беларусаў пачулі

"Вясна" працягвае распавядаць гісторыі палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства