Навіны на тэму: палітвязьні
03.12.2020 Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 новых палітвязняў
Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
03.12.2020 «Далі ў рукі пашпарт з забаронай прыязджаць у Беларусь 10 гадоў». Палітвязня Андрэя Новікава вывезлі ў Расію
Палітычнага зняволенага Андрэя Новікава вывезлі на мяжу з Расіяй, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, паведамляе "Радыё Свабода". У Беларусі ў Андрэя Новікава засталіся жонка і двое дзяцей. За кратамі ён правёў амаль 6 месяцаў.
02.12.2020 Пракурор запрасіў два гады калоніі і паўтара года «хатняй хіміі» за надпіс «Не забудзем» на Пушкінскай
Суд Фрунзенскага раёна працягвае разглядаць крымінальную справу па ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса Беларусі над палітычнымі зняволенымі 26-гадовым Максімам Паўлюшчыкам і 25-гадовай Марыяй Бабовіч. Іх абвінавачваюць ў "апаганьванні тратуартнай пліткі цынічным надпісам і псаванні маёмасці" нанясеннем надпісу «Не забудзем» каля народнага мемарыяла памяці забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага.
02.12.2020 Палітвязень Алег Мазгоў выйшаў на волю
Пасля трох месяцаў зняволення ўвечары першага снежня з-пад варты вызвалілі палітвязня Алега Мазгова, фігуранта справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі").
02.12.2020 Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка другая
12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак.
01.12.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Уладзіслава Гуліса
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
01.12.2020 Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля метро "Пушкінская" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму.
01.12.2020 Суд за надпіс "Не забудзем": Допыт палітвязняў
У Фрунзенскім раённым судзе Мінску працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць 9 верасня надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.
01.12.2020 Маці палітвязня Яна Салановіча: "Я чакала ў машыне шэсць гадзін, але ён так і не выйшаў”
Маці студэнта БДУІР, якога ўжо асудзілі на 86 сутак, распавяла «Вясне» аб ім і сваім чаканні.
01.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Важнейшыя праваабарончыя даты мінулага тыдня. Адміністрацыйны і крымінальны пераслед з боку дзяржавы. Палітвязні і праваабаронцы.
30.11.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Яна Салановіча
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
30.11.2020 Палітвязні атрымаюць больш за 90 паштовак ад беларусаў Канады
Беларусы Канады падпісалі палітзняволеным больш за 90 паштовак, а валанцёрская служба ПЦ "Вясна" адправіла іх адрасатам.
27.11.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Максіма Паўлюшчыка
Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
27.11.2020 Пачаўся суд за надпіс памяці забітага пратэстоўца Тарайкоўскага
Праваабаронцы катэгарычна не згодныя з такой кваліфікацыяй і лічаць, што напісанне на асфальце надпісу “Не забудзем” не з’яўляецца праявай хуліганства.
26.11.2020 Справа студэнтаў — артыкул 342. Частка першая
12 лістапада стала чорным чацвяргом беларускага студэнцтва: у гэты дзень былі затрыманыя адразу дзесяць моладзевых актывістаў і актывістак.










