Навіны на тэму: палітвязьні
05.11.2020 Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 19 новых палітычных зняволеных
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
04.11.2020 Як родныя беларускіх палітвязняў чакаюць іх вызвалення з турмаў
Пра тое, як жывуць сем’і гэтых людзей і як яны чакаюць родных і блізкіх з турмаў, расказала «Настоящее время».
04.11.2020 Сябры Бундэстагу сталі "хроснымі" палітвязняў Уладзіслава Еўсцігнеева, Міхаіла Жамчужнага і Уладзіслава Карэцкага
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, дэпутаты Бундэстага Саскія Эскен (СПДГ), Гізела Мадэрла (ХДС) і Герхард Цыкенхайнер (Бюндніс90/Зялёныя) сталі новымі “хроснымі” яшчэ трох беларускіх палітвязняў: Уладзіслава Еўсцігнеева, Міхаіла Жамчужнага і Уладзіслава Карэцкага.
04.11.2020 Малюе планеты для блізкіх і верыць у перамены. Бацькі пра палітвязня Андрэя Папова
Па стане на 4 лістапада ў Беларусі 101 чалавек прызнаныя палітвязнямі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. 23-гадовы мінчанін Андрэй Папоў быў затрыманы два разы: у ноч з 9 на 10 жніўня і першага верасня. Пасля другога затрымання на волю ён так і не выйшаў – яму прад'явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ) і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Бацькі Андрэя Папова распавялі "Вясне" пра хобі сына, лісты з СІЗА і пра тое, чаму яны ім ганарацца.
03.11.2020 Родныя палітвязня Вячаслава Рагашчука: Яму неабходна абследаванне, у СІЗА ён просіць аб дапамозе
Сястра палітвязня Вячаслава Рагашчука паведаміла "Вясне", што яго стан здароўя ў баранавіцкім СІЗА пагаршаецца. У апошнім лісце ён напісаў, што, акрамя шуму і звону ў галаве, цяпер у яго яшчэ "па раніцах вочы жаўтаватыя і ў роце кіслым аддае", а таксама пачаў балець бок жывата.
02.11.2020 50-ы "хросны" беларускага палітвязня: Катрын Гёрынг-Экард стала "хроснай" праваабаронцы Андрэя Чапюка
У рамках кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай НДА “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, Катрын Гёрынг-Экард узяла на сябе абавязак “хроснай” беларускага праваабаронцы, валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка.
30.10.2020 Яшчэ тры палітвязні атрымалі “хросных” сярод еўрапейскіх дэпутатаў
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Марцін Шульц (Бундэстаг, Германія), Анджэй Галіцкі (Еўрапейскі парламент, Польшча) і Юрген Мартэнс (Бундэстаг, Германія) сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў Андрэя Войніча, Сяргея Коршуна і Уладзіміра Дударава.
29.10.2020 "Жыве для іншых і бачыць у гэтым шчасце". Мама аб палітычнай зняволенай Ганне Сунгуравой
Па стане на 29 кастрычніка ў Беларусі 101 чалавек прызнаныя палітвязнямі. "Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Ужо больш за месяц пад вартай у СІЗА на Валадарскага ў Мінску знаходзіцца палітычная зняволеная Ганна Сунгурава, якой выстаўленае абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ). Мама Ганны Анжэла распавяла «Вясне» аб захапленнях і жыццёвай пазіцыі сваёй дачкі.
29.10.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Марыі Бабовіч і Дзяніса Граханава
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
28.10.2020 «Масавыя беспарадкі» на дзве гадзіны. Што вядома пра крымінальную справу за 10 жніўня ў Брэсце?
Што здарылася ў той вечар у Брэсце, што вядома пра крымінальную справу за 10-е жніўня, як вядомы спартсмен Брэста Дзяніс Марусевіч і студэнт Ілля Мігно сталі фігурантамі гэтай справы — чытайце ў матэрыяле "Вясны".
28.10.2020 Беларусь – без палітычных зняволеных! Абвешчана пра стварэнне ініцыятывы “Вызваленне-2020”
У Мінску адбылася сустрэча родных зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах. Падчас сустрэчы было абвешчана пра стварэнне грамадзянскай ініцыятывы па вызваленні ўсіх беларускіх палітвязняў “Вызваленне-2020”.
27.10.2020 Гісторыя палітвязня Паўла Нядбайлы: будаўніка, які бегае паўмарафоны
"Вясна" пагутарыла з жонкай палітвязня Паўла Нядбайлы Ірынай.
27.10.2020 Выйшаў на волю палітвязень са Жлобіна Андрэй Расулаў
Выйшаў на волю палітычны зняволены са Жлобіна Андрэй Расулаў. Пра гэта праваабаронцы “Вясны” Алене Маслюковай паведаміла яго дзяўчына.
26.10.2020 «Справа карагодаў» у Брэсце. Што вядома цяпер?
Дзясяткі фігурантаў гэтай крымінальнай справы, вялікая следчая група, палізняволеная Марына Глазава — "Вясна" распавядае, што вядома пра "справу карагодаў" цяпер, праз 1,5 месяцы пасля яе ўзбуджэння.
23.10.2020 У Празе стартавала кампанія #BelarusHeroes, прысвечаная беларускім палітвязням
Твары беларускіх палітвязняў Ігара Лосіка, Марфы Рабковай і Марыі Калеснікавай з'явіліся на магістральных вуліцах Прагі на вялікіх білбордах з тэгам #Belarus Heroes.










